Максім.
А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў. Мне гэта Мішка Банадысёў казаў, які з Картуз-Бярозы збег і цяпер разам са мной у лесе хаваецца. Падавай мне брата! (Анатоль.
На!.. (Максім.
Ах ты, гадзіна! (Анатоль.
Ой! (Лабыш.
А божачка! А міленькі! (Анатоль.
Лавіце, трымайце душагуба праклятага!Лабыш.
За Ляснічыхай збегайце хто! Кроў астанавіць трэба!Дзяўчына.
Я збегаю па яе! (Янук.
Давайце ў тую хату вынесем яго. (Марыля.
А божа ж мой, што ж гэта будзе з ім?Хлопец.
Выжыве, нідзе дзенецца. Ён, што кот — жывучы: яму ж ужо не раз пападала на вечарынках.Марыля.
Не, мілыя, мусіць, не вытрымае: вельмі моцна паласнуў яго Максім.Яніна.
Толік! (Надзя.
А матачкі! Яна самлела! Цётка Марыля, вады хутчэй!Марыля
(Надзя.
Яшчэ пырсніце, цётачка, яна ўжо заварушылася была.Яніна
(Марыля.
Малака кіслага трэба даць ёй.Яніна.
Не чапайце мяне… Дайце мне спакойна памерці… Я… атруцілася.Марыля.
Матачка найсвентшая! Пане Лабыш! Дачка атруцілася.Лабыш.
А божачкі! А мілыя! Дачушка мая!Ляснічыха.
Паўстане бог і растачацца вразі яго…Лабыш.
Ратуйце дзяцей, Тадора, дачку ад смерці… Нічога не пашкадую: пяцьдзесят злотых дам.Ляснічыха.
Як рассяваецца дым, ты, госпадзі, рассей так балесць; як тае воск ад ліца агню, ты, божа, растапі нядуг яе.Лабыш.
Яна ўжо канае! Свечку, свечку нясіце! Дзіцятка маё, прабач мяне. Я ж не ведаў, што ты праз любоў сваю загінуць можаш. (Ляснічыха.
Ёй ужо нічога не трэба. Яе зорачка патухла на небе. А дзе ж Анатоль?Марыля.
У той хаце, Тадорка.Марыля
(Надзя.
Ай! (Лабыш.
О божа! А на каго ж працаваў? А для каго я стараўся? А каму ж я зямлю гэту здабываў. Як ты пакараў мяне!Ляснічыха.
Господи, облегчи скорбь мою, помыслами благочестия сердца наши просвети и сыну твоему молитву вознеси о спасении душ наших.Карціна пятая
Надзя.
«Добры дзень, мама і тата. З нізкім паклонам да вас ваш сын Грышка. Пішу пісьмо я вам з палявога лазарэта. Мяне паранілі…»Марыля
(Надзя.
«…але не хвалюйцеся і не бядуйце, зусім лёгка. Мне яшчэ пашанцавала. Вось тут са мной ляжыць Кастусь Карыцкі з Зарэчча, дык ён, нябога, без правай рукі застаўся».Альжбета.
Ой, такі хлопец!Надзя.
«А Міколу Каляду з Глінішча пахавалі ўчора. Яго моцна пасекла асколкамі».Альжбета.
Бедная Тэкля: ні мужыка, ні сына.Надзя.
«Быў страшны бой за Варшаву. Мала хто выйшаў з акружэння».Люба.
Прагулялі Польшчу паны.Надзя.
«Дарагія тата і мама! Прыхавайце мой гармонік. Я вярнуся і яшчэ буду іграць на ім. Пішыце, што ў вас чуваць? Як вы жывяце цяпер? Ці паправілася наша Падласка? Як там мой шустрак Гняды?»Марыля
(Надзя.
«Перадайце мой паклон Стасі і ўсім блізкім і знаёмым. Застаюся ваш сын Рыгор Іванавіч Баравец». (Марыля.
Дзякуй, дачушка. (Люба.
Апусцела вёска. Усю моладзь пабралі. Каго на фронт, а каго ў турму.Марыля.
Хто ў турме, дык вернецца, а вось хто на вайне — невядома.Люба.
Лёгка сказаць — дзесяць гадкоў чакаць.Надзя.
А мне столькі ды яшчэ паўстолькі.