Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

— Паглядзі туды, каля каменя, — з хваляваннем сказала дзяўчынка. — Што там такое бялее? Нібы паперка якая…

Глянуў туды Светазар — сапраўды нешта бялее. Падышлі бліжэй, нахіліліся — ляжыць нібы паштовая картка, нават літары на ёй відаць. Светазар асцярожна ўзяў яе, павярнуў і крыкнуў:

— Глядзі!.. Фотакартка!

Яны ўбачылі здымак сям'і: бацька, маці і шасцёра дзяцей. За іх спіной быў дом у паўтара паверха, а за ім гумно і сельскагаспадарчыя прыбудовы.

— Слухай, — прашаптала Святлана, — ды гэта ж фермер, той самы амерыканскі фермер, у якога мы былі ў гасцях. Зусім той самы. І дзеці тыя, і маці.

— І хата тая самая, і хлевушок, і гумно. А вось пад гэтым дрэвам стаяла наша машына, — сказаў Светазар. — Але што гэта значыць? Можа, ты нейкім чынам узяла гэтую картку?

— Адкуль? Як? — адказала Святлана. — Я нічога такога не бачыла. Мусіць, ты сам забраў.

— Я ж таксама не бачыў. Мы і ў хату не заходзілі,— даводзіў Светазар. — Хадзем у машыну, падумаем.

У машыне яны знялі з галавы свае апараты і маглі пагаварыць нармальна. Адзінае, што магло быць, гэта толькі тое, што гэтую картку нейкім чынам занеслі сюды яны самі. Але як гэта магло здарыцца, калі яны ні разу не бачылі гэтай карткі ні там, ні дома, ні тут? А другога тлумачэння не магло быць…

— А цудаў на свеце не бывае, — збянтэжана сказаў Светазар. — І пры чым тут гэты фермер? Якое дачыненне ён мае да Месяца? Што б там ні было, а нам нічога не застаецца, як паверыць у тое, што гэтую картку занеслі сюды мы самі.

— А мы ж там зусім не былі,— адказала Святлана. — Першы раз мы спыніліся вунь там, каля той гары, а цяпер спыніліся тут і да таго каменя не падыходзілі.— Светазар паглядзеў на яе шырока раскрытымі вачыма і прашаптаў:

— Так… праўда… Мы там не былі. І вецер не мог данесці картку, бо яго тут няма.

Некалькі хвілін сядзелі яны збянтэжаныя, выразна адчуваючы, што галава адмаўляецца служыць. Паверыць у цуд, ды яшчэ зусім бязглузды, дзеці ніяк не маглі. І зразумець таксама не маглі.

Нарэшце Светазар крыкнуў:

— Годзе, годзе ламаць галаву! Фотакартка ў нас сапраўдная?

— Сапраўдная, — адказала Святлана.

— Яна сама на Месяц прыляцець не магла?

— Не магла.

— Значыцца, нехта яе прынёс. Значыцца, тут павінны быць і яшчэ сляды людзей. Будзем шукаць гэтыя сляды.

І яны пайшлі шукаць…

На Месячных гарах

За сотню метраў ад таго месца, дзе знаходзіліся падарожнікі, пачыналіся горы. Пачыналіся яны з вялікіх і малых каменняў, якія пераходзілі ў больш вялікія скалы, горныя хрыбты і вяршыні, дасягаючы шасці і болей кіламетраў, гэта значыць, такой самай вышыні, як і на Зямлі. Калі прыняць пад увагу, што Месяц меншы за Зямлю ў пяцьдзесят разоў, то горы яго трэба лічыць надзвычай высокімі. Для жыхароў Зямлі выгляд іх ад вяршыні да падножжа быў самы незвычайны. Мы прывыклі, што каменні і скалы ўнізе пакрыты зямлёй, расліннасцю, што яны закругленыя, а тут ляжалі крушні каменняў, нібы толькі што выламаных у гарах і выгружаных на каменную пляцоўку. Вышэй, дзе на Зямлі мы бачым горныя лясы і лугі, тут былі тыя самыя шэрыя горныя скалы. Яшчэ вышэй, дзе мы прывыклі бачыць снег і лёд, тут былі тыя самыя шэрыя вострыя пікі. І так да самых верхніх пікаў, што дзіўна вырысоўваліся на чорным небе. У беспаветранай прасторы ўсе контуры і дэталі былі відны вельмі выразна і здаваліся зусім блізкімі. Але страшна было падумаць уздымацца на гэтыя горы, дзе вострыя каменні ляжалі ў «свежых» кучах, дзе, здаецца, няма ніякай пляцоўкі, куды магла б ступіць нага чалавека.

Падарожнікі не збіраліся туды ступаць, але на схіле аднаго з хрыбтоў яны зноў убачылі нешта белае. Вядома, яны не маглі не пайсці туды.

Дарога аказалася зусім не такой страшнай, як ім здавалася. Пачалося з таго, што Светазар лёгка скочыў на скалу, як на другі паверх дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А потым яны весела «паскакалі» са скалы на скалу і апынуліся ля белага прадмета.

Гэта была… газета! Скамечаная газета на англійскай мове. Відаць, у яе было нешта загорнута, і яна была кінута або згубілася.

— Вось і яшчэ адзін след чалавека, — задуменна сказаў Светазар. — Цяпер ужо мы павінны прызнаць, што чалавек тут ёсць ці быў. Але зразумець, чаму сюды прыляцеў якраз наш знаёмы фермер, ніяк нельга! Што амерыканцы не раз спрабавалі рабіць ракеты, якія маглі б даляцець да Месяца, гэта мы чулі, але пры чым тут наш знаёмы фермер, гэтага ніхто не зразумее. Якім чынам ён раптам ператварыўся ў нябеснага лётчыка?

— Можа, гэта зусім не ён? — няпэўна сказала Святлана. — Можа, картка нейкім чынам трапіла да другога лётчыка?

— Усё, усё можа быць, — з усмешкай сказаў Светазар. — Цяпер я ўжо не здзівіўся б, каб убачыў, што на гэтым камені сядзіць наш дзядуля і ласкава нам усміхаецца. А што будзем рабіць далей? Ці чалавек гэты ішоў зверху ўніз, ці знізу ўверх?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы