Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

— Калі і паспім, то ні ў якім разе не тут, бо нашы прыяцелі замерзнуць, стоячы ля нас, — адказаў брат. — Лепш перанясёмся туды, дзе светла. Можна, напрыклад, накіравацца на захад і дагнаць сонца, а потым ехаць следам за ім. Такім чынам мы можам зрабіць сабе вечны дзень, а значыцца, і вечнае лета.

— Тутэйшае вечнае лета я не памяняла б на адзін наш летні дзень, — зазначыла Святлана.

Яны крануліся з месца і панесліся наўздагон Сонцу. А бедныя яхі доўга стаялі на месцы і сумна глядзелі на неба. Толькі мароз прымусіў іх вярнуцца ў сваю пячору.

Зялёная даліна

Сонца падарожнікі дагналі хутка і апынуліся ў тым самым вечары, які толькі што пакінулі. Гэта было прыблізна шэсць гадзін. Потым стала пяць гадзін, чатыры, тры і нарэшце поўдзень.

— Выходзіць, што мы сталі на шэсць гадзін маладзейшымі,— засмяялася Святлана.

— Правільна! — пацвердзіў Светазар. — Калі хочаш, можам і спыніць наш узрост. Калі сёння, скажам, 12-га ліпеня, едучы за сонцам, мы заўсёды будзем мець гэты самы дзень, хоць гадоў і болей.

— Каб выканаць дзедаву камандзіроўку, — напомніла сястра, — нам трэба азнаёміцца не толькі з экватарыяльнай паласой, а і з сярэдняй. Давай заглянем туды. Толькі не на Поўдзень: там цяпер лютая зіма.

Яны павярнулі на Поўнач. Зноў пачаліся знаёмыя карціны: тыя самыя даліны з ланцугамі азёр і балот, тыя самыя голыя горы, тыя самыя пустыні. Розніца была толькі тая, што пустыні займалі больш месца, а зеляніна ўсё менш і менш. Ды як магло быць іначай? На экватары толькі ноччу была зіма, а тут у дадатак была яшчэ «законная» зіма, якая цягнулася (па нашаму часу) каля года, ды яшчэ з марозам пад восемдзесят градусаў.

— Ці жывуць тут яхі? — задавалі сабе пытанне падарожнікі. Але як ні прыглядаліся яны, ніякіх адзнак жыцця не заўважалі. У адным месцы яны ўбачылі мясцовасць, якая вельмі нагадвала тую, дзе жылі яхі. Апусціліся сюды, прыгледзеліся да расліннасці і пераканаліся, што гэта зусім не тыя палярныя кактусы, што былі на экватары, а драбнюткі мох, які зусім урос у зямлю. Слядоў жывых істот нідзе не было.

Яны зноў вярнуліся на экватар і паляцелі далей на захад. Пасля толькі што бачанай карціны тутэйшая прырода здавалася ўжо «раскошнай».

Машына абагнала сонца і прыляцела «ў раніцу». І вось далёка наперадзе заблішчэла неабсяжная прастора вады.

— Мора! Мора! — узрадавалася Святлана.

— Не надта радуйся, — адказаў ёй брат. — Невядома яшчэ, якое яно тут. Можа, такое самае нялюдскае, як і ўсё, што знаходзіцца на гэтай планеце. Давай паглядзім спачатку, якое яно, ці вялікае, ці глыбокае.

Велічыня аказалася нішто сабе — прыблізна як Індыйскі акіян. Глыбіня, якую так добра наглядаць з вышыні, была таксама немалой. Таму мора не паспявала замерзнуць за ноч. Лёд быў толькі па берагах. Ен пачынаў ужо раставаць: пасля паўдня ён знікне, а праз ноч зноў з'явіцца.

Была раніца. Марозная ноч толькі што скончылася. Уся зямля была мёрзлая. Замерзла і вада ля нізкіх берагоў і астравоў. Але ў глыбокіх месцах вада не замерзла, там хадзілі хвалі. Аднак, у параўнанні з зямнымі, гэтыя хвалі былі зусім невялічкімі, бо на Марсе няма ўмоў для моцных вятроў — няма вялікай розніцы тэмператур. Можна думаць, што пустыні, якіх на Марсе так многа, павінны моцна награвацца, але гэтае «моцна», як мы ведаем, на экватары дасягае толькі дзесяці — дваццаці градусаў, а далей — усяго да некалькіх градусаў. А калі дадаць да гэтага разрэджанасць паветра, якое не можа насіць цяжкіх дажджавых хмар, то будзе зразумела, чаму на Марсе не бывае вялікіх вятроў, воблакаў, дажджоў. Вось чаму над Марсам бадай заўсёды чыстае неба. Тая невялікая колькасць пары, якая ўсё ж такі ствараецца над паверхняй, большай часткай застаецца над ёй у выглядзе туману і хутка зноў асядае. Можна сказаць, што на Марсе вада «мясцовая», якая не выходзіць далёка за межы свайго раёна. Таму нашы падарожнікі не бачылі тут значных рэк, для якіх патрэбна сталае і багатае забеспячэнне вадой.

Пераляцелі на другі бок акіяна. Ен быў гарысты, адсюль пачыналіся горныя хрыбты. У адным месцы да берага выходзіла глыбокая даліна. Маленькая рачулка цякла па ёй. Сонечныя праменні награвалі даліну і навакольныя скалы. Небагатая цеплыня, якую давала Сонца, сабіралася ў гэтай даліне і падымала тэмпературу вышэй, чым у іншых месцах. Аб гэтым сведчыла і расліннасць. Апрача кактусаў тут можна было заўважыць і нешта падобнае на траву; мох таксама быў больш багаты. Усё гэта падарожнікі заўважылі, калі апынуліся на беразе рачулкі.

— Гэта, мусіць, і будзе самае лепшае месца на Марсе, — з усмешкай сказала Святлана.

— Паглядзім, паглядзім, — сказаў Светазар. — Можа, мы тут знойдзем і самых культурных яхаў.

Яны адчынілі дзверцы машыны і адчулі, што паветра тут іх не душыць.

— Слухай! — радасна сказала дзяўчынка, — можа, тут можна будзе дыхаць па-чалавечаму, без гэтых абрыдлых апаратаў.

— Здаецца, можна будзе, — сказаў Светазар, удыхаючы паветра. — Тут больш зеляніны і, значыцца, больш кіслароду.

— Ой, як хораша паляжаць на зямлі, паспаць! — казала дзяўчынка. — Давай сюды наша цёплае адзенне, мы пасцелемся і паляжым.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы