Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

- Мы зараз жа iдзём у цэнтральнае ўпраўленне, - сказаў Эдай. - Адзiн з вас няхай знойдзе рамiзнiка i скажа яму даганяць нас. Ды паспяшайцеся! Дык вось, Кемп, што ж далей?

- Сабак трэба, - сказаў Кемп. - Знайдзiце сабак. Яны яго не бачаць, але чуюць. Знайдзiце сабак.

- Добра, - сказаў Эдай. - Скажу вам па сакрэту, у турэмнага начальства ў Холстэдзе ёсць чалавек, якi трымае сабак-сышчыкаў. Дык вось, сабакi. Далей.

- Не забудзьце, - сказаў Кемп, - ежа, якую ён праглыне, будзе бачна. Яна бачна, пакуль засвойваецца арганiзмам. Значыць, пасля яды ён павiнен хавацца. Трэба абшукаць кожны кусцiк, кожны куток. Трэба схаваць усю зброю. Усё, што можа служыць зброяй. Ён нiчога не можа доўга насiць з сабой. Усё, што ён можа выкарыстаць, каб нанесцi ўдар, трэба схаваць далей.

- Зробiм i гэта, - сказаў Эдай. - Ён не ўцячэ ад нас, дайце тэрмiн.

- А па дарогах... - пачаў Кемп i запнуўся.

- Што? - спытаўся Эдай.

- Насыпаць тоўчанага шкла. Гэта, вядома, жорстка, але калi падумаць, што ён можа натварыць...

Эдай свiснуў:

- Цi не занадта гэта? Несумленная гульня. Урэшце, загадаю падрыхтаваць на выпадак, калi ён вельмi зарвецца.

- Кажу вам, гэта ўжо не чалавек, а звер, - сказаў Кемп. - Я нi хвiлiны не сумняваюся, што ён здзейснiць сваю мару аб тэроры, - варта яму толькi акрыяць пасля ўцёкаў. Мы павiнны яго апярэдзiць. Ён сам кiнуў выклiк чалавецтву, дык няхай яго кроў пральецца на яго галаву!

Раздзел XXVI

ЗАБОЙСТВА ЎIКСЦIДА

Невiдзiмка, па ўсiх прыкметах, выбег з дома Кемпа ў дзiкiм шаленстве. Маленькае дзiця, якое гуляла ля веснiчак, было паднята ў паветра i з такой сiлай адкiнута ў бок, што зламала ножку. Пасля гэтага Невiдзiмка на некалькi гадзiн знiк. Так нiхто i не даведаўся, куды ён накiраваўся i што рабiў. Але лёгка можна было ўявiць, як ён бег у гарачы чэрвеньскi поўдзень пад гару i далей, па мелавых узгорках за Порт-Бэрдакам, раз'юшана праклiнаючы свой лёс - i, нарэшце, замораны i змучаны, знайшоў прытулак у хмызняках Хiнтандзiна, дзе разлiчваў перачакаць небяспеку i занава абдумаць свае планы барацьбы супраць сабе падобных. Хутчэй за ўсё ён схаваўся менавiта ў гэтай мясцовасцi, бо каля дзвюх гадзiн папаўднi ён выявiў тут сваю прысутнасць, i прытым самым злавесным, трагiчным чынам.

Якiм жа быў тады яго настрой i што ён задумаў, можна толькi здагадвацца. Несумненна, ён быў да крайнасцi раз'юшаны прадажнiцтвам Кемпа i хаця зусiм зразумелыя матывы, якiя кiравалi Кемпам, усё ж няцяжка ўявiць сабе гнеў, што павiнна была выклiкаць такая нечаканая здрада, i нават часткова апраўдаць яго. Магчыма, Невiдзiмку зноў ахапiла тое пачуццё разгубленасцi, якое ён зведаў у час падзей на Оксфард-стрыт, ён жа вiдавочна вельмi разлiчваў, што Кемп паможа яму ажыццявiць жорсткую задуму падвергнуць чалавецтва тэрору. Як бы там нi было, каля паўдня ён знiк - i нiводзiн чалавек не бачыў яго. Нiводная жывая iстота не ведае, што ён рабiў да паловы трэцяй. Для чалавецтва гэта, магчыма, i лепш, але для яго самога такая бяздзейнасць аказалася пагiбельнай.

У гэтыя дзве з паловай гадзiны за справу ўзялося мноства людзей, рассеяных па ўсёй акрузе. Ранiцай Невiдзiмка быў яшчэ проста казкай, пудзiлам; у поўдзень жа, дзякуючы сухому, але выразнаму заклiку Кемпа, ён стаў ужо цалкам рэальным працiўнiкам, якога трэба было паранiць, схапiць жывым цi мёртвым, - i ўсё насельнiцтва з надзвычайнай хуткасцю стала рыхтавацца да барацьбы. Нават у дзве гадзiны Невiдзiмка яшчэ мог выратавацца, забраўшыся ў цягнiк, але пасля дзвюх гэта стала ўжо немагчымым: па ўсiх чыгуначных лiнiях, на прасторы вялiзнага паралелаграма, памiж Саўтхемптанам, Вiнчэстэрам, Брайтанам i Хоршэмам, пасажырскiя цягнiкi iшлi з закрытымi дзвярамi, а таварны рух амаль спынiўся. У вялiкiм крузе, радыусам мiль у дваццаць вакол Порт-Бэрдака, па дарогах i палях хадзiлi групы па тры, па чатыры чалавекi са стрэльбамi, дубiнкамi i сабакамi.

Конныя палiцэйскiя аб'язджалi навакольныя сёлы, спынялiся каля кожнага дома i папярэджвалi жыхароў, каб яны замыкалi дзверы i не выходзiлi з дому без зброi. У тры гадзiны зачынiлiся школы i напалоханыя дзецi цеснымi групкамi беглi дадому. Гадзiн да чатырох заклiк, складзены Кемпам, але падпiсаны Эдаем, быў ужо расклеены па ўсёй акрузе. У iм коратка, але ясна былi ўказаны ўсе меры барацьбы: не даваць Невiдзiмку есцi i спаць, быць увесь час напагатове, каб прыняць рашучыя меры, калi ў чым-небудзь выявiцца яго прысутнасць. Дзеяннi ўладаў былi такiмi хуткiмi i энергiчнымi, усеагульная вера ў страшную iстоту такой моцнай, што да наступлення ночы на прасторы ў некалькi сот квадратных мiляў быў уведзены стан аблогi. I яшчэ ў той жа вечар па ўсiм напалоханым i насцярожаным краi пранёсся цiхi жах: з вуснаў у вусны перадавалася чутка, маланкавая i верагодная, аб забойстве мiстэра Ўiксцiда.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика