Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

– Нешта кшталту маёй аховы, – цьмяна адказаў Андрэй Вікенцьевіч, уладкоўваючыся з дзявіцай на руках зручней. – Не мог жа я дазволіць, каб Канстанцін Мікалаевіч сабой рызыкаваў!

Няўжо ж ён трымае гайдукоў? Па выглядзе галаварэзы! Ды толькі чаму яны вартавалі татухну, а не дапамагалі свайму пану вызваляць яе ад бандытаў? Здаецца, ён там быў з адным сваім фурманам.

– А сам што ж? Ці не рызыкаваў? – спытала панна Пракшына.

– А мы з Міро ўдвух нічога не баімся! – запэўніў дзявіцу Падгорскі і зноўку прылаўчыўся пацалаваць яе, бессаромнік.

Ну, няхай. І губа ўжо, здаецца, амаль не баліць. Але ж іх перарваў Снопін.

– Андрэй Вікенцьевіч! – зноўку загаманіў ён. – Ніводнага сведкі не пакінулі, як жа так можна? Усе забітыя валяюцца. Выбачаюся, Яўгенія Канстанцінаўна!

Панна Пракшына ўтаропілася ў павятовага спраўніка – а яна і не заўважыла ніякіх трупаў. Дый тое і не дзіўна, бо глядзела яна адно на свайго чароўнага збавіцеля. Да таго ж ліхадзеяў ёй не шкада: не з’явіўся б Андрэй Вікенцьевіч хутчэй, дык, мабыць, і ад яе б нічога ўжо не засталося. Таму няма чаго Снопіну наракаць. Хаця і трошкі прыкра, што не атрымалася ўзяць банду жыўцом, застаўся ж у іх нейкі завадатар, ды гэта зараз цалкам няважна…

– Прабачце, – пакорліва апусціў вочы Падгорскі. – Я думаў толькі пра выратаванне панны Пракшыной.

Ну, навошта ж такі афіцыёз? Дзявіцы больш падабалася, калі ён называў яе па імені, тым больш што цяпер для гэтага былі ўсе падставы, а прозвішча яна ўжо неўзабаве зменіць.

– Вось не кідаліся б адзін, дык мы б даведаліся, што ў іх да чаго, – надосталь дакарыў Андрэя Вікенцьевіча павятовы спраўнік. – Дзяржаўнага ж узроўню справа! Падробка грошай вам не хіханькі – давядзецца мне ехаць у Вільню, а то, глядзіце, і ў самую сталіцу! Ну ды годзе, пайду агляджуся на месцы злачынства яшчэ разок, мо і заўважу які доказ…

На хаду аддаючы каманды памагатым, Снопін знік, а Міро, зухавата павярнуўшыся на козлах, на дзіва мілагучна спытаў:

– Што ж, Тадзюня, едзьма?

– Едзьма! – весела пагадзіўся Падгорскі і прыціснуў да сябе Яўгенію Канстанцінаўну шчыльней.

Дзявіца пырскнула:

– Што ж гэта фурман кліча цябе так пяшчотна?

– А Міро і ніякі не фурман, – пасур’ёзнеў Андрэй Вікенцьевіч. – Ён мне сябар, дарадчык і галоўны нянька!

У знак згоды цыган ухвальна кіўнуў і нават не засаромеўся па-змоўшчыцку падміргнуць панне Пракшыной.

– Ды гэта як? – здзівілася яна.

– А вось так: яго ў нашай вёсцы ледзь не забілі, – сказаў Падгорскі. – Ён быў яшчэ зусім хлопчык, прыйшоў галодны ды гаротны, ну, у некага і сцягнуў якую булку, яек, малака. Вясковыя мужыкі сабраліся і давай яго пугамі сячы. Адтуль у яго і шнар застаўся. А тут я па наваколіцы швэндаўся, сумаваў, і як пабачыў такую несправядлівасць, на правах паніча ўступіўся. Забраў Міро ў маёнтак, сказаў дзеду, што не пацярплю такіх бясчынстваў і што будзе мне цяпер гэтае цыганя за лепшага сябра. Ну, дзед пасмяяўся, пажурыў і дазволіў. Вось з той пары мы заўжды разам.

– Ага, ды толькі не сказаў ён, што не проста ўступіўся, а закрыў мяне сабой ад мужыкоў – і яму таксама паспела трошкі перапасці. Нават мае такі ж шнар, ды толькі ў больш цікавым месцы! – рагатнуў Міро.

– Ну, што ж ты такое кажаш пры панне! – абурыўся Андрэй Вікенцьевіч і заспяшаўся скіраваць гутарку ў іншае рэчышча. – А гэта ж, дарэчы, наш Міро высачыў таго вяртлявага, з рабаціннем. Праўда, мы б прыйшлі раней, каб нехта на некаторы час не згубіў ліхадзея ў падваротніцах…

Цыган паказно надзьмуўся і паківаў галавой, прызнаючы правіннасць, а Яўгенія Канстанцінаўна спытала:

– А як жа вы ўвогуле даведаліся, што мяне выкралі?

– Ды тое быў цэлы раман! Апішы гэта калі-небудзь у сваіх пісьменствах, – папрасіў Падгорскі, лагодна жмурачы рысіныя вочы.

Яны якраз пераехалі раку, на вуліцах не было пакуль ні душы, і тут пачаў аддавацца з розных бакоў ранішняга Менска царкоўны перазвон. І так узвесялілася сэрца панны Пракшыной, што сама яна дзівілася, бо раней ніколі не адчувала столькі радасці ў гэтых перагудах. Дзявіцы ўжо падавалася, быццам не да ютрані склікаюць званы, а бомкаюць у іхні гонар – яе і годнага Падгорскага. Раптам дзявіца страпянулася – яна дагэтуль не пацікавілася, колькі сядзела ў палоне.

– Сёння субота, – паведаміў ёй Андрэй Вікенцьевіч. – Дзевятнаццатага верасня.

Ну вось, ізноў субота, ізноў чакай якой прыкрасці. Але ж званы пераклікаліся так хораша, што панна Пракшына ведала: больш нічога кепскага ў яе жыцці не надарыцца, бо поруч ён, і едуць яны разам да ейных бацькоў, якія не пашкадуюць блаславення. І нават не важна, што пахмурна і не ззяе сонца, бо ёй дастаткова ягоных іскрыстых вачэй, якія будуць асвятляць увесь будучы шлях Яўгеніі Канстанцінаўны. Яна запусціла пальцы ў ягоны выгаралы чуб і не магла нацешыцца свайму збавіцелю, а Андрэй Вікенцьевіч вуркатаў, апавядаючы гісторыю вызвалення дзявіцы. Здаецца, Міро нават пусціў каляску павольней, каб Падгорскі паспеў падзяліцца ўсімі дэталямі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы