Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

— Гэта ты недарэчны, а я разумная, — шапнула Святлана і штурханула брата ў бок.

— Адчапіся! — злосна буркнуў Светазар.

— Светлячкі, не сварыцеся! — нібы строга сказаў дзед, а ў самога вочы былі такія ласкавыя-ласкавыя. — Ну, дык цяпер вы бачыце, што і тут ніякага цуда няма.

— У такім разе нам усё гэта прыснілася, — упарта сказала Святлана.

— Тое, ды не тое, — усміхнуўся дзед. — Я ж вам казаў, што пра твой сон ніхто не раскажа, калі ты нікому не гаварыла пра яго, а пра тваё падарожжа можа расказаць Светазар нават больш, чым ты сама ўспомніш. Так або іначай, вам не варта дужа ламаць галаву над гэтай справай: усё зразумець вы яшчэ не здолееце. Замест таго падумайце аб тым, як зрабіць вашы падарожжы больш арганізаванымі і змястоўнымі. А для гэтага трэба спачатку падрыхтавацца, гэта значыць, прачытаць як мага больш кніг пра тое месца, якое вы захочаце пабачыць, і пра тыя факты і падзеі, якія звязаны з гэтым месцам. Калі, напрыклад, нашы футбалісты едуць у Нарвегію, то яны спачатку прачытаюць усё, што можна, пра гэтую краіну. Майце на ўвазе, што няма такой фантазіі, якая складалася б з элементаў, зусім не знаёмых чалавеку, як няма будынка, які быў бы складзены з нічога. Якую б вы непраўдападобную, дзікую, недарэчную фантазію ні прыдумалі, усё роўна яна будзе складацца з частак, якія вы да гэтага ведалі, бачылі, пра якія чулі, чыталі. Як і ўсюды, у прыродзе з нічога нічога не зробіш. Значыцца, каб ваша фантазія была больш цікавай і разумнай, вы спачатку павінны сабраць пабольш матэрыялу для яе.

Светазар аб нечым напружана думаў, а затым сказаў:

— Калі гэта быў не сон, то я не разумею адной справы.

— Якой?

— Мы ведаем, што ад вялікай хуткасці нават камяні, метэоры распаляюцца ад трэння паветра. А ў нас хуткасць большая, а мы не распаліліся.

— Правільнае пытанне, разумнае пытанне! — задаволена сказаў дзед. — Справа ў тым, што ваша машына зроблена з фантазіту, матэрыялу, які мацней за ўсе металы на зямлі. Вы можаце самі заўважыць, што за яго нішто не чапляецца, усё слізгаецца і не трэ. Паспрабуйце стукнуць па ім малатком, і ўдару не будзе, бо малаток слізгане па паверхні. Не толькі паветра не будзе церці яго, але і цвёрдыя прадметы. Ваша машына можа прабіць сцяну, і цагліны саслізнуць і не пашкодзяць яе.

Што маглі адказаць унукі свайму вучонаму дзеду? Прыходзілася верыць…

«ФЦ-2»

Зноў дзед заняўся работай, зноў кудысьці ездзіў, зноў прыходзілі да яго невядомыя людзі і нешта майстравалі… І зноў прыйшоў дзень, калі дзед паклікаў да сябе ўнукаў.

На балконе стаяла тая самая машына, толькі па баках яе было ўжо напісана «ФЦ-2». А ў кабінцы было рулявое кола, як у звычайным аўтамабілі. Ды ўнізе яшчэ была педаль.

— Вось вам удасканалены «Фантамабіль-2», — сказаў дзед. — Бачыце, тут ужо ёсць руль. Калі яго трымаць прама па гэтай стрэлцы, то ён не дасць вашай фантазіі занадта адхіляцца ў бакі, як было з вамі першы раз. Машына пойдзе, так сказаць, па сярэдняй лініі між вашымі думкамі. Затым вось тут, як у кожным аўтамабілі, ёсць тормаз. Націскаючы нагой гэтую педаль, вы будзеце затрымліваць і рэгуляваць хуткасць па вашаму жаданню.

— Машынай буду кіраваць я! — закрычаў Светазар, спалохаўшыся слова «вы».

— Ты, ты, — супакоіў яго дзед. — Але калі-небудзь дасі і Святлане. На гэты раз я вас адразу не пушчу ў дарогу. Вы спачатку падрыхтуйцеся, парайцеся, куды ляцець, і пачытайце кнігі. Іначай кажучы, вам трэба назапасіць гаручага, або, як кажуць шафёры, заправіцца. Ідзіце, а калі будзеце гатовы, скажаце мне.

Але не так проста было ім дагаварыцца, як здавалася дзеду. У кожнага з іх знайшлося многа жаданняў, і ўсе гэтыя жаданні пераблыталіся і перашкаджалі адно другому.

— Я хачу ў Аўстралію! — казала Святлана.

— А я хачу ў Амерыку! — казаў Светазар.

— Тады лепш у Афрыку!

— На Паўднёвы полюс!

— На Марс!

Пачуў гэтыя спрэчкі дзед і паклікаў іх да сябе.

— Вось як вы дагаварваецеся! — сказаў ён з дакорам. — Што з вамі было б, каб вы гэтак заспрачаліся ў машыне? Не забывайце, што гэта будзе ваш першы рэйс на рэканструяванай машыне. Далёка вы яшчэ паспееце паездзіць, а цяпер выбірайце маршрут прасцейшы. Вам трэба спачатку папрактыкавацца на кароткіх падарожжах. Для пачатку паспрабуйце зрабіць маленькую экскурсію за дзесяць тысяч кіламетраў. Толькі што мне сказалі, што на адной з нашых зімовак у Паўночным Ледавітым акіяне, каля Чукоткі, некалькі дзён бушуе завіруха, якая не дае магчымасці даставіць туды лякарства. А без яго там чалавек памрэ. Я зараз пайду прынясу гэтае лякарства…

А што было далей, мы ўжо ведаем.

Гэтае падарожжа «светлячкам» больш спадабалася, хоць яно было не такое разнастайнае і не мела ніякіх прыгодаў. Толькі адно іх бянтэжыла — сустрэча з нашымі людзьмі.

— Мы не ведаем, як сябе трымаць у такіх выпадках, — казалі яны дзеду. — Людзі глядзяць на нас, як на цуд, хочуць распытаць нас, хто мы такія, адкуль, як мы сюды трапілі, якая ў нас машына і іншае. А мы не ведаем, што ім казаць, як сябе трымаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы