Читаем Папараць-кветка полностью

Яніна. Ну яму ж, мусіць, не карова і не свіння, а жонка патрэбна!

Міхась. Але, не ўсе ж на пасаг квапяцца. Вось я таксама з батрачкай жанюся.

Альжбета. А што ж ты хацеў яшчэ? Якія самі, такія і сані. Я люблю праўду ў вочы сказаць.

Лявон. Няма чым вельмі і Адасю вашаму казырыцца — дзесяць дзесяцін з братам на дваіх.

Альжбета. Але ён сам сабе гаспадар, і якая-небудзь голая костка не пара яму, не-е!

Міхась. А што вы зробіце, калі ён прывядзе яе ў хату вам?

Альжбета (трасучы кіем). Я на ёй увесь качарэжнік пераламаю… І на ім разам. Так і перадайце ёй, няхай яна і не мастыгуецца.

Лявон. Хутка станем усе роўныя і зямлёй будзем агульна карыстацца, як і ў Расеі.

Альжбета. Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. (Адыходзіць.)

Яніна. Ну і перчык!

Люба. Гром баба.

Міхась. І вочы — маланка…

Усе садзяцца вакол агню, і дзяўчаты запяваюць:

Ой, баравая цяцера,Чаго ты з бору ляцела?
Ці табе ў бары надаела?У бары — ягодкі салодкі,У бары — травіца зялёна,У бары — крыніца сцюдзёна.Ой, маладая дзяўчына,Чаго ты замуж захацела?Ці табе ў мамкі надаела?У мамкі — парожкі нізенькі,У мамкі — вядзёркі маленькі,У мамкі — вадзіца блізенька.

З’яўляецца Адась.

Яніна (да Адася). А дзе Надзя?

Адась. Не ведаю, нідзе не бачыў. Не інакш, як лесам пайшла. Ох! Ну і гора мне з маткай сваёй: такая незгаворлівая старая — не дай бог. (Садзіцца і ўглыбляецца ў свае думкі.)

Люба. Родная матка — не мачыха: пазлуе і адпусціцца… Што яшчэ, дзяўчаткі, спяём? Можа, «Ой, бела, бела бярозка» ці «Зыбнула мора, зыбнула».

Яніна. Не, давайце лепш «Ой, былі, былі на рынку».

З’яўляюцца дзед Струкач і Максім.

Дзед Струкач. Гэтыя песні, дзяўчаткі, мы чуем з году ў год. Вы што-небудзь навейшае б спелі.

Максім. А праўду дзядуля кажа.

Люба. Я не супраць — давайце. (Запявае.)

Сягоння Купалле, заўтра Ян, —Прыйдзе, панове, ліха вам!

Песню дружна падхопліваюць іншыя.

Ой, ліха, ліха ліхое,Мінецца вам панства такое!Не будзеце вы баляваць —Заставім мы вас працаваць.Абрыдалі вам чэколяды,А будзеце бульбачцы рады.Ад бульбы ж і саладухіСкора падсохнуць вам брухі…

Дзед Струкач. Во, зусім іншая рэч.

Адась (

ачнуўшыся пасля гэтай песні ад сваіх думак). Цудоўная песня! Брава, Любка, брава! (Пляскае ў далоні.)

Люба. А што цяпер будзем рабіць?

Яніна. Пойдзем кветку папараці шукаць: сёння ж купальская ноч, і ўжо хутка поўнач будзе.

Люба. Дзе яна ёсць, тая папараць-кветка! Гэта ўсё байкі людскія.

Дзед Струкач. Правільна, я шукаў яе ў маладосці — і дарэмна. Значыць, няма яе.

Міхась. Чаму няма? Ёсць папараць-кветка. Толькі яна пакуль што ў нас для адных паноў цвіце… Але хутка яна і для нас расквітнее.

Люба. Не ведаю, ці прыйдзе гэта свята.

Лявон (дэкламуе):

Прыйдзе свята, свята будзе,Жыць пачнуць іначай людзі:На паноў не будуць пяцца —Стануць для сябе старацца.Паскідаюць лапці з лыкаў:Хопіць ботаў, чаравікаў…Ткаць не давядзецца кроснаў:Будзе сукнаў, шоўкаў розных…
На сталах не хлеб з мякінай —Лягуць пірагі, вяндліны…Стануць людзі жыць багата,Будзе свята, прыйдзе свята!

Дзед Струкач. Дай жа божа!

Адась. На бога няма чаго спадзявацца, трэба самім дабівацца.

Дзед Струкач. Але як дабівацца?

Міхась. Трэба рабіць тое, што ў лістоўках пішуць.

Яніна. Ціхаце, ведзьма ідзе… Ляснічыха.

Люба. Чаго ж яе нялёгкая гоне сюды?

Міхась. Заробку лёгкага шукае.

Адась. І дурняў легкаверных.

Яніна. Не гаварыце: яна шмат што і ведае.

Лявон. Яна толькі хітрая вельмі.

Максім. І шкодная.

Люба. Што шкодная, то праўда. Гэта ж малако ад каровы адбярэ, і крапіва не памагае, што на Купалле над хлевам павесіш.

З’яўляецца Ляснічыха.

Ляснічыха (складаючы накрыж рукі). Літасць боская на ўсіх веруючых і гнеў божы на ўсіх недаверкаў…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Саломея
Саломея

«Море житейское» — это в представлении художника окружающая его действительность, в которой собираются, как бесчисленные ручейки и потоки, берущие свое начало в разных социальных слоях общества, — человеческие судьбы.«Саломея» — знаменитый бестселлер, вершина творчества А. Ф. Вельтмана, талантливого и самобытного писателя, современника и друга А. С. Пушкина.В центре повествования судьба красавицы Саломеи, которая, узнав, что родители прочат ей в женихи богатого старика, решает сама найти себе мужа.Однако герой ее романа видит в ней лишь эгоистичную красавицу, разрушающую чужие судьбы ради своей прихоти. Промотав все деньги, полученные от героини, он бросает ее, пускаясь в авантюрные приключения в поисках богатства. Но, несмотря на полную интриг жизнь, герой никак не может забыть покинутую им женщину. Он постоянно думает о ней, преследует ее, напоминает о себе…Любовь наказывает обоих ненавистью друг к другу. Однако любовь же спасает героев, помогает преодолеть все невзгоды, найти себя, обрести покой и счастье.

Александр Фомич Вельтман , Амелия Энн Блэнфорд Эдвардс , Анна Витальевна Малышева , Оскар Уайлд

Детективы / Драматургия / Драматургия / Исторические любовные романы / Проза / Русская классическая проза / Мистика / Романы
Кино между адом и раем
Кино между адом и раем

Эта книга и для человека, который хочет написать сценарий, поставить фильм и сыграть в нем главную роль, и для того, кто не собирается всем этим заниматься. Знаменитый режиссер Александр Митта позволит вам смотреть любой фильм с профессиональной точки зрения, научит разбираться в хитросплетениях Величайшего из искусств. Согласитесь, если знаешь правила шахматной игры, то не ждешь как невежда, кто победит, а получаешь удовольствие и от всего процесса. Кино – игра покруче шахмат. Эта книга – ключи от кинематографа. Мало того, секретные механизмы и практики, которыми пользуются режиссеры, позволят и вам незаметно для других управлять окружающими и разыгрывать свои сценарии.

Александр Митта , Александр Наумович Митта

Драматургия / Драматургия / Прочая документальная литература / Документальное