Читаем Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі полностью

У гроце аказаліся дзверы, а за імі цэлая анфілада пакояў. Лёдніка ледзь не збіла з ног панечка, якую адправілі сюды адольваць насалоду лячэння. Паненка павісла на Месмеру з усімі сваімі дыяментамі, як карнавальная гірлянда.

— Ах, я ўбачыла нябёсныя сферы! Мой флюід цяпер імчыць мяне да таямніц пазнання! Ад вашых рук, магістр, сыходзіць такая энергія! Такая энергія! У мяне ажно ў грудзях сцінаецца!

Магнетызёр пастараўся ветліва, але найхутчэй выправіць панечку прэч і ўпёрся пукатымі вачыма ў Лёдніка. Росту яны былі аднаго, толькі аўстрыяк у паўтара раза мажнейшы.

— Гэта мае людзі, яны пасцерагуць, каб нас не падслухалі, — патлумачыў Бутрым прысутнасць гвардзейцаў. Пацёр мнагамудры свой лоб, прыкрашаны старым шнарам.

— Я не кажу, што ваша лячэнне бескарыснае, пан Франц. Але вы нагадваеце мне тубыльца, які тлумачыць свячэнне фосфару прысутнасцю духаў. Хіба вы самі не заўважаеце, што часам вашы пацыенты адчуваюць уплыў так званага жывёльнага магнетызму яшчэ да таго, як даткнуцца да намагнічаных аб’ектаў? Вам трэба было тлумачэнне — вы і прыдумалі праўдападобную, а насамрэч фантастычную тэорыю.

Месмер ажно па-звярынаму прыгнуўся, рыхтуючыся даць адлуп яшчэ аднаму ворагу.

— Маю тэорыю можа ганіць толькі чалавек, які не здольны бачыць дзівосаў свету!

Чорны Доктар уздыхнуў, выцягнуў руку ў кірунку пазалочанага кандэлябра, у якім гарэлі свечкі з белага воску, зрабіў амаль няўлоўны pyx адстаўленай даланёй — і свечкі пагаслі, хаця да іх было не меней сажня. Месмер ажно зглытнуў.

— Як бачыце, я і сам магу ўчыняць тое, што камусь пакажацца дзівосамі. Але мне і ў галаву не прыйдзе лічыць сябе абранцам ці звышчалавекам. I гэта — таксама фізіка, хімія, механіка... Але вы ўздзейнічаеце на пацыентаў зусім не магнітамі, якія навешаныя ў вас пад камзолам.

— Дык вы прызнаяце, што я валодаю здольнасцю ствараць цуды? — распушыў хвост Месмер.

Лёднік панурыўся, потым перахрысціўся.

— Я прызнаю, што з’явы свету нематэрыяльнага існуюць і ўводзяць у спакусу. Вы сапраўды маеце пэўныя... асаблівыя здольнасці. Незразумелую сілу папусціў Гасподзь мець і мне... Гасіць агонь на адлегласці — можна патлумачыць. А змусіць чалавека штось зрабіць насуперак ягонай волі... Нават каб утрымаць ад забойства ці самагубства...

Пры гэтым прызнанні Месмер трохі адсунуўся ад Чорнага Доктара, які працягваў разважаць, відавочна захапіўшыся ўласнымі мітрэнгамі.

— Я шмат думаў і пакутаваў — гэта фізіка ці штось інакшае? Але гэта не цуд! Цуды Гасподзь спасылае рабіць сваім святым — мніхам, аскетам, што ўзвысіліся малітоўным подзвігам і сталіся інструментамі Божымі. Я ўсяго толькі грэшнік няварты... Таму ўважаю карыстацца сваімі... незвычайнымі ўменнямі за вялікі грэх, хаця часам зрываюся...

Бутрым ужо не глядзеў на суразмоўцу, ходзячы туды-сюды нервовым маятнікам.

— Бо дзе мяжа паміж тым, што я магу сам — са сваімі анармальнымі, але ўсё-ткі цалкам чалавечымі характарыстыкамі, а дзе пачнецца ўжо пазыковая моц? Вось я з дапамогай не лекаў, а ўласнай сілы ацалю чалавека — гэта нібыта дабро? А хто мне гэтую сілу даў? Раптам пры гэтым загублю душу сваю і пацыента? Мне жонка мая... Саламея... колькі пра гэта гаварыла...

Карусь ухвальна ківаў галавою, прыслухоўваючыся да споведзі гаспадара, але карысці з яе тут было як з порхаўкі. Бо Месмеру рашуча не падабаўся маральна-хрысціянскі ўхіл эксперта.

— Мне страшна апаганіць сябе, зачэрпнуўшы выпадкова не з той крыніцы... — Бутрым перахрысціўся. — А калі дзейнічаць ад гордасці сваёй, дык дакладна не ад Госпада тая сіла да цябе прыйдзе! Прашу вас, пан Месмер, над гэтым сур’ёзна падумаць. Пакуль што вы лечыце галоўным чынам тым, што змушаеце пацыентаў верыць сабе, ствараеце адпаведны настрой... Вібрацыі паветра...

— Дастаткова! — магнетызёр пабарвавеў. — Дэмагогія нейкая. То зводзіце ўсё да механікі, то д’яблам палохаеце! Я ўдзячны, што не сталі вінаваціць у смерці няшчаснага графа Максімуса мой метад... Але вы расчароўваеце мяне, гер Лёднік.... Тэорыя жывёльнага магнетызму была адкрытая мне звыш! Я прыняў пасланне нябёсаў! Я слухаю музыку сфер, пра якую казаў Піфагор, і адчуваю эманацыі Месяца. Спадзяюся, вы яшчэ раскаецеся ў сваім нявер’і, як шаноўны гер Астэрвальд. А пакуль нам няма пра што размаўляць.

Развярнуўся і выйшаў да паствы... Ад якой, зрэшты, ужо не было чаго чакаць.

Бутрым кісла зірнуў на гвардзейцаў.

— Дарэмна вы прыехалі...

Пранціш уважліва паглядзеў у аблічча старэйшага сябра:

— Што, зноў скарысталі, як вяхотку?

Чорны Доктар горка ўсміхнуўся.

— Скарысталі, пан Вырвіч... I ты нават не ведаеш, наколькі... Давайце адсюль выбірацца. Мне яшчэ трэба адну справу завершыць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Святой воин
Святой воин

Когда-то, шесть веков тому вперед, Роберт Смирнов мечтал стать хирургом. Но теперь он хорошо обученный воин и послушник Третьего ордена францисканцев. Скрываясь под маской личного лекаря, он охраняет Орлеанскую Деву.Жанна ведет французов от победы к победе, и все чаще англичане с бургундцами пытаются ее погубить. Но всякий раз на пути врагов встает шевалье Робер де Могуле. Он влюблен в Деву без памяти и считает ее чуть ли не святой. Не упускает ли Робер чего-то важного?Кто стоит за спинами заговорщиков, мечтающих свергнуть Карла VII? Отчего французы сдали Париж бургундцам, и что за таинственный корабль бороздит воды Ла-Манша?И как ты должен поступить, когда Наставник приказывает убить отца твоей любимой?

Георгий Андреевич Давидов , Андрей Родионов

Приключения / Исторические приключения / Фантастика / Альтернативная история / Попаданцы