Читаем Аз Iф (СИ) полностью

Кажуць, што чалавек не за╝важае, як роб╕цца вар'ятам. Я бы╝ упэ╝нены, што са мной такога не здарыцца. Мне здавалася, што ╝ мяне ╝сё пад кантролем. Нават тады, кал╕ я пача╝ прапускаць лекцы╕ ва ╝н╕веры. Я начыста страц╕╝ ╕нтарэс да вучобы. Цяпер мяне ц╕кав╕ла тольк╕ Кн╕га. На шчасце, я не бы╝ так╕м раздзя╝баем, як Дан╕к, ╕ мне хап╕ла мазго╝ схадз╕ць у дэканат ╕ аформ╕ць акадэм╕чны адпачынак. Я з'еха╝ з абшчаг╕ ╕ перабра╝ся на кватэру Дан╕ка. Цяпер н╕што не зам╕нала мне працаваць над Кн╕гай. Мы займал╕ся расшыфро╝кай тэкста╝. Гало╝ным чынам я ╕ Дан╕к. Я╝ген з'я╝ля╝ся тольк╕ час ад часу, прывоз╕╝ грошы, ежу. Цыгарэты для Дан╕ка (ён каза╝, што пача╝ курыць у пс╕хушцы). Я ╝жо амаль пераста╝ выходз╕ць на вул╕цу. Нашы аднос╕ны з Геляй паступова затухл╕. Усё адбылося неяк само сабой. У нас не было н╕ сварак, н╕ скандала╝, н╕чога такога. Мы проста аддал╕л╕ся адно ад аднаго. У нейк╕ момант я ╝свядом╕╝, што не бачы╝ся з ёй ужо некальк╕ тыдня╝, ╕ не адчу╝ н╕як╕х эмоцый. Нашы пачуцц╕ проста згасл╕, як свечка.


Геля пачала сустракацца з Я╝генам. Я даведа╝ся пра гэта выпадкова. У Дан╕ка скончыл╕ся цыгарэты, ╕ я выйша╝ куп╕ць яму пару пачка╝ у шап╕ку. Кал╕ я вярта╝ся дадому, то ╝бачы╝ ля пад'езда белую 'А╝дз╕' Я╝гена. Заеха╝ па справах, як за╝сёды, без папярэджання. Абыходзячы машыну, я разгледзе╝ за шклом тонк╕ проф╕ль ╕ лёгкую пасмачку валасо╝. Геля. Яна сядзела ╝ машыне, цярпл╕ва чакаючы Я╝гена. Я не ста╝ б╕ць яму морду. Я н╕ слова яму не сказа╝. Успрыня╝ ╝сё як належнае. Нас с Геляй ужо н╕чога не звязвала. А з Я╝генам ёй будзе не сумна. Будзе з к╕м пагутарыць пра к╕намастацтва 1920-х...


***


Гэта была ╕дэя Я╝гена - здаць кватэру Дан╕ка жыльцам ╕ пераехаць за горад, у глухмень, дзе не будзе старонн╕х вачэй ╕ вушэй. Мы ╝жо дастаткова прасунул╕ся ╝ плане тэоры╕, каза╝ ён, ╕ цяпер можна пераходз╕ць непасрэдна да практык╕. Я тады яшчэ не зус╕м разуме╝, што ён мае на ╝вазе.


Трэба сказаць, што ╝ жыцц╕ Дан╕к бы╝ безнадзейным лузерам. Ён не мог нават самастойна аплац╕ць паслуг╕ ЖКГ. Любая бюракратычная важдан╕на ╝водз╕ла яго ╝ ступар. За яго ╝сё прыходз╕лася раб╕ць Я╝гену, але Я╝гена гэта не напружвала. Ён л╕чы╝, што по╝насцю кантралюе Дан╕ка. Я╝ген сам звяза╝ся з рыэлтарам╕, сам выбра╝ кватаранта╝ - вельм╕ прыстойную маладую сямейку, сацыяльна свядомую ╕ заклапочаную дэмаграф╕чным пытаннем. Я╝ген асаб╕ста прысутн╕ча╝ пры заключэнн╕ дагавору, клапатл╕ва падказваючы Дан╕ку, дзе став╕ць подп╕сы. З Дан╕кавым╕ бацькам╕ ён таксама ╝сё уладз╕╝. Ужо не ведаю, што ╕м наплё╝ Я╝ген, але зван╕ць ╕ назаляць яны перастал╕. Потым Я╝ген адшука╝ нейкага дзеда-алкаша, якому прыналежала халупа ╝ вымерлай вёсцы. З ╕м Я╝ген дама╝ля╝ся ╝жо без рыэлтара╝. Пляшка на стале, задушэ╝ная гутарка, ╕ справа зроблена. Нам заставалася тольк╕ сабраць рэчы - ╕ ехаць.


***


Незадо╝га да пераезду я пабачы╝ся з Геляй. Я бы╝ у Дан╕ка, мы разб╕рал╕ арабск╕ тэкст з манускрыпта. У мяне зазван╕╝ маб╕льн╕к. Я здрыгану╝ся, пачу╝шы голас Гел╕. 'Уладз╕к, ты можаш зараз прыехаць? Я адна, Алена пайшла на лекцы╕'. Алена - гэта дзя╝чына, разам з якой яны здымал╕ кватэру. Мне здавалася, што мы ╝жо н╕чога не значым адно для аднаго, аднак ледзь пачу╝шы яе голас, я к╕ну╝ усё ╕ па╕мча╝ся да яе цераз увесь горад.


Яны з сябро╝кай арандавал╕ аднапакаёвую кватэрку ╝ панэльным доме на ╝скра╕не. Я ╝жо быва╝ тут раней. Гулк╕ пад'езд ╕ камунальныя пах╕ на лесв╕чных пляцо╝ках. Абшытыя дэрмац╕нам дзверы. Маленечкая кухня ╕ так╕ ж перадпакой, н╕зкая столь, аблезлая мэбля. Тут бы не зам╕нала перакле╕ць шпалеры ╕ пафарбаваць масн╕цы. Гаспадыня кватэры брала нядорага, але забараняла жыльцам раб╕ць рамонт. Тым не менш, Геля ╕мкнулася дадаць хоць крыху яркасц╕ ╝ панылую шэрасць, якая яе атачала. Па╝сюль был╕ расста╝лены рознакаляровыя свечк╕ ╕ ╕ндыйск╕я курыльн╕цы з палачкам╕ сандалу, на пал╕цах сядзел╕ тэкстыльныя ляльк╕ ╝ в╕ктарыянск╕х уборах (здаецца, Геля шыла ╕х сама). На стол╕ку каля яе ложка стаял╕ ф╕гурка Буды ╕ маленькая нефрытавая чарапашка.


Убачы╝шы Гелю, я спалоха╝ся не на жарт. Выгляд яна мела так╕, быццам вельм╕ до╝га хварэла - бледнае, змардаванае абл╕чча, круг╕ пад вачыма. Яна моцна схуднела. Свае до╝г╕я, да пояса, валасы яна коратка абрэзала ╕ са стрыжкай выглядала яшчэ больш хварав╕тай ╕ крохкай. Апранута яна была ╝ чорны пад горла джэмпер, кароткую чорную спадн╕цу ╕ чорныя гольфы. Геля ╝весь час хадз╕ла ╝ чорным.

- Уладз╕к, мне вельм╕ страшна. Я баюся, што не дажыву да з╕мы.

- Геля, што здарылася? - спыта╝ я мякка.

Яна мо╝чк╕ адцягнула рука╝ джэмпера. Я ╝бачы╝ шэрыя б╕нты ╕ жмуты ваты. Яе рук╕ был╕ заб╕нтаваныя аж да локця.

- Гэта ты з сабой зраб╕ла?

- Не. Не я.

Яна адвярнулася да акна. На вул╕цы ╕мжэ╝ дождж. Геля ╝важл╕ва разглядвала жо╝ты восеньск╕ л╕сток, як╕ прыл╕п да шыбы.

Я абня╝ яе за плечы.

- Ён цябе б'е?

- Не.

- Нарката? Кал╕ Я╝ген падсадз╕╝ цябе на рэчывы...

Геля нервова пацепнула плячыма.

- Ды не, кажу табе! Н╕чога такога.

Яна павярнулася да мяне, паглядзела на мяне до╝г╕м поз╕ркам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Научная Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза