Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата полностью

Яшчэ лепей: гэта канчаткова затрымае пераследнікаў. Чамусьці ніхто з іх не крычаў: «Лавіце доктара». Можа, лічаць, што ён у карэце?

А вось сам Агалінскі, падобна, толькі доктара і выглядаў, прыберагаючы гэтую здабычу для сябе. Бо адарваўся ад паплечнікаў і папёр наперад, як шалёны, звярнуў на тую ж сцежку і вось ужо выразна бачыць ненавісную кампанію. І Лёднік якраз уз’ехаў на ўзвышша...

Пранціш з жахам заўважыў, як рудавалосы вершнік прыцэльваецца ў спіну доктара, што вось-вось з’едзе з вяршыні ўзгорка па той бок і апынецца ў бяспецы...

Вырвіч, дастаючы свой пісталет, прытрымаў каня, хацеў крыкнуць, папярэдзіць Бутрыма, але не паспеў. Штосьці цяжкое ўдарыла драгуна па галаве, і святло згасла.

РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ

Як Пранціш Вырвіч адвакатам стаў


Багун — расліна атрутная, балотная... На беларускай дрыгве толькі такая і можа вырасці — з шорсткім сцяблом, які не паддаецца пальцам, з ёлкім пахам і дробнымі белымі кветачкамі з адценнем ружовага... Адвар багуну дапамагае нават ад самага акрутнага кашлю. Вытрымай яго лісце на алеі — і вылечыш самыя страшныя гнойныя раны. Але варта перадаць багуну, асабліва глынуць у адвары — і ён цябе атруціць, разаб’е паралюшом... Нельга верыць раслінам, якія выраслі на дрыгве.

Дробныя кветачкі багуну зноў гайдаліся перад вачыма, ёлкі смак драў горла, сушыў... Добра, што не язмін — з тае кветкай былі звязаныя надта непрыемныя ўспаміны, праўда, зараз цяжка было згадаць, якія. Ад вострага паху галава аж расколвалася — не павярнуць... І здавалася, што пад спінай — дрыгва. Пругкая, хісткая паверхня, сплеценая з ненадзейных тонкіх карэньчыкаў ды раскі, а пад ёю — чорная вада, у якой няспешна праплываюць цмокі, ускалыхваючы бездань. І ў любы момант прарвецца зялёнае покрыва, і ты будзеш марудна, па-вар’яцку павольна апускацца ў тую бездань, захлынацца густой вадкасцю, бездапаможна назіраць, як праплываюць, кружляюць вакол пачвары ў прадчуванні пачастунку...

Вырвіч змаргнуў вачыма. Кветачкі багуну аддаліліся, зрабіліся пляскатымі, нястрашнымі... І ператварыліся ў малюнак на столі зеленкавата-жоўтага колеру. Пранціш перавёў позірк убок — усё роўна не павярнуцца, можа, і праўда атруцілі яго багуном? Справа змяіліся зялёныя расліны на парцьеры з залацістага шоўку. Злева выявіўся пакой, заліты святлом. Пранціш краем вока разгледзеў высокую разную шафу з зашклёнымі паліцамі, застаўленымі кнігамі, кветкі на століку ў парцалянавай вазе, побач штось белае, вялікае... Вырвіч з цікавасці паспрабаваў павярнуць галаву... І ледзь не заванітавала ад болю. Драгун не стрымаў стогну.

— Вы апрытомнелі, пан Вырвіч!

Над ім схіляўся знаёмы дзявочы твар... Разумны высокі лоб, цёмныя вочы, абведзеныя кругамі стомы, трохі заспаныя, на шчацэ адбітак карункавай наўлечкі... Быццам толькі што прачнулася.

— Які я табе пан, Дамініка Вырвічава! Маё імя Пранціш,— голас сіпеў і рыпеў, як нязмазанае кола, і да вуснаў адразу даткнуўся халодны парцалянавы бок кубка. Вырвіч прагна адпіў... Не язмін, не багун — шыпшына! Добры шыпшынавы напой, які надае сілаў... Ну і яшчэ штосьці сюды адзін вучоны доктар-эксперыментатар пэўне ж накалбаціў...

— Пан Лёднік, хадзіце сюды!

Пачуліся хуткія ўпэўненыя крокі, Вырвіч пабачыў дзюбаносае худое аблічча. Доктар Лёднік не ўскрыкваў ад радасці, не ўсміхаўся, не мармытаў сентыментальныя глупствы. Ён проста вельмі ўважліва і засяроджана зазірнуў пацыенту ў вочы, праверыў пульс, асцярожна памацаў лоб, хмурачыся, як бы вырашаў сур’ёзную навуковую праблему.

Быць пацыентам Лёдніка аказалася вельмі прыемна, нягледзячы на ягоную суровасць — а мусіць, якраз дзякуючы ёй. Такі доктар, упэўнены, надзейны, як горкія лекі, цалкам засяроджаны на табе — ваяр-гардыян, што стаіць паміж табой — і смерцю.

— Што са мной?

Вырвіч пастараўся вымавіць гэта як мага больш весела — але прагучала, да сораму, жаласна...

— Вы, пан Вырвіч, на дзіва спрытны чалавек, — доктар, працягваючы агляд пацыента, гаварыў спакойна, з адценнем някрыўднай насмешкі, а яшчэ віны. — Вы злаўчыліся спаймаць сваім ілбом кулю, якая ляцела ў спіну мне.

— Колькі... — у горле аж сцерхла. Але доктар зразумеў пытанне:

— Ліпень зараз... І, запэўніваю, яшчэ вельмі добры для пана вынік! Шчасце яшчэ, што стрэл быў здалёку, ды куля пайшла наўскос... Вас не спаралізавала, розум, здаецца, у наяўнасці, хаця колькі там таго розуму было, з каціную місу. Хутка станеце на ногі... Я рабіў масаж, так што цягліцы не зусім саслабелі.

— Доктар учыніў цуд! — усхвалявана патлумачыла Дамініка. — Калі вас прывезлі сюды, у Капанічы — рыхтаваліся ў хуткім часе хаваць. Святара паклікалі на сабораванне. Гэта проста неверагодна — з такім раненнем захаваць жыццё!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дом учителя
Дом учителя

Мирно и спокойно текла жизнь сестер Синельниковых, гостеприимных и приветливых хозяек районного Дома учителя, расположенного на окраине небольшого городка где-то на границе Московской и Смоленской областей. Но вот грянула война, подошла осень 1941 года. Враг рвется к столице нашей Родины — Москве, и городок становится местом ожесточенных осенне-зимних боев 1941–1942 годов.Герои книги — солдаты и командиры Красной Армии, учителя и школьники, партизаны — люди разных возрастов и профессий, сплотившиеся в едином патриотическом порыве. Большое место в романе занимает тема братства трудящихся разных стран в борьбе за будущее человечества.

Наталья Владимировна Нестерова , Георгий Сергеевич Берёзко , Георгий Сергеевич Березко , Наталья Нестерова

Проза / Проза о войне / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Военная проза / Легкая проза
Единственный
Единственный

— Да что происходит? — бросила я, оглядываясь. — Кто они такие и зачем сюда пришли?— Тише ты, — шикнула на меня нянюшка, продолжая торопливо подталкивать. — Поймают. Будешь молить о смерти.Я нервно хихикнула. А вот выражение лица Ясмины выглядело на удивление хладнокровным, что невольно настораживало. Словно она была заранее готова к тому, что подобное может произойти.— Отец кому-то задолжал? Проиграл в казино? Война началась? Его сняли с должности? Поймали на взятке? — принялась перечислять самые безумные идеи, что только лезли в голову. — Кто эти люди и что они здесь делают? — повторила упрямо.— Это люди Валида аль-Алаби, — скривилась Ясмина, помолчала немного, а после выдала почти что контрольным мне в голову: — Свататься пришли.************По мотивам "Слово чести / Seref Sozu"В тексте есть:вынужденный брак, властный герой, свекромонстр

Эвелина Николаевна Пиженко , Мариэтта Сергеевна Шагинян , Александра Салиева , Любовь Михайловна Пушкарева , Кент Литл

Короткие любовные романы / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная русская и зарубежная проза / Фантастика
Добро не оставляйте на потом
Добро не оставляйте на потом

Матильда, матриарх семьи Кабрелли, с юности была резкой и уверенной в себе. Но она никогда не рассказывала родным об истории своей матери. На закате жизни она понимает, что время пришло и история незаурядной женщины, какой была ее мать Доменика, не должна уйти в небытие…Доменика росла в прибрежном Виареджо, маленьком провинциальном городке, с детства она выделялась среди сверстников – свободолюбием, умом и желанием вырваться из традиционной канвы, уготованной для женщины. Выучившись на медсестру, она планирует связать свою жизнь с медициной. Но и ее планы, и жизнь всей Европы разрушены подступающей войной. Судьба Доменики окажется связана с Шотландией, с морским капитаном Джоном Мак-Викарсом, но сердце ее по-прежнему принадлежит Италии и любимому Виареджо.Удивительно насыщенный роман, в основе которого лежит реальная история, рассказывающий не только о жизни итальянской семьи, но и о судьбе британских итальянцев, которые во Вторую мировую войну оказались париями, отвергнутыми новой родиной.Семейная сага, исторический роман, пейзажи тосканского побережья и прекрасные герои – новый роман Адрианы Трижиани, автора «Жены башмачника», гарантирует настоящее погружение в удивительную, очень красивую и не самую обычную историю, охватывающую почти весь двадцатый век.

Адриана Трижиани

Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза