П'еса прысвечана тэме барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за нацыянальнае і сацыяльнае разняволенне. У гісторыю трагедыйнага твора пакладзены сюжет пра каханне парабка Лявона і дачкі багатага гаспадара. Яніна адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але бацька бачыць сваім зяцем польскага асадніка. П'еса вызначаецца праўдзівасцю характараў і абставін, жывой і сакавітай мовай персанажаў.
Драматургия18+Іван Козел
ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
Дзейныя асобы
Лабыш Антось
— кулак.Анатоль
,Яніна
— дарослыя дзеці Лабыша.Надзея
— траюрадная сястра Анатоля і Яніны.Ганецкі
— белапольскі асаднік.Лявон
— парабак Лабыша.Міхась
— Лявонаў сябар, батрак.Люба
— вясковая дзяўчына, батрачка, Надзіна сяброўка.Дзед Струкач
— вясковы бядняк.Янук
,Базыль
— сяляне.Марыля
,Альжбета
— сялянкі.Адась
,Максім
— дарослыя дзеці Альжбеты.Жабрак
.Ляснічыха
.Камендант паліцыі, тры паліцэйскія, хлопцы, дзяўчаты, жанчыны, шаферы і шаферкі на вяселлі, госці, музыканты.
Пралог
Дзед.
Здаровы, дзеткі мілыя і ўнучкі мае, дай божа вам усім пажыць на свеце столькі гадкоў, колькі мне давялося, а то яшчэ і болей. А пажыў я, дзякаваць богу, нямала. Колькі мне гадоў зараз, дык я добра і не ведаю, ну, думаю, што больш чым сто, бо радзіўся я, казалі, як Крымская вайна пачалася, а гэта было вельмі даўно. Радзіўся я каля Гродна — так, мусіць, было богу ўгодна, — і свой край, Беларусь Заходнюю, я ведаю, можна сказаць, як сваіх пяць пальцаў. Я прайшоў яго ўздоўж і ўпоперак з торбай за плячыма не адзін раз — я быў жабрак, і ад торбы мяне толькі Савецкая ўлада вызваліла — і бачыў шмат добрага і дрэннага, больш дрэннага, вядома. Я начаваў часта ў гушчы Белавежскай пушчы, піў ваду з цудоўнага возера Нарач, купаўся ў магутным Нёмане, бачыў шмат усялякіх людзей. Пра нашых людзей і пра іх жыццё-быццё я і хачу расказаць вам зараз. Было гэта не так даўно, дваццаць год таму назад, а здаецца ўсё гэта нейкай незвычайнай казкай. А было ж так на самай справе, мілыя.АКТ ПЕРШЫ
Карціна першая
Люба.
Здаецца, вянкоў для ўсіх ужо хопіць.Яніна.
А чаму гэта хлопцы не памагаюць спяваць нам?Лявон.
Вы так суладна зачалі, што мы баяліся, каб песні не сапсаваць вам.Яніна.
Кашы маслам не сапсуеш, а песні — голасам такім, як у цябе.Надзя.
Адась, Міхась, памагайце ўсе!..Міхась.
Адась пець не будзе.Надзя.
Чаму?Міхась.
Таму што ты яго не пахваліла так, як Яніна Лявона.Адась
(Люба.
Бо пра нас ужо казаць няма чаго: усё даўно перагаворана. (Надзя.
Во, зусім інакш, як басы ўмяшаліся.Яніна.
Вядома.Люба.
Ну, дзяўчаткі, пара да варажбы прыступаць.Яніна.
Правільна, будзем варажыць.Надзя.
Бярыце, хлопцы, па вянку і пойдзем да вады зараз.Міхась
(Адась.
Але. У кіно ці ў тэатр у нас жа не сходзіш. (