Читаем Шалом полностью

– Адным словам, я разумею, што адправіцца на ўсходні фронт і ацалець шанцаў у цябе няма. У прускім шаломе ты ў бясьпецы толькі на яго гістарычнай радзіме. Далей за Бугам – акупацыя, варожая тэрыторыя. Да Магілёва, можа, ты і дабярэсься, але там цябе і закапаюць!

Андрэ моўчкі выпіў і, нічога не адказаўшы, уважліва паглядзеў на Хведара.

– Ну памяркуй, што ты ў сваім шаломе будзеш у Магілёве рабіць? Крычаць гэтым чырвананосым аблезлым катам з гастраному: «Ідзіце да д’ябла – нікчэмныя! Я леў! Я апошні звышчалавек! О Заратустра! О багі!» Калі ты быў без шалома, цябе, можа, і лічылі прыдуркам, але ўсё роўна сваім. Але ў шаломе ты ўсім выклік кідаеш. Як быццам сьмяесься ім у твар ды кажаш з д’ябальскай ухмылкай: ха-ха-ха! гэта ня жарт, я сапраўды звышчалавек! А звышчалавекаў, пагатоў у прускіх шаломах, у нас, сам ведаеш, ніколі не любілі!

– Эх, Хведар, дзень сёньня быў цудоўны! Можа, што прыемнае скажаш? Сканчай агітацыю! Налівай! І распавядзі, што хацеў прапанаваць. Бачу, ёсьць у цябе нейкі плян.

– Ды пачакай! Узгадай лепш, колькі выставаў ты меў у Беларусі за апошнія дзесяць гадоў, а колькі тут? Вось бачыш!.. Таму што тут – жыцьцё, а тамака – могілкі. Могілкі заўсёды за агароджу, на ваколіцу выносілі. Вось і маем цяпер: тут Эўропа, а да нас вайна ўвесь час нябожчыкаў звальвала. То французаў, то швэдаў, то немцаў. І атрымалася гіблае месца. Там добра толькі ваўкалакам быць. Плюс яшчэ багны бясконцыя ды сіняя водарасьць, ды туманы, ды сосны – беларускія сёстры. І Чарнобыль там гахнуў ня проста так. Я яшчэ дзіўлюся, чаму гэта граф Дракула ў Трансыльваніі пасяліўся. У нас бы яму нашмат камфортней было! – Хведар так запаліўся прамовай, што ўрэшце ня вытрымаў, нэрвова нахіліў маршалка да чаркі, наліў і выпіў адзін. Моўчкі. Бяз тосту.

За сталом павісла напружаная цішыня.

– А плян у мяне быў такі, – працягнуў Хведар, закінуўшы ў рот яшчэ трох самураяў. – Заўтра адпраўляемся на барахолку другі шалом шукаць. Ну хай не такі шыкоўны, хай нават муляж будзе. Затым рыхтуем другую павозку, саджаем на яе Буяна і даем прадстаўленьне на дзьвюх пляцоўках. Потым у трупу мэксыканца прыцягваем і пашыраем бізнэс. Уяўляеш, якая канцэсія можа атрымацца! Кайзэрскія інваліды, касьцюмаваныя людзі-інсталяцыі з карцін Ота Дыкса ў шаломах на вуліцах Бэрліну! Крута! Калі б у нас у трупе пяць-шэсьць працоўных павозак было, ды кожная хоць бы па сто пяцьдзясят эўра ў дзень прыносіла, палічы, якія гэта бабкі за месяц!

– Ух ты!!! Ну, есаул, ты галава! – ад такога нечаканага павароту ў Буяна аж сківіца адвісла, а рука з кавалкам сыстэмы залпавага агню проста застыла на паўшляху да роту. Вылупіўшы вочы, ён нешта ліхаманкава падлічваў, і нарэшце выдаў:

– Дваццаць сем тысяч эўра ў месяц!!!

– Дапусьцім, мінус выходныя, запойныя, бальнічныя, мафіі за дах заплаціць, але на шасьці павозках тысяч дваццаць у месяц зьбіраць можна. Вось!!! Сапраўднае! Патрэбнае людзям сучаснае мастацтва!!! Самае што ні ёсьць! Найсучасьнейшае!!! Найактуальнейшае!!! Мастацтва! Ня нейкі там відэаарт з канцэптуалізмам, які толькі куратаркам і цікавы! Добра, Буян, налівай! – прахрыпеў узрушаны Хведар.

– Ну падумай, што ты са сваёю вайной на галаве будзеш рабіць за Бугам? Дый увогуле, вайна зьмянілася! Цяпер вайна – гэта шоў! Тэлекамэры, бабкі. Проста так тупа ваяваць цяпер нямодна! Гэта раней ваявалі за тэрыторыі, ідэі, мошчы Хрыста. Цяперака вайна – гэта бізнэс! Калі ўжо ты вайну на сябе напяліў, то давай складзем бізнэс-плян. Зьбярэм армію, абмундзіруем, узброім, пасадзім на павозкі і наперад – адваёўваць грошы ў гэтага пошлага сьвету!

– Хведар, я са сьветам за ідэю ваюю.

– Якія цяперака ў сьвеце ідэі! Дэмакратыя? Сытасьць? Мастацтва? Шмат дало табе тваё мастацтва? Цяпер у сьвеце адна ідэя – заваяваць сьвет! Каб тэлекамэры на цябе глядзелі, а ты гэткім звышчалавекам ухмыляўся. Цяпер са сьветам толькі арабы за ідэю ваююць. Нацягнуць на сябе паранджу і рвуць усіх запар, ды й сябе на ўсялякі выпадак. Таму што наш шалом – ім вайна. Іх салям – вайна нам.

– Ну, бум! – Хведар выпіў, стрэльнуў сабе ў рот кацюшай чырвонай ікры і працягнуў:

– Ты ж у мастацтва прыйшоў з той самай мэтай – сьвет заваяваць, стаць вялікім мастаком, каб усе захапляліся табою, тваімі творамі. Калі б ты не хацеў сьвет скарыць, то стаў бы лётчыкам, цесьляром, пекарам. Але ж табе гэтага мала. Ты хочаш быць вышэйшым за ўсіх, падобным да звышчалавека. А таму твая місія – гэта вайна! Шкада толькі, што вайна са сьветам такая безнадзейная. У нашай арміі мальёны жаўнераў. Але выжывуць сотні. Астатнія загінуць у невядомасьці. Дык тым больш, калі ты на цэлыя два крокі да мэты наблізіўся, навошта табе за Буг? Падумай. Тут празь некалькі месяцаў ты ўжо на прыгожым аўто бяз даху езьдзіш. Яшчэ праз пару гадоў – домік у Францыі. Новае жыцьцё! А???

– Хораша кажаш. Толькі віза ў мяне праз тыдзень скончыцца. Што я паліцыянту скажу, калі ён падчас выступу захоча пашпарт паглядзець? Што я дух, прывід вайны з братэрскай магілы?

– Папрасі палітычнага прытулку!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза