Читаем Ноч Цмока полностью

— Ага, разбярэшся, — згадзілася Тамара і ўсміхнулася з незвычайным для яе твару клопатам. — Але як жанчына хачу табе сказаць. Мужчына выбірае сабе жанчыну, якая нечым падобная да яго маці, выбірае жанчыну для сябе. А вось жанчыны выбіраюць сярод мужчын не сабе каханка ці гаспадара, а бацьку для сваіх дзяцей. Тая цябе па-сапраўднаму кахае, якая хоча ад цябе нарадзіць. Ну ўсё, не буду больш цябе вучыць жыць. Ідзі, чакае яна цябе. Шчаслівы ты, зразумей нарэшце: цябе штовечар чакаюць.

Я выходзіў з пракуратуры з цяжкім і прыкрым пачуццём: Тамара мела рацыю, больш за тое, яна кранула самае балючае, тое, пра што я стараўся не думаць. Справа ў тым, што нашыя адносіны з Надзеяй зайшлі ў тупік. З аднаго боку, усё было добра: мы бачыліся практычна кожны вечар, ужо двойчы бавілі разам выходныя. Ездзілі разам на рынак у суседні райцэнтр — Надзея была заявіла, што я зусім абнасіўся, трэба займець мне колькі сарочак на лета, джынсы і касцюм. Сабе набірала рознай драбязы. Гатавала есці — і на мяне амаль штодня. Сэкс у нас хоць і стаўся бадай рэгулярным заняткам, але не страціў той самай першай радасці валодання жаданым целам. І я з асаблівай уцехай адзначаў: Надзея радуецца мне ў ложку, ёй прыемна не столькі атрымліваць, колькі аддаваць мне — ласку, пяшчоту. Зрэшты, для мяне і самога незаўважна стала галоўным даць як мага больш Надзеі. І тут не мужчынская гордасць самім сабой, не задавальненне ад выніку былі галоўным: вось, маўляў, які я спраўны і ўмелы мужчына — жанчына са мной у ложку штораз узнімаецца на пік асалоды кахання. Не, мяне апаноўвала невытлумачальнае шчасце сузіраць яе крышку ашалелай ад пачуцця ў такія імгненні, хацелася доўжыць такія хвіліны. Невыказна цёпла было сустрэць яе глыбока пяшчотны позірк, калі пасля мы ляжалі сцішаныя побач і ўглядваліся адно ў аднаго, быццам бачыліся першы раз, і старанна вывучалі кожную рысачку на тварах. Мне не хацелася думаць нейкімі высокімі катэгорыямі, але я ўпершыню ў жыцці сапраўды адчуваў шчасце ад таго, што я — даю і атрымліваю ўзамен такое ж: мне аддаюць, і жанчына шчаслівая, што аддае.

Я не думаў пра тое, як называць цяпер нашыя адносіны, не казаў і не думаў казаць Надзеі пра каханне. Неяк занадта будзённа ў нас усё пачалося і развівалася, дасягнула вяршыні. Дакладней — тупіка. Я адчуваў — тупіка. Бо вось жа пачыналася, быў нейкі рух, была мэта, было куды і да чаго рухацца, а цяпер мы дайшлі да таго пункта ў адносінах, за якім павінна пачацца нешта якасна новае.

Карацей, альбо жыць далей ужо як муж і жонка, альбо. разбягацца.

Надзея ніводным словам не намякнула на тое, што ў нашых адносінах павінна з’явіцца нейкая яснасць, яны павінны перайсці ў новую фазу. Але Тамара мела рацыю, ды і я сам не мог не разумець: Надзея чакае, верыць у працяг. Было ясна, што яшчэ месяц-два — і Надзея стоміцца быць адданай каханкай, і блізкасць урэшце страціць галоўнае — пачуццё самаахвярнасці, стане проста актам задавальнення патрэбы. Гэта звычайная дыялектыка: колькасць павінна пераходзіць у якасць, усё мусіць развівацца, а застыласць — для мёртвага.

А з другога боку, адкуль мне ведаць? Я ўмею чытаць думкі Надзеі? Фізічна здаровая жанчына, са мной у ложку яна навучылася поўнай бессаромнасці (дарэчы, і я таму навучыўся), атрымлівае ад нашых з ёй хвілінаў усё, што можа атрымаць. Усклала на сябе невялікі абавязак іншы раз гатаваць для мяне нешта са страў, дазволіла карыстацца сваёй пральнай машынай-аўтаматам (праўда, пад яе кіраўніцтвам. ды па шчырасці, я больш стаю збоку). Але ж і я нечым дапамагаю ў яе гаспадарчых справах: ужо корпаўся на агародзе, рамантаваў водаправод, памяняў выключальнік… Карацей, пакуль у нас атрымліваецца гэткае бяскрыўднае суіснаванне, амаль сімбіёз. І галоўнае — ні я перад Надзеяй, ні яна перада мной не маем ніякіх абавязкаў! Хіба ж не адсутнасць абавязкаў і ёсць галоўны ўмацавальны фактар нашых адносінаў? Хіба не таму мы стараемся не пакрыўдзіць і не абразіць адно аднаго, бо нічога нас не трымае, акрамя нашай прыязнасці? Проста супала так: мы суседзі, падыходзім адно аднаму. А калі разбяжымся, хіба праблема — знайсці новага партнёра?

Але на гэтым месцы маіх разваг — не маіх нават, а нейкага бескампраміснага і цынічнага аналітыка, які часам прачынаўся ўва мне — я спатыкаўся.

Таму што — праблема.

Надзея пражыла без каханка некалькі гадоў пасля разводу. І зусім не пераймалася праз адсутнасць у яе жыцці мужчыны. І сам я, падсвядома адзначаючы сярод сустрэтых мной жанчын тых, якія патэнцыйна мне падыходзілі, не запомніў ніводнай, ніводная не захвалявала.

Пакуль не сустрэліся з Надзеяй. Я з ёй і яна са мной.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка
Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка

Я думала, что уже прожила свою жизнь, но высшие силы решили иначе. И вот я — уже не семидесятилетняя бабушка, а молодая девушка, живущая в другом мире, в котором по небу летают дирижабли и драконы.Как к такому повороту относиться? Еще не решила.Для начала нужно понять, кто я теперь такая, как оказалась в гостинице не самого большого городка и куда направлялась. Наверное, все было бы проще, если бы в этот момент неподалеку не упал самый настоящий пассажирский дракон, а его хозяин с маленьким сыном не оказались ранены и доставлены в ту же гостиницу, в который живу я.Спасая мальчика, я умерла и попала в другой мир в тело молоденькой девушки. А ведь я уже настроилась на тихую старость в кругу детей и внуков. Но теперь придется разбираться с проблемами другого ребенка, чтобы понять, куда пропала его мать и продолжают пропадать все женщины его отца. Может, нужно хватать мальца и бежать без оглядки? Но почему мне кажется, что его отец ни при чем? Или мне просто хочется в это верить?

Катерина Александровна Цвик

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Детективная фантастика / Юмористическая фантастика
Душа акулы
Душа акулы

Тьяго всегда думал, что он такой, как все. Да, у него нет родителей, но что с того? В остальном он ничем не отличается от своих сверстников. Как же он ошибался! Оказалось, что на самом деле Тьяго вовсе не обычный подросток. Лишь наполовину человек, он умеет превращаться… в тигровую акулу, самого опасного хищника на земле! Как же справиться с этой новостью? А главное – как научиться жить со своими сверхъестественными способностями? Чтобы понять это, мальчик поступает в школу «Голубой риф», где учатся такие же дети, как он. Но захотят ли другие оборотни видеть рядом с собой акулу? Какие испытания ждут Тьяго? И какие вызовы ему придётся принять?Продолжение популярной серии «Дети леса».Бестселлер по версии престижного немецкого журнала Spiegel.

Игорь Антошенко , Катя Брандис

Зарубежная литература для детей / Детективная фантастика / Детская фантастика / Книги Для Детей