Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

- Навошта гэта? - сказаў Эдай.

- Гэта пачатак, - адказаў Кемп.

- А залезцi сюды няма нiякай магчымасцi?

- Нават кошка не залезе, - адказаў Кемп.

- Аканiц няма?

- Тут няма. Ва ўсiх нiжнiх пакоях... Ого!

Знiзу данёсся звон разбiтага шкла i трэск дошак пад цяжкiм ударам.

- Каб яго чорт узяў, - сказаў Кемп. - Гэта, напэўна... так, гэта ў спальнi. Ён збiраецца апрацаваць увесь дом. Дурань ён. Аканiцы зачынены, i шкло будзе падаць знадворку. Ён парэжа сабе ногi.

Яшчэ адно акно абвясцiла аб сваiм разбурэннi. Кемп i Эдай стаялi на пляцоўцы, не ведаючы, што рабiць.

- Вось што, - сказаў Эдай, - дайце мне палку цi што-небудзь падобнае: я схаджу ва ўпраўленне i загадаю прыслаць сабак. Тады мы яго зловiм.

Яшчэ адно акно разбiлася на друзачкi.

- Цi няма ў вас рэвальвера? - спытаўся Эдай.

Кемп сунуў руку ў кiшэнь i сумеўся.

- Не, - адказаў ён, - ва ўсялякiм выпадку няма лiшняга.

- Я прынясу яго назад, - сказаў Эдай. - Вы ж тут у бяспецы.

Кемп, прысаромлены, аддаў рэвальвер.

- Цяпер пойдзем адчыняць дзверы, - сказаў Эдай.

Пакуль яны стаялi ў прыхожай, не адважваючыся падысцi да дзвярэй, адно з вакон у спальнi першага паверха затрашчала i загрымела. Кемп падышоў да дзвярэй i пачаў як мага асцярожней адсоўваць завалу, твар яго быў некалькi бляднейшы, чым звычайна.

- Выходзьце хутка, - сказаў Кемп.

Яшчэ секунда, i Эдай быў ужо на ганку, а Кемп зноў засунуў завалу. Эдай памарудзiў крыху: стаяць, прысланiўшыся спiной да дзвярэй, было ўсё-такi спакайней, потым выпрастаўся i цвёрда закрочыў унiз па прыступках. Ён перасек поплаў i прыблiзiўся да веснiчак. Здавалася, па траве пранёсся ветрык. Штосьцi зашавялiлася побач з iм.

- Пачакайце хвiлiну, - вымавiў Голас.

Эдай спынiўся як укопаны, рука яго моцна сцiснула рэвальвер.

- У чым справа? - сказаў Эдай, бледны i пануры; кожны нерв яго быў напружаны.

- Вы зробiце мне вялiкую ласку, калi вернецеся ў дом, - сказаў Голас таксама панура i напружана, як i Эдай.

- Вельмi шкадую, - сказаў Эдай некалькi ахрыплым голасам i правёў языком па перасохлых губах. Голас быў, як яму здавалася, злева ад яго. А што, калi паспрабаваць шчасця i стрэлiць?

- Куды вы iдзеце? - спытаўся Голас. Яны абодва зрабiлi рэзкi рух, i з расхiнутай кiшэнi Эдая блiснуў на сонцы рэвальвер.

Эдай адмовiўся ад свайго намеру i задумаўся.

- Куды я iду, - прамовiў ён павольна, - гэта мая справа.

Не паспеў ён вымавiць гэтыя словы, як нябачная рука абхапiла яго за шыю, у спiну ўперлася калена, i ён упаў дагары. Выцягнуўшы неяк рэвальвёр, ён стрэлiў наўздагад; у тую ж секунду ён атрымаў моцны ўдар у зубы i рэвальвер вырвалi ў яго з рук. Ён зрабiў марную спробу ўхапiцца за нябачную нагу, якая адразу ж выслiзнула, паспрабаваў устаць i зноў упаў.

- Чорт! - сказаў Эдай.

Голас рассмяяўся.

- Я забiў бы вас, ды шкада трацiць кулю, - сказаў ён.

Эдай убачыў у паветры перад сабою, футаў за шэсць, дула рэвальвера.

- Ну? - сказаў Эдай.

- Устаньце, - сказаў Голас.

Эдай падняўся.

- Смiрна! - загадаў Голас i працягваў цвёрда: - Кiньце ўсе свае намеры. Помнiце, што я ваш твар добра бачу, а вы мяне не бачыце. Вярнiцеся ў дом.

- Ён мне не адчынiць дзверы, - сказаў Эдай.

- Вельмi шкада, - сказаў Невiдзiмка. - З вамi я не спрачаўся.

Эдай зноў лiзнуў языком па вуснах. Ён адвёў позiрк ад рэвальвера, убачыў воддаль мора, вельмi сiняе i цёмнае ў бляску паўдзённага сонца, шаўкавiстыя зялёныя ўзгоркi, белы скалiсты мыс, шматлюдны горад, - i раптам адчуў, якое цудоўнае жыццё. Ён перавёў позiрк на маленькi металiчны прадмет, якi вiсеў памiж небам i зямлёй за шэсць футаў ад яго.

- Што ж мне рабiць? - змрочна спытаўся ён.

- А мне што рабiць? - спытаўся Невiдзiмка. - Вы прывядзеце падмогу. Не, давядзецца вам вярнуцца назад.

- Я паспрабую. Калi ён упусцiць мяне, вы абяцаеце не ўрывацца за мной у дом?

- З вамi я не сварыўся, - адказаў Голас.

Кемп, выпусцiўшы Эдая, паспяшаўся наверх; асцярожна ступаючы па асколках, ён падкраўся да акна кабiнета, зазiрнуў ўнiз i ўбачыў Эдая, якi размаўляў з Невiдзiмкам.

- Што ж ён не страляе? - прамармытаў Кемп.

Тут рэвальвер перамясцiўся i заблiшчэў на сонцы.

Засланiўшы вочы, Кемп стараўся прасачыць рух асляпляльнага промня.

- Так i ёсць! - усклiкнуў ён. - Эдай аддаў рэвальвер.

- Абяцаеце не ўрывацца за мной, - казаў у гэты час Эдай. - Не захапляйцеся сваёй удачай. Уступiце ў чым-небудзь.

- Вяртайцеся ў дом. Кажу вам прама: я нiчога не абяцаю.

Эдай, мусiць, раптам прыняў рашэнне! Ён павярнуўся да дома i павольна пайшоў наперад, заклаўшы рукi за спiну. Кемп з неўразуменнем назiраў за iм. Рэвальвер знiк, потым зноў блiснуў, зноў знiк, i зноў Кемп, напружваючы зрок, разгледзеў яго: маленькi цёмны прадмет, што следаваў за Эдаем. Далей усё адбылося маланкава: Эдай зрабiў скачок назад, крута павярнуўся, хацеў схапiць рэвальвер, не злавiў яго, падняў рукi i ўпаў нiцма, пакiнуўшы над сабою сiняе воблачка дыму. Стрэла Кемп не пачуў. Эдай зрабiў некалькi сутаргавых рухаў, прыўзняўся, апiраючыся на руку, зноў упаў i застаўся ляжаць нерухома.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика