Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

— Едзем хутчэй на радзіму! — сказала Святлана. Светазар моўчкі пайшоў да машыны. Селі на свае месцы, надзелі шлемы, глядзяць — стаіць міліцыянер і з цікавасцю ўглядаецца ў іх. А іх машына стаіць на плошчы, перад імі крамлёўская сцяна са сваімі бліскучымі зоркамі. Вакол незвычайнай машыны пачалі збірацца людзі. Зараз падыдзе міліцыянер і пачне распытваць — хто, што, адкуль, як, чаму, ды яшчэ прычэпіцца, што няма нумару сапраўднага на машыне і шафёрскіх правоў у іх. Тады Ў абаіх падарожнікаў з'явілася апошняя, самая моцная думка: «Дадому!»

І машына на вачах некалькіх соцень чалавек знікла… Людзі пацерлі сабе вочы, асцярожна зірнулі на сваіх суседзяў. Ці бачыў яшчэ хто? Але ніхто першы не адважваўся сказаць, што ён бачыў такі цуд. Кожны баяўся, што з яго пачнуць смяяцца, і кожны сам сябе ўпэўніў, што яму аднаму так здалося.

Міліцыянер таксама пацёр сабе вочы, а пасля змены паспрабаваў расказаць сваім таварышам, што ён бачыў, але таварышы толькі смяяліся.

Сярод людзей, што наглядалі гэты факт, быў нават адзін журналіст, ён не падумаў не толькі пісаць у газету, але хоць каму-небудзь сказаць аб гэтым. Каму ахвотна выстаўляць сябе на смех?

Дома

Светазар і Святлана былі ўжо на сваёй верандзе. Выйшлі з машыны, увайшлі ў пакой. Усюды было ціха, дзед драмаў у сваім крэсле. Сонца таксама свяціла ў акно, як і раней, і праменні яго як быццам былі на тым жа самым месцы.

— Колькі ж часу мы адсутнічалі? — шэптам спытала Святлана.

— Не ведаю, — адказаў Светазар, — але памятаю, што, ідучы на балкон, я зірнуў на гэты гадзіннік і заўважыў, што было дванаццаць гадзін. А цяпер, бачыш, сем мінут пасля дванаццаці.

— Няўжо мы толькі сем мінут падарожнічалі? — усклікнула Святлана.

— Ціха, дзеда разбудзіш! — штурхануў яе Светазар. — І ездзілі мы не сем мінут, а меней: у гэтыя сем уваходзіць і той час, які пайшоў на нашу пасадку, на доўгае дзедава тлумачэнне…

— Значыцца, мы нідзе не былі! — з прыкрасцю сказала Святлана. — Значыцца, усё гэта нам толькі здалося!

— А мы зараз усё гэта праверым, — пачуўся ціхі голас дзеда. — Раскажыце мне спачатку пра ваша падарожжа.

Унукі пачалі расказваць, спяшаючыся, перапыняючы адно аднаго, папраўляючы, дапаўняючы тое, што другі забыўся.

Дзед слухаў надзвычай уважліва, нешта запісваў, задаваў пытанні, высвятляў усе падрабязнасці. Потым падумаў і ціха, нібы сам сабе, сказаў:

— Так, так. Правільна. Так яно і павінна было быць. Як гэта я не здагадаўся… — А затым звярнуўся да ўнукаў:— Цяпер я магу вам сказаць, ці здалося вам усё гэта, ці яно было ў сапраўднасці. Ці можа быць, каб два чалавекі бачылі ва ўсіх падрабязнасцях адзін і той самы сон? Ці можа быць, каб яны расказвалі яго так, як вы цяпер: папраўлялі, падказвалі, успаміналі, хто што казаў, што рабіў? Хіба можа другі чалавек дакладна ведаць і расказаць твой сон? Ці чулі вы калі-небудзь пра такі выпадак?

Светлячкі павінны былі прызнацца, што нічога падобнага яны не чулі і ўявіць сабе не могуць.

— Значыцца, ваша падарожжа вам не здалося, а было сапраўдным, — скончыў дзед.

Светазар і Святлана толькі паглядзелі адно на аднаго і паціснулі плячыма. Потым Светазар спытаўся:

— А чаму наша падарожжа было такое недарэчнае? Чаму нас кідала ва ўсе канцы Сусвету?

— А вось чаму, — адказаў дзед. — Вы, пэўна, не раз чулі, як пра таго ці пра іншага чалавека часам гавораць, што ў яго нястрымная фантазія, куды хоча, туды і нясе яго. Такі чалавек у сваіх думках і пачуццях кідаецца ва ўсе бакі. Ен не хоча і не ўмее стрымліваць сябе. Значыцца, у першую чаргу вам трэба навучыцца стрымліваць сваю фантазію, як мы часта стрымліваем некаторыя свае жаданні, пачуцці, напрыклад, злосць. Трэба прывучыць сябе сур'ёзна думаць пра адно, а не пераскакваць з адной думкі на другую. Вядома, патрабаваць ад вас такой вытрымкі яшчэ нельга, таму я прыдумаю якое-небудзь удасканаленне ў машыне, каб яно дапамагло вам стрымліваць і правільней накіроўваць вашу фантазію.

— Гэта я крышачку-крышачку зразумець магу, — задумліва прамовіла Святлана, — а як наша падарожжа працягвалася ўсяго некалькі мінут, дык гэта ўжо зусім цуд. А вы самі заўсёды гаворыце нам, што ніякіх цудаў на свеце няма.

— Зноў ты мяне ловіш! — засмяяўся дзед. — Ну, дык я табе скажу, што і тут ніякага цуда няма.

— Няўжо?! — ускрыкнулі ўнукі разам.

— А вось паслухайце. Уявіце сабе, што вы спіце і бачыце сон: ходзіце вы па лесе і збіраеце грыбы; раптам на вас выходзіць мядзведзь; вы ўцякаеце, ён за вамі гоніцца; бяжыце вы доўга, далёка, нарэшце ўбачылі паляўнічага і сталі прасіць, каб ён выратаваў вас; паляўнічы здымае з плеч стрэльбу і… выстрал разбудзіў вас. Але не гэты неіснуючы выстрал, а другі, сапраўдны.

— Які?

— Ну, скажам, нехта ля вашага акна стрэліў у варону. Ад гэтага стрэлу вы і прачнуліся. І што ж! Навука гаворыць, што ўвесь ваш сон адбыўся ў той момант, калі адбыўся стрэл. Гэта значыць, і грыбы, і мядзведзь, і паляўнічы мільганулі ў вашым мозгу толькі тады, калі пачуўся сапраўдны стрэл. Ад стрэлу пад акном вы паспелі сасніць усю гэтую доўгую гісторыю. А сон і фантазія — гэта брат і сястра, толькі брат недарэчны, а сястра — разумная.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы