Максім
(Базыль.
Здароў, здароў, Максім.Альжбета.
Надзя, дачушка, хадзі памажы ў хаце прыбраць. Гэта ж свята находзіць такое!Люба.
І я пайду дапамагу вам.Янук.
Насядзеўся нябось.Максім.
Але, колькі дзён сонца не бачыў.Базыль.
Ну, цяпер можаш супакоіцца. Няхай паны ўжо хаваюцца.Янук.
Ага, няхай Ганецкі ў салому лезе.Максім.
А ён яшчэ тут?!Базыль.
Зямля яго ведае? Можа, і ўцёк куды, гад.Максім.
Хадзем паглядзім.Надзя.
Міхась!Міхась.
Добры дзень, Надзя.Надзя
(Міхась.
Здарова, Любка.Люба.
Міхась! (Міхась.
Што, прачакалася?Люба.
Во, сам ведаеш.Надзя.
А дзе ж Адась?Альжбета.
Выпусцілі?! Здароў, сынок! А дзе ж Адась мой?Міхась.
Добры дзень, цётка. Не бядуйце, за мной ідзе. Там людзі затрымалі яго.Надзя
(Міхась
(Люба.
Пра цябе ўсё думала… Але я верыла, што ты вернешся.Міхась.
Ну, цётка, сустракай госця.Адась.
Добры дзень, мама.Альжбета.
Здароў, сынок. (Адась.
Добры дзень, Люба.Альжбета.
Здароў, Лявонка. Не дачакалася цябе Яніна.Лявон.
Я ведаю.Альжбета.
Што такое?Лявон.
Стой, шаноўны пане! (Максім
(Базыль.
Цяпер мы яго ажэнім, каб па ім вошы жаніліся, вырадак!Ганецкі.
Яшчэ вы пакаецеся за свае грахі. Не думайце, што ўжо ў рай папалі.Лявон.
Што будзем рабіць з гадам?Міхась.
Павесіць яго зараз жа.Янук.
Не, пачакаем парадку новага.Адась.
Правільна. А пакуль што запрыце ў свіран да каго.Янук.
Можна да мяне ў свінушнік, там не вельмі гразка — па калені ўсяго.Базыль.
А ён свінскай пароды, дык яму там і месца.Максім
(Ганецкі
(Лявон.
Пойдзем, чысцёха, пойдзем.Жабрак.
Са святам вам, людцы добрыя! З вялікім і радасным днём! З вясною, што ўвосень прыйшла да нас!Адась.
Таксама ж і вас, дзядуля. Ужо не прыйдзецца вам больш з торбамі цягацца па свеце.Жабрак.
Але ж, мілыя, можа, і я зараз чалавекам буду. (Марыля.
Амінь. (Міхась.
Добры дзень, цётка Марыля.Адась.
Сапраўды добры дзень — незвычайны дзень сёння! Чырвоная Армія нясе нам свабоду, вызваляе нас ад панскага ярма. Дваццаць год мучылі нас паны, асаднікі, кулакі, а сёння…Міхась.
А сёння папараць-кветка расквітнела для нас.Альжбета.
Вірапланы.Люба.
А як нізка!Надзя.
Чырвоныя зорачкі на крыллях!Янук.
Гэта рускія!Базыль.
Бальшавікі!Янук.
Вітаем вас, героі чырвоныя!