Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Аднак ці маем мы права называць гэтыя стварэнні мядзведзямі? Толькі агульны іх выгляд нагадваў мядзведзяў, а галава, як мы бачылі, была малпавая, гэта значыць, набліжалася ўжо да чалавечай. Выраз іх твару і паводзіны яшчэ больш набліжалі іх да свядомых істот. Поўсць таксама адрознівалася ад мядзведжай: яна была сінявата-шэрая і мяккая. Заўважалася, што яны больш любілі сядзець на задніх нагах, чым стаяць на ўсіх чатырох. І нарэшце пярэднія ногі значна адрозніваліся ад мядзведжых: пальцы на іх былі доўгія, здольныя самастойна згінацца. Не, гэта былі не мядзведзі! А хто?..

Убачыўшы, што «мядзведзі» зразумелі яго словы і нават упалі перад імі ніцма, Светазар сказаў Святлане:

— Няма чаго баяцца, выйдзем да іх.

Калі яны выйшлі, «мядзведзі» паднялі галовы і селі. Светазар падышоў да аднаго з іх, тыцнуў пальцам у грудзі і, паказаўшы рукой на другіх, спытаў:

— Вы хто?

Пытанне дайшло. У адказ пачулася:

— Яхі… яхі… яхі…

— Яхі, значыцца, яхі. Добра, — сказаў Светазар і, паказаўшы пальцам на сябе і на Святлану, прадставіўся: — А мы — людзі. Разумееце? Людзі. Лю-дзі, лю-дзі.

Яхі паўтарылі:

— Лю… лю… — а на далейшае ў іх не хапіла здольнасці.

— Хай будзе «лю», — згадзіўся Светазар. — Для пачатку хопіць і гэтага. Значыцца, будзем знаёмымі.

І ён працягнуў руку да рукі яха. Той, вядома, не зразумеў, чаго хоча гэты «лю», і боязна глядзеў у вочы. Хлопчык абедзвюма рукамі ўхапіў лапу яха і стаў яе трэсці, а той не ведаў, што рабіць, і нарыхтаваўся быў уцякаць. Але, на яго шчасце, Светазар пакінуў яго руку і ўзяўся за суседаву. Так ён абышоў бадай усіх яхаў.

Святлана не адважылася на такое блізкае знаёмства. Яна толькі вельмі ласкава ўсміхалася ім.

Яхі засмяяліся

Дружба была наладжана. Можна было зайсці і ў хату да новых сяброў. Госці не чакалі запрашэння: па шчырых тварах яхаў было відаць, што яны будуць вельмі рады, калі да іх зойдуць пасланцы з неба.

Увайшлі ў пячору. Пачыналася яна са шчыліны між дзвюма скаламі, потым заварочвала ў бакі і ішла зігзагамі. Зрабілася зусім цёмна, але гаспадары адчувалі сябе тут, як на сонцы.

Раптам прамень святла прарэзаў цемру — гэта Светазар уключыў электрычны ліхтарык. Падзямелле напоўнілася незвычайнымі гукамі: тут былі і крыкі страху, і здзіўленне, і захапленне, і глыбокія ўздыхі. Усе твары яхаў павярнуліся да хлопчыка. Ен стаяў, падняўшы руку з ліхтарыкам, і цешыўся эфектам.

— Ну, ідзём далей, таварышы! — сказаў ён яхам. — Супакойцеся. Нічога асаблівага тут няма — звычайны электрычны ліхтарык…

Але яхі не зводзілі з яго вачэй, і ён вымушаны быў пайсці наперад. Каб не адстаць, сястра ўчапілася за яго руку. Праз некаторы час пячора звузілася і знізілася так, што засталася толькі адтуліна.

— Ну, браточкі, паказвайце дарогу! — звярнуўся да яхаў Светазар.

Яхі адзін за адным палезлі ў адтуліну.

— Я баюся! — сказала Святлана, прыціскаючыся да брата.

— Цяпер ужо няма чаго баяцца, — адказаў ён. — Яны ж цяпер самыя лепшыя нашы сябры. А паглядзець, як яны жывуць, мы абавязаны: трэба будзе дзеду даваць справаздачу.

Яны пралезлі праз адтуліну апошнімі.

— Вельмі добра зроблена! — пахваліў Светазар, паказваючы на адтуліну. — Гэтак і марозу цяжэй дабрацца сюды.

Святлана звярнула ўвагу на вязанку моху, якая ляжала каля адтуліны. Ахапак гэты быў не выпадковы, а звязаны ды скручаны, каб не разматаўся.

— Эге! — усклікнуў Светазар. — Ды гэта ж спецыяльна зробленая затычка на ноч! Выбачайце, грамадзяне, я зусім не думаў, што вы дасягнулі такіх поспехаў.

Трэба сказаць, што «грамадзяне» не звярнулі ўвагі на яго словы, бо ўся іх увага была накіравана на прамень ад ліхтарыка. Гэты прамень «зайчыкам» бегаў па сценах пячоры ад кожнага руху Светазара, і яхі кожны раз паварочваліся да яго, а некаторыя нават рабілі спробу ўхапіць прамень.

Пячора, у якой яны знаходзіліся, была досыць вялікай і высокай, а ўверсе была адтуліна, праз якую відаць было сонечнае святло.

— І вентыляцыя ёсць! — задаволена сказаў Светазар. — Выходзіць, што і ў самых невыносных умовах можна прыстасавацца да жыцця.

— Але жыццё гэтае ўсё роўна застаецца нязносным, — сказала Святлана. — Уяві сабе, што нам трэба кожны вечар, пасля некалькігадзіннага лета, рыхтавацца да зімы, што мы павінны быць у гэтай пячоры, што мы не маем ні цяпла, ні святла, што мы павінны жывіцца толькі гэтымі палярнымі кактусамі, што мы…

Светазар замахаў рукамі і закрычаў:

— Не, не! Не хачу ўяўляць, я і так разумею іх. Але я не бачу ніякіх адзнак таго, што яны тут жывуць; гэтае памяшканне, відаць, служыць ім параднай залай. Пашукаем, дзе яны спяць.

Між скал знайшлося некалькі праходаў, за якімі было многа калідораў і закуткаў, дзе і размясціліся спальні яхаў. Адзіным абсталяваннем гэтых спальняў былі ахапкі сухога моху. Убачылі дзеці тут і тыя вязанкі галля, што нёс на спіне ях. Гэта быў палярны кактус, які служыў «хлебам» для яхаў. Сустракаліся і сухія сцяблы кактуса. Светазар узяў іх у рукі і сказаў Святлане:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы