Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

— Вельмі добра разважаеш, — пахваліў дзед. — Навука так і гаворыць: усё жывое адпавядае той прыродзе, у якой яно жыве, а я гатоў дапусціць, што сярод мільярдаў такіх сонцаў, як наша, можа знайсціся і такое, вакол якога круціцца і такая самая планета, як наша Зямля, на такой самай адлегласці, такой самай велічыні, з такой самай арбітай і рухам, з такім самым нахілам восі, з такім самым паветрам і гэтак далей. Фантазія ўсё гэта ўявіць можа, значыцца, вы ўсё гэта можаце пабачыць на яве. Я вам прапаную такі маршрут: спачатку Месяц, потым Марс, а затым ужо шукаць акурат такую самую планету, як наша Зямля. Добра знаёмцеся з нашай Галактыкай17, я вам дам адпаведныя кнігі.

— На Месяц! На Месяц! — запляскала ў далоні Святлана.

У мёртвым царстве

— Глядзі, спыніся на граніцы паміж Зямлёй і Месяцам, — некалькі разоў напамінала Святлана.

— Ды ведаю! Чаго лезеш? — злаваў Светазар.

На дзвесце семдзесят чацвёртай тысячы кіламетраў Светазар прыпыніў машыну. Тут была тая самая мяжа, дзе ні Зямля, ні Месяц не маглі перацягнуць прадмет на свой бок.

Дзеці знялі шлемы, машына страціла рухавую сілу і засталася на месцы, нікуды не падаючы. Светазар узяў сястру за руку, прыпадняў угару і пусціў. Па прывычцы яна крыкнула «ай», але ўніз не звалілася і засталася ў паветры. Каб сесці на сваё месца, яна павінна была чапляцца за сценкі кабіны, а Светазар смяяўся. Тады яна яго штурханула ўверх, і ён таксама павіс у паветры. Потым яны бралі розныя рэчы і ставілі іх у паветры, жартавалі, цешыліся.

Такім чынам, яны «адсвяткавалі» пераход праз граніцу і накіраваліся далей. А Месяц перад імі хутка павялічваўся. Ужо не твар чалавечы ён нагадваў, а Зямлю з гарамі, ценямі, нізінамі. Нарэшце настаў момант, калі яны апусціліся на… прыходзіцца сказаць, таксама «зямлю», бо гэта былі звычайныя скалы, каменні, як і на Зямлі.

Перш чым вылезці з машыны, дзеці надзелі кіслародныя маскі, бо ўсім вядома, што на Месяцы няма паветра. І ад таго, што тут не было паветра, з падарожнікамі пачаліся розныя незвычайныя з'явы. Перш за ўсё незвычайным быў выгляд неба: яно было зусім чорнае, на ім бялелася нейкае «голае» сонца, а побач з ім відаць былі зоркі. Зоркі не мігцелі, як у нас, а здаваліся выразанымі з белай паперы кружочкамі, наклеенымі на чорную паперу. На тым баку, дзе падарожнікі «прызямліліся», быў дзень, ды яшчэ які: чатырнаццаць нашых сутак ён працягваўся (зразумела, што і ноч на Месяцы такая самая). І дзіўна было бачыць, што сярод белага дня на небе відаць былі ўсе зоркі і… «месяц», абавязкі якога тут выконвала наша Зямля, нават з усімі фазамі: поўная, маладзік, сярпок — усё як мае быць. Яна была велізарнай, разоў у пятнаццаць большай за той Месяц, які мы бачым з Зямлі, быццам навісла над Месяцам, і здавалася, што яна зараз раздушыць яго.

— Глядзі, глядзі. Здаецца, кавалак Афрыкі відаць! — ускрыкнула Святлана.

Светазар таксама закрычаў:

— Глядзі, глядзі, Афрыка відаць!

Але ніхто з іх не звярнуў увагі на словы другога. Потым Святлана спытала:

— А чаму ж гэта больш нічога не відаць? Светазар, прыглядаючыся да Зямлі, таксама спытаў:

— Чаму ж гэта нічога разабраць нельга? Тады дзяўчынка тарганула брата за руку і з дакорам сказала:

— Ты чаго маўчыш, нічога не адказваеш?

Хлопчык павярнуўся да яе і стаў нешта гаварыць. Губы яго рухаліся, а слоў не было чуваць. Пачала гаварыць дзяўчынка — Светазар убачыў тое самае: губы яе шавеляцца, а слоў не чуваць. Тады хлопчык засмяяўся і пацягнуў сястру ў кабінку машыны. Калі яны зачынілі дзверы, Светазар сказаў:

— Мы ж забылі, што без паветра гук не можа ісці. Святлана не магла разабраць слоў брата, яна толькі ледзь-ледзь чула далёкія гукі яго голасу. Пачалі яны чуць адно аднаго толькі праз хвіліны дзве, калі кабінка напоўнілася паветрам, якое вылучала апаратура машыны. Пасля таго яны знялі свае маскі і пачалі размаўляць нармальна.

— Я ўжо ведаю, у чым справа, — сказала Святлана. — Там няма паветра, а без паветра гукі не могуць пераходзіць.

— Усё гэта мы ведалі і дзед ведаў,— сказаў Светазар, — а вось забыліся прадугледзець. Што ж цяпер рабіць? Хіба рукамі размаўляць будзем, як нямыя.

— Ды мы не ўмеем, — сумна сказала Святлана, а потым, павесялеўшы, усклікнула: — А ведаеш што? Будзем размаўляць, як з іншаземцамі, з дапамогаю нашых шапак-перадатчыкаў. Толькі ці пойдуць радыёхвалі без паветра?

— Пойдуць, пойдуць, я ведаю, — радасна сказаў Светазар.

Праз хвіліну на галовах іх з'явілася новая «аздоба» — шапкі з рагамі. Цяпер яны ўжо маглі дзяліцца сваімі ўражаннямі. Больш за ўсё цікавіла іх «Зямля-месяц». Яна была такая вялікая, а разглядзець яе паверхню цяжэй, чым невялікі Месяц з Зямлі. Нарэшце ўсё ж такі яны сцямілі, што прычынай з'яўляецца атмасфера і вадзяная пара, якая засланяла паверхню Зямлі. Толькі час ад часу вырысоўваліся часткі знаёмых мацерыкоў і хутка зноў расплываліся ў тумане.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы