Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

Калi наша здагадка, што Невiдзiмка схаваўся ў хмызняках Хiнтандзiна, правiльная, то, напэўна, неўзабаве пасля паўдня ён выйшаў адтуль з нейкiм намерам, для выканання якога патрэбна была зброя. Што гэта быў за намер, устанавiць нельга, але ён быў - гэта, на мой погляд, бясспрэчна, не выпадкова ж яшчэ да сутычкi з Уiксцiдам Невiдзiмка дзесьцi здабыў жалезны прут.

Аб падрабязнасцях гэтай сутычкi мы, зразумела, нiчога не ведаем. Адбылася яна на краю пясчанага кар'ера ярдаў за двесце ад варот вiлы лорда Бэрдака. Усё паказвае на адчайную схватку: утаптаная зямля, шматлiкiя раны Ўiксцiда, яго зламаная палка; але што магло стаць прычынай нападу, акрамя манii забойства, цяжка сабе ўявiць.

Думка аб вар'яцтве напрошваецца сама сабой. Мiстэр Уiксцiд, кiраўнiк спраў лорда Бэрдака, чалавек гадоў сарака пяцi, быў самай бяскрыўднай iстотай на свеце i ўжо, вядома ж, нiколi першым не нападаў бы на такога страшнага ворага. Раны, вiдаць, былi нанесены мiстэру Ўiксцiду жалезным прутом, выцягнутым са зламанай агароджы. Невiдзiмка спынiў гэтага мiрнага чалавека, напаў на яго, хутка зламаў яго слабае супрацiўленне, перабiў яму руку, павалiў яго на зямлю i размаджэрыў яму галаву.

Жалезны прут ён, напэўна, выцягнуў з агароджы да сустрэчы са сваёй ахвярай, - мусiць, ён трымаў яго напагатове. Яшчэ дзве падрабязнасцi пралiваюць некаторае святло на гэтае здарэнне. Па-першае, пясчаны кар'ер знаходзiўся не зусiм на дарозе мiстэра Ўiксцiда да дома, а ярдаў на дзвесце ў бок. Па-другое, па сведчанню маленькай дзяўчынкi, якая вярталася пасля абеду ў школу, яна бачыла, што нябожчык нейкай дзiўнай паходкай "трухаў" цераз поле ў напрамку да кар'ера. Па тым, як яна гэта паказала, можна было заключыць, што ён быццам гнаўся за чымсьцi, што рухалася па зямлi, час ад часу замахваючыся палкай. Дзяўчынка была апошняй, хто бачыў Уiксцiда жывым. Ён iшоў проста насустрач смерцi; ён спусцiўся ў лагчынку, i рэдкiя дрэвы, якiя там раслi, схавалi ад вачэй дзяўчынкi апошнюю схватку.

Гэтыя падрабязнасцi, несумненна, прынамсi ў вачах аўтара гэтых радкоў, робяць забойства Ўiксцiда не такiм ужо беспрычынным i бессэнсоўным. Можна ўявiць сабе, што Грыфiн прыхапiў жалезны прут, канечне, як зброю, але без намеру здзейснiць забойства. Тут мог трапiцца на дарозе Ўiксцiд i заўважыць прут, якi незразумелым чынам рухаўся па паветры. Нiколькi не думаючы пра Невiдзiмку, - ад гэтых жа мясцiн да Йорт-Бэрдака дзесяць мiляў, - ён мог паследаваць за прутам. Вельмi верагодна, што ён нават i не чуў пра Невiдзiмку. Лёгка далей уявiць, што Невiдзiмка стаў пацiху аддаляцца, не жадаючы выявiць сваю прысутнасць, а Ўiксцiд, узбуджаны i зацiкаўлены, не адставаў ад дзiўнага прадмета, якi сам рухаўся, i нарэшце ўдарыў па iм.

Вядома, пры звычайных абставiнах Невiдзiмка мог бы без асаблiвых намаганняў уцячы ад свайго ўжо немаладога праследавацеля, але становiшча цела забiтага Ўiксцiда дае падставу думаць, што ён меў няшчасце загнаць свайго працiўнiка ў куток памiж густым зараснiкам крапiвы i пясчаным кар'ерам. Тым, хто помнiць незвычайную раздражняльнасць Невiдзiмкi, няцяжка ўявiць усё астатняе.

Усё гэта, урэшце, адны здагадкi. Адзiныя несумненныя факты (бо сведчанням дзяцей не заўсёды можна давяраць) - гэта цела забiтага Ўiксцiда i акрываўлены жалезны прут, якi валяўся ў крапiве. Вiдавочна, Грыфiн кiнуў прут таму, што, захоплены хваляваннем, забыўся пра мэту, для якой iм узброiўся, калi спачатку такая мэта была. Вядома, ён быў вялiкi эгаiст i чалавек бяздушны, але выгляд ахвяры, яго першай ахвяры, акрываўленай i няшчаснай, распасцёртай каля яго ног, мог абудзiць у iм заглухлую крынiцу пакаяння i адвярнуць яго на нейкi час ад злачынных намераў.

Пасля забойства мiстэра Ўiксцiда Невiдзiмка, вiдаць, пабег у бок узгоркаў. Расказваюць, што два работнiкi на полi ў Ферн Боттам чулi вечарам нейкi таямнiчы голас. Хтосьцi плакаў i смяяўся, ахаў i стагнаў, а часам гучна ўскрыкваў. Напэўна, дзiўна было слухаць яго. Голас пранёсся над полем канюшыны i зацiх удалечынi, каля ўзгоркаў.

У гэты вечар Невiдзiмку, напэўна, давялося даведацца, як хутка выкарыстаў Кемп яго шчырасць. Напэўна, ён знайшоў усе дзверы на замку; i блукаў па чыгуначных станцыях, падкрадваўся да гасцiнiц i, без сумнення, прачытаў расклееныя ўсюды заклiкi i зразумеў, якi задуманы супраць яго паход. З наступленнем вечара па палях разышлiся групы ўзброеных людзей i чуўся сабачы брэх. Гэтыя паляўнiчыя на чалавека атрымалi спецыяльныя ўказаннi, як памагаць адзiн аднаму ў выпадку сустрэчы з ворагам. Але Невiдзiмку давялося пазбегнуць сустрэчы з iмi. Мы можам часткова зразумець яго шаленства, калi ўспомнiць, што ён сам паведамiў усе звесткi, якiя так бязлiтасна павярнулiся цяпер супраць яго. У гэты дзень ён заняпаў духам; амаль цэлыя суткi, калi не лiчыць сутычкi з Уiксцiдам, ён адчуваў сябе як упаляваны звер. Ноччу яму ўдалося, напэўна, i паесцi i паспаць, бо ранiцай да яго зноў вярнулася прысутнасць духу: ён зноў стаў моцным, актыўным, хiтрым i злосным, гатовым да сваёй апошняй вялiкай схваткi з усiм светам.

Раздзел XXVII

У АСАДЖАНЫМ ДОМЕ

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика