Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

— І паабедаем, ці паснедаем, ці павячэраем, хто яго цяпер разбярэ, — дадаў брат.

Яны ўзялі свае прадукты, пачалі есці і разам з тым высвятляць, колькі часу яны вандруюць.

— Мне здаецца, што мы выехалі з дому прынамсі шэсць месяцаў назад, — казала Святлана.

— Яно заўсёды так бывае, калі падарожнічаеш і кожную хвіліну бачыш усё новае і цікавае, — разважліва сказаў Светазар. — Я нават недзе чытаў такі выраз: «Жыццё чалавека вымяраецца не колькасцю пражытых гадоў, а колькасцю перажытых уражанняў».

— Калі гэта праўда, — заўважыла Святлана, — то мы з табой хутка зусім састарэем. І ўсё-такі сапраўды, колькі часу мы вандруем? Светазар адказаў:

— Гледзячы па якому часу. Калі па тутэйшаму, то нават ніякі астраном не разбярэ, бо надта мы гэты час заблыталі. А калі па нашаму, то… — ён глянуў на гадзіннік у машыне, — паказвае дзесяць гадзін, а якіх — ці раніцы, ці вечара — невядома.

— Мы ж, здаецца, з дому выехалі ў дзесяць гадзін! — здзівілася Святлана.

— Так, у дзесяць. Вось цяпер і мяркуй, ці тыя самыя цяпер дзесяць гадзін, ці дзесяць гадзін вечара, ці дзесяць гадзін наступнага дня, а можа, дзесяць гадзін наступнага месяца…

— Шкада, — уздыхнула дзяўчынка, — няўжо хоць прыблізна нельга даведацца, колькі часу мы ў дарозе?

— Калі прыблізна, то можна, — адказаў Светазар. — Давай сюды шклянку, я табе налью з тэрмаса чаю. Калі ён будзе зусім гарачы, значыцца, прайшло пяць, дзесяць, ну дванаццаць гадзін; калі толькі цёплы, то каля сутак, а калі халодны…

— То двое сутак, дзесяць месяцаў ці пяць гадоў…— скончыла Святлана.

— Усё можа быць у нашым становішчы, — не то жартам, не то сур'ёзна сказаў Светазар, наліваючы чай.

Ен быў зусім гарачы.

— Вось мы і ведаем, што вандруем менш за суткі.

— Паўгадзіны таксама менш за суткі,— насмешліва сказала Святлана.

— Ну, тады ёсць яшчэ адзін паказчык, — раззлаваўся Светазар. — Гэта страўнік. Ен ужо не будзе маўчаць месяц і суткі: калі мы не спім, ён падасць свой голас праз пяць-шэсць гадзін. Значыцца, прыблізна столькі часу мы і падарожнічалі.

Яны разлягліся на зямлі. Вельмі прыемна было паляжаць спакойна і вольна пасля ўсіх турбот. Яны глядзелі на неба і гаварылі, што яно больш нагадвае неба Месяца, чым неба Зямлі. Яно чыстае, вельмі цёмнае, нават некаторыя зоркі можна бачыць удзень. Толькі Сонца значна меншае, чым з Месяца.

— Памятаеш ты, як у нас было ў часе няпоўнага зацьмення Сонца, у мінулым годзе? — звярнулася Святлана да брата. — Дык вось, калі я цяпер пагляджу навакол, то мне ўсё здаецца, што і тут цяпер такое самае зацьменне.

Брат паглядзеў навакол і згадзіўся з ёю. Раптам Святлана крыкнула:

— Глядзі, глядзі, чарвяк паўзе!

Брат усхапіўся так, нібы яму крыкнулі: «Зямля гарыць!»

— Дзе? Дзе? — кінуўся ён глядзець. Святлана ўрачыста паказала яму сапраўднага чарвяка, які поўз па зямлі паміж травы.

— Які ён? — спытаў Светазар. — Няўжо з яго выходзяць матылькі? Нешта іх тут не відаць.

— Гэта, мусіць, які-небудзь земляны чарвяк, — адказала дзяўчынка. — У зямлі яны могуць хавацца на ноч.

Яна пачала калупаць зямлю каменьчыкам, і сапраўды — там знайшліся яшчэ некаторыя насякомыя: нейкая тонкая-даўгая муха з вузкімі чорнымі крыламі, маленькая жоўтая казяўка і іншыя. Потым да іх наблізілася жывёлінка, падобная да мышы. Яе прыцягнулі крошкі хлеба. Падарожнікі нават стаіліся, каб не спудзіць жывёлінку.

— Хай паспрабуе нашага хлеба, — казалі яны. — Яна будзе хваліцца тады на ўвесь Марс, што ела сапраўдны хлеб з жыта.

Затым яны ўбачылі такую самую даўгакрылую птушку, што бачылі раней. Яна несла ў дзюбе рыбіну. Гэта ўжо сведчыла, што ў вадзе ёсць рыба.

— Калі пажыць тут болей, то можна было б убачыць, магчыма, многа жывёлы і птушак. І ўсе яны павінны кожны вечар рыхтавацца да суровай зімы. Дзіўнае жыццё!..

— А каб хто-небудзь з іх апынуўся на нашай Зямлі,— сказала Святлана, — то, напэўна, таксама сказаў бы: дзіўнае жыццё! Для кожнага незнаёмае здаецца дзіўным.

Паляжалі некалькі хвілін спакойна, а потым Светазар узняў новае пытанне:

— Усе падарожнікі,— сказаў ён, — якія адкрываюць новыя землі, маюць права даваць ім назвы. Трэба і нам даць назву для будучай карты Марса. Вось гэтую рачулку я прапаную назваць Святланкай. Падабаецца?

— Падабаецца, — усміхнулася Святлана. — У такім разе мора няхай будзе Светазарава мора. Падабаецца?

— Падабаецца. Толькі бяры вышэй: гэта не мора, а акіян, Светазараў акіян. Добра гучыць! Але табе крыўдна будзе. Трэба было б табе што-небудзь дадаць яшчэ.

— А я вось што скажу, — сур'ёзна адказала Святлана і нават села. — Вось увекавечым мы свае імёны, а нас усё роўна ведаць не будуць — хто мы такія, чые гэта імёны? Трэба даць такія назвы, якія гучалі б на ўвесь свет і ўсе іх ведалі б.

— Якія, напрыклад?

— Ды, скажам, так: Камсамольскі акіян, а рэчка — Піянерка. Гэта гучыць зусім інакш.

Светазар таксама падняўся, паглядзеў на яе сур'ёзна, трасянуў галавой і сказаў:

— Добра прыдумала, Святланка! Сапраўды, так будзе лепей. А даліну гэтую як назавём?

— Проста: Зялёная даліна. Праз некалькі мінут яны заснулі.

Запрашэнне ў госці

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы