Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Праз некаторы час яны адчулі новую непрыемнасць: нясцерпна пяклі сонечныя праменні, а ногі адчувалі сябе як на гарачай пліце. Ды і не дзіва: паверхня Месяца за доўгі двухтыднёвы дзень награецца да ста дваццаці градусаў. Зноў прыйшлося хавацца ў машыну, каб абмеркаваць становішча. Яны знайшлі драўляную скрынку, паламалі яе і дротам прывязалі дошчачкі да сваіх падэшваў. Потым яны ўспомнілі, што ў іх ляжаць спецыяльныя плашчы, каб надзяваць іх на Месяцы.

Мы ведаем, што наша Сонца апрача жыватворчых праменняў вылучае яшчэ і шкодныя, напрыклад, ультрафіялетавыя. На Зямлі яны нейтралізуюцца ў зямной атмасферы, а на Месяцы нішто ім не перашкаджае, і яны могуць зрабіць шкоду жывым істотам. Таму і ўзяты былі плашчы, якія не прапускаюць гэтых шкодных праменняў. Такім чынам, каб высадзіцца на Месяцы, спатрэбілася складанае абмундзіраванне: шапка-перадатчык, дыхальны апарат, плашч і нават дошчачкі.

— Хутка мы зусім страцім чалавечае аблічча, — бурчаў Светазар, нязграбна ступаючы па Месяцы, а зямля тут была такая самая, як і на Зямлі, толькі без ніякіх слядоў жыцця. І роўнае месца, і скалы, і нізіны — усё складалася з голага камення. Ад гарачыні і холаду, які ноччу дасягае ста шасцідзесяці градусаў, каменная паверхня ўся патрэскалася, а кавалкі яе так і ляжалі на сваіх месцах: ні вецер, ні воды не зрушылі іх з месца; вострыя рэбры іх засталіся такімі самымі, як і тысячы гадоў назад. Ніколі яны не церліся адзін аб адзін, таму нідзе не было відаць аніякага пяску.

У адным месцы трапілася ім трэшчына на крок шырыні. Светазар скочыў праз яе і… праляцеў метраў пяць.

— Скачы смялей! — весела крыкнуў ён Святлане. Тая скочыла больш асцярожна і праляцела толькі тры метры.

Вось яно тое самае, пра што чыталі яны дома, пра што і дзед казаў ім! Месяц у пяцьдзесят разоў меншы за Зямлю, ён менш і прыцягвае да сябе. Гэта значыць, што вага кожнай рэчы на Месяцы значна меншая, чым на Зямлі, а іменна — у шэсць разоў.

Дзеці пачалі дурэць, скакаць. Яны вельмі цешыліся, што «нумары» іх выходзяць, як у цырку. Светазар лёгка скочыў на скалу, як на дах дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А калі прыйшлося скочыць назад, то яны прызадумаліся: гэта ж не жарты — скочыць з даху на голыя каменні! Пачалі прыглядацца, дзе б можна было спусціцца, але такога месца няма. Святлана занепакоілася. Ды і Светазар збянтэжыўся. Потым пачаў разважаць:

— Пачакай, — мы ж цяпер лягчэйшыя ў шэсць разоў, значыцца, і штуршок павінен быць у шэсць разоў слабейшы. Чаго ж баяцца? Раз… два… тры!

Сэрца яго сціснулася ад страху, але ён мужна рынуўся ўніз. Падаў ён плаўна, скочыў лёгка і тады ўжо ўпэўнена крыкнуў Святлане:

— Скачы! Не бойся.

Спыніўшы гульню, яны сцішыліся і зноў пачалі дзівіцца на незвычайную прыроду. Яна была мёртвая ў поўным сэнсе гэтага слова. Ні гуку, ні ветрыку, ні раслінкі — адны толькі голыя скалы. І для Месяца — нават вельмі высокія горы. Мы прывыклі, што на высокіх гарах бывае снег, лёд, трава, дрэвы, крыніцы, а тут — ад верху да нізу аднолькавыя шэрыя каменні, і больш нічога. На раўнінах параскіданы так званыя «цыркі», якія яшчэ носяць даўнейшую назву «мора». Здавалася, што калісьці ў вадкую гразь пляснуўся камень, стварыў зморшчаную яміну, якая адразу скамянела. Вось такія яміны-цыркі і параскіданы па раўнінах. А неба! Якое незвычайнае неба! Чорнае, скамянелае, з безліччу ўсялякіх светлых кружочкаў. І ніхто нікому не перашкаджае, кожны свеціць як можа. І сярод усіх свяціл была Зямля. Паколькі можна было заўважыць у прасветах паміж зямной атмасферы, Афрыка ўжо адсунулася на ўсход, і з-за Атлантычнага акіяна паказаўся ўскраек Амерыкі. Жыхары Месяца за дваццаць чатыры гадзіны маглі б убачыць усю Зямлю. А жыхары Зямлі заўсёды бачаць адну палову Месяца, а другую ніколі не бачылі. Адбываецца гэта таму, што, пакуль Месяц абыдзе вакол Зямлі адзін раз, ён павернецца вакол сябе таксама адзін раз.

Нашы падарожнікі захацелі паглядзець на гэтую таемную палавіну. Селі ў машыну і павольна паехалі вакол Месяца. На Зямлі, дзякуючы атмасферы, паміж днём і ноччу бывае вечар, прыцемкі, а тут як толькі пераступілі граніцу асветленай часткі, то адразу трапілі ў начную цемру. Праз некалькі мінут трохі прызвычаіліся да цемнаты і пры святле зорак пачалі прыглядацца да пейзажу. Ен, вядома, быў такі самы, як і на другім баку: тая ж патрэсканая зямля, тыя ж скалы і горы, такія ж самыя цыркі.

У адным месцы падарожнікі захацелі выйсці з машыны, але як толькі адчынілі дзверы, то з крыкам адхіснуліся назад і зноў зачыніліся: іх нібы агнём апякло. Гэта быў той самы стошасцідзесяціградусны мароз, аб якім яны чыталі ў кніжках. Пасля таго яны пусцілі машыну хутчэй і вярнуліся на ранейшае месца.

— Мы — першыя людзі, якія аб'ехалі ўвесь Месяц навакол, — з гонарам сказаў Светазар.

— А колькі гэта будзе кіламетраў? — спытала Святлана.

— Дрэнна ты падрыхтавалася ў дарогу, калі не ведаеш, — важна сказаў Светазар. — Гэта будзе… э-э… Здаецца, дзесяць тысяч кіламетраў18.

Святлана пачала пільна да чагосьці прыглядацца.

— Што там такое? — зацікавіўся Светазар.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы