Читаем Ноч Цмока полностью

На апошніх думках дайшоў да дому. Непрыемна адзначыў для сябе: Надзеі нідзе не відаць, а дзверы ў яе дом шчыльна прычыненыя — значыць, няма, бо яна амаль ніколі не зачыняе іх да канца, калі дома. І міжволі варухнулася ў душы непрыемнае: вось жа, раней штодня сустракала, выглядвала, а цяпер ведае — нікуды не ўцяку, бо добра прывязала сваімі катлетамі і ласкамі ўначы, дык можна і не папярэджваць. А яшчэ нумар мабільніка брала. Быццам назло ўсё.

6.

Чуў, што жанчына застаецца жаданай, пакуль не перастае здзіўляць. Як па мне, дык здзіўленне павінна адбывацца толькі на кухні.

Апошнія дні я стаў заходзіць у свой пакой з боку агарода, не ведаю нават чаму, вось і цяпер абышоў веранду і — разгублена прыпыніўся: дзверы былі адчыненыя, праём прыкрыты пачэпленым на цвічкі цюлем — каб мухі не ляцелі. А да мяне даносілася сквірчэнне нечага на патэльні.

Умомант успомніў, як паказваў Надзеі, дзе я кладу запасны ключ ад дзвярэй. Яна тады пажартавала быццам, што раптам ёй захочацца згатаваць мне вячэру, пакуль я буду на працы.

У маім маленькім закуточку, які служыў кухняй, спінай да мяне стаяла Надзея. На ёй былі звыклыя белыя шорты (хоць дні нельга было назваць спякотнымі, але Надзея летам ходзіць толькі з аголенымі нагамі, яны ў яе не баяцца холаду), майка з кароткімі рукавамі і павязаны выцвілы фартух.

Хваля пяшчоты, якая падкаціла з сярэдзіны жывата пад горла, спыніла мяне ў дзвярах, змыла прыкрыя думкі, і мне стала пякуча сорамна, што хвіліну назад думаў нешта дрэннае пра Надзею. Яна не чула маіх крокаў і рухаў, завіхалася. Памешвала ў патэльні і, мабыць, нешта напявала сама сабе, бо лёгка прытупвала босай нагой.

Мне захацелася прысесці і пацалаваць лытку гэтай гарэзлівай нагі. Зрэшты, я так і зрабіў.

Надзея ўскудлаціла мае валасы, захапіла іх у жменю і пацягнула мяне, каб устаў. Пацалавала ў вусны і, роблена крыўдуючы, упікнула:

— Мае лыткі — самае зацалаванае табой месца. Я супраць! Нішто не павінна быць абдзеленым!

— Складзі спіс таго, чаму не хапіла і ў якой колькасці, — працягнуў я гульню. — Сёння ж справядлівасць будзе адноўлена, усім хопіць!

— Мне цябе ніколі не хопіць, — з лёгкай сарамлівасцю ціха прызналася Надзея, прытулілася тварам да маіх грудзей. — Мый рукі, сядай! — ператварылася ў строгую гаспадыню і падштурхнула мяне.

Позна ўночы мы пілі гарбату на верандзе. У апошні час мы часта так рабілі, бо калі мне адразу пасля любошчаў, як любому мужчыну, хацелася спаць, дык Надзея ўсчынала гаворку пра абы-што. Перапоўненая пяшчотай, яна магла доўга і замілавана гладзіць мае грудзі, шыю, твар — і гаварыць, гаварыць. А мне былі не вельмі прыемнымі яе пагладжванні, вось мы і вырашылі — будзем адпачываць і супакойвацца на верандзе за гарбатай.

Я расказваў Надзеі пра Насцю Грыцук, пра тое, як яна выношвала і нараджала дзіця відавочна на замову для некага. Зразумела, гэта вельмі непрафесійна з майго боку — адкрываць ход следства старонняму чалавеку, але Надзея. Надзея была мне сваёй. Я не першы раз расказваў ёй пра сваё, прафесійнае, быццам самому сабе, пры гэтым сам сябе слухаў, аналізаваў — і амаль штораз у мяне нараджалася новая думка. Цяпер я разумеў, чаму Тамара-пракурор так часта просіць усіх выказвацца ўголас па праблеме. Агучаная праблема дакладна хавае ў сабе рашэнне.

Любая крымінальная справа — справа чалавечая. Пачні шукаць прычыну — і становіцца страшна ад той бездані, у якую зрынаюцца чалавечыя дуты, гідка ад тых істотаў, у якіх ператвараюцца людзі. Не мог я не падзяліцца з Надзеяй — бо яна ж жанчына! — нядаўняй гісторыяй пра згвалтаванне непаўналетняй. Дзяўчынцы ўсяго трынаццаць, на яе гвалтаўніка заява паступіла ад настаўніцы. Пачалі разбірацца. Дзяўчынка жыве з маці, тая, кажучы мовай пратакола, вядзе амаральны лад жыцця, хоць адбіраць у яе дзіця відавочных прычынаў не было: дом больш-менш дагледжаны, працуе ў мясцовым калгасе. Выпівае? Так, здараецца. Але ж дзіця як быццам і апранутае не горш за іншых, і накормленае. Пакойчык свой мае, умовы адносна добрыя. Не была ж настаўніца ў тым доме начамі са свечкай, не бачыла, як маці займалася сэксам з чарговым сваім госцем за выпіўку, а дачка сачыла за ўсім са свайго пакоя, бо маці не зачыняла дзверы — глядзі за цікавай дарослай гульнёй. Неяк загадала дачцэ падысці ды «памацаць у дзядзі» — і дзядзька дасць грошай.

З таго пачалося. Мацала яна, мацалі яе пажадлівыя дарослыя рукі. Аднойчы той самы дзядзька, які ноччу мяў пад сабой яе маці на старой канапе і мацаў саму яе, завітаў днём, калі дзяўчынка толькі вярнулася са школы, а маці яшчэ не прыйшла з работы. Прынёс і стаў выкладаць на стол пячэнне, цукеркі, два жоўтыя бананы. Яна дазволіла сябе распрануць, каб дзядзька зноў, як мінулай ноччу, гладзіў, сціскаў небалюча яе цела. Потым дзядзька сказаў, што яна зусім дарослая і, калі яна зробіць як яе маці («Ты ж бачыла?»), зусім па-даросламу, ён дасць ёй многа грошай. І папраўдзе даў грошай, але папярэдзіў, каб яна не прызнавалася маці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка
Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка

Я думала, что уже прожила свою жизнь, но высшие силы решили иначе. И вот я — уже не семидесятилетняя бабушка, а молодая девушка, живущая в другом мире, в котором по небу летают дирижабли и драконы.Как к такому повороту относиться? Еще не решила.Для начала нужно понять, кто я теперь такая, как оказалась в гостинице не самого большого городка и куда направлялась. Наверное, все было бы проще, если бы в этот момент неподалеку не упал самый настоящий пассажирский дракон, а его хозяин с маленьким сыном не оказались ранены и доставлены в ту же гостиницу, в который живу я.Спасая мальчика, я умерла и попала в другой мир в тело молоденькой девушки. А ведь я уже настроилась на тихую старость в кругу детей и внуков. Но теперь придется разбираться с проблемами другого ребенка, чтобы понять, куда пропала его мать и продолжают пропадать все женщины его отца. Может, нужно хватать мальца и бежать без оглядки? Но почему мне кажется, что его отец ни при чем? Или мне просто хочется в это верить?

Катерина Александровна Цвик

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Детективная фантастика / Юмористическая фантастика
Душа акулы
Душа акулы

Тьяго всегда думал, что он такой, как все. Да, у него нет родителей, но что с того? В остальном он ничем не отличается от своих сверстников. Как же он ошибался! Оказалось, что на самом деле Тьяго вовсе не обычный подросток. Лишь наполовину человек, он умеет превращаться… в тигровую акулу, самого опасного хищника на земле! Как же справиться с этой новостью? А главное – как научиться жить со своими сверхъестественными способностями? Чтобы понять это, мальчик поступает в школу «Голубой риф», где учатся такие же дети, как он. Но захотят ли другие оборотни видеть рядом с собой акулу? Какие испытания ждут Тьяго? И какие вызовы ему придётся принять?Продолжение популярной серии «Дети леса».Бестселлер по версии престижного немецкого журнала Spiegel.

Игорь Антошенко , Катя Брандис

Зарубежная литература для детей / Детективная фантастика / Детская фантастика / Книги Для Детей