Читаем Шалом полностью

«Дзіўна, чаму ўсе куратаршы так любяць апранацца ў чорнае? – з раздражненьнем падумаў Андрэ. – Калі б мяне папрасілі намаляваць іх тыповы партрэт, я б сказаў: сярэдняга росту, хударлявая, зь невялікай, цалкам сэксапільнай задніцай, магчыма, у акулярах і абавязкова ва ўсім чорным. Вось і цяпер ня трэба мець шмат мазгоў, каб зразумець, што гэта менавіта яны. Чорныя капэляны войска, камісаршы з маўзэрам у галаве, інквізыцыя, што дае мастаку патэнт на жыцьцё пасьля сьмерці».

Аднак наагул атмасфэра ў майстэрні стаяла даволі расслабленая. Верагодна, госьці круціліся вакол стала са штофамі ўжо ня першую гадзіну, таму некаторыя нават пасьпелі заснуць. Вялізарны, абсалютна лысы чувак спаў, седзячы на гаспадарскай канапе, з запракінутай галавой. Вакол цётак у чорным вілося некалькі чалавек. Уводзячы іх у нейкія канцэпцыі, яны гарталі свае партфоліё.

«А гэта, мабыць, мастакі. Салдафоны! Напінаюцца, імкнуцца зьвярнуць на сябе ўвагу. Хочуць спадабацца, каб іх запрасілі на крутую выставу, – з кожным новым глытком мёду сармацкі конь уносіў Андрэ ўсё далей у стэп раздражненьня. – Цікава, чаму гэтыя фэі ў чорным ніколі не дабіраюцца да нас? Быццам мы запаведнік для лузэраў, ня варты іх каштоўнага часу й увагі! Заўсёды, даехаўшы да Буга, яны ўскокваюць на свае куратарскія мётлы й лятуць прамой наводкай аж да Масквы. Хрэнавы ведзьмы! Ня памятаю ніводнага выпадку, каб кагосьці з нашых запрасілі на сапраўды сур’ёзны праект. Чорт! Калі думаю пра непрыемнае, галава пачынае страшэнна часацца! Паспрабую сёньня яе памыць. Трэба прыдумаць, як зрабіць гэта, не здымаючы шалома».

– Анджэй! Прывітаньне! Нешта даўно цябе не відаць у Варшаве! – перад Андрэ стаяла мілая чароўная Магдалена, таксама куратарша, але з маладых, можа, таму яна яшчэ не пасьпела ўбрацца ў чорныя гарнітуры. Яна служыла на велізарнай фабрыцы-кухні, гіганцкім заводзе найноўшай артыстычнай думкі ў Замку Ўяздоўскім, дзе некалькі гадоў таму Андрэ браў удзел у шумнай і шматлюднай сумеснай выставе.

– Што ты тут робіш? Надоўга?

– Не, не надоўга. Бягу ад пагоні.

– Ад літоўскай? – Магда шматзначна паглядзела на шалом.

Андрэ зрабіў яшчэ глыток залатога веку і, на імгненьне ўявіўшы, як добра глядзеліся б зараз на вытанчаным азадку Магдалены чорныя куратарскія нагавіцы, адказаў:

– Добры калямбур! Але літоўская Пагоня заўсёды нясецца на захад. Я ж скачу на ўсход. Ведаеш, у свой час Ілжэдзьмітры Другі….

– Анджэй! Прабач, Магда! – раптоўна абарваў размову Яцэк. – Пайшлі, я цябе прадстаўлю!.. Паспрабуй ёй спадабацца! Яна, калі захоча, можа зрабіць зь цябе чалавека! – Ён пляснуў сабе ў шклянку віна і пацягнуў госьця знаёміцца з фэяй у чорным.

– Знаёмцеся, гэта Анджэй, мой прыяцель зь Беларусі! Цудоўны мастак! Адзін з найлепшых! А гэта… – далей ён назваў фэяў у чорным па імёнах, якія Андрэ ўсе роўна не запомніў. Нешта накшталт Бастында, Брузгільда і Ляўра.

Засяродзіўшы погляды на шаломе, усе тры фэі нейкі час зачаравана вывучалі яго, пакуль, нарэшце, галоўная зь іх не прамовіла на ламанай нямецкай:

– Вы зь Беларусі! Зэр інтэрэсант! Ніколі не даводзілася там бываць. Мусіць, у вас зараз нялёгка, дыктацюр…

– Так! Так! Так! Вельмі нялёгка! Дыктацюр! Няшчасная краіна! Бедны народ! – Андрэ крыху разьвязана перабіў яе. – Мужыкі з маўзэрамі і шклянымі вачыма! А яшчэ з апошніх навінаў: усе мядзьведзі з Масквы да нас перабраліся! Цяпер па вуліцах ходзяць! Вы не ўяўляеце! Неяк мінулай зімою ўвечары выходжу ў Менску на Кастрычніцкі пляц да Палацу Рэспублікі – гэтае такое цэнтравое месца, там штогод перад калядамі каток заліваюць – і вачам ня веру! На катку мядзьведзі на каньках гойсаюць! Уяўляеце, самыя сапраўдныя, бурыя, касматыя мядзьведзі, на каньках, перад Палацам Рэспублікі! А ў руках, то бок у лапах, – бляшанкі зь півам! А два самыя агромністыя забраліся на дах Палацу Прафсаюзаў і трахаюцца тамака на вачох ува ўсёй публікі! Толькі падумайце, лапы раскарачылі і трахаюцца!

Андрэ замоўк. Фэі ў чорным са зьдзіўленьнем глядзелі то на яго, то на шалом. Яцэк, які таксама крыху зьбянтэжыўся ад такога нечаканага выступу, нарэшце перапыніў паўзу:

– Андрэй робіць вельмі цікавыя праекты з саломы! Велізарныя інсталяцыі! Я бачыў адну з апошніх у Нямеччыне. Ён збудаваў цэлы алтар! Уяўляеце, высачэзны барочны алтар! З расьпяцьцем, калюмнамі, скульптурамі, анёламі. І ўсё, усё, усё з саломы!

Фэі ў чорным крыху ажылі. Адна зь іх, маладзейшая, прасакатала птушыным галаском:

– Алтар з саломы! Зэр інтэрэсант!

Але тут ізноў уступіў Андрэ, які, мабыць, вырашыў зрабіць на пікавых фэяў сапраўды незабыўнае ўражаньне. Сьвятаполк на яго галаве прарычаў: «Але ж старая казала: тройка, сямёрка, туз!» – і ўголас ён змрочна прамовіў:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза