Читаем Шалом полностью

– І ў нас пачнецца новае жыцьцё? Мы будзем па суботах шпацыраваць па вуліцы Леніна: я ў паранджы, а ты, мой прынц, у гэтым цудоўным прускім шаломе?

– Канечне! І дачушак возьмем, і Мар’ю Іванаўну!

– І Мар’я Іванаўна абуе свой адзіны чырвоны бот? І будзе сьвяціць сонейка, і птушачкі будуць цвыркаць?

– Так! І квітнець ружы! А вакол матылькі! Такія вялікія белыя матылі! І неба будзе блакітнае-блакітнае, як на карцінах Буяна!

– Каго?

– Неістотна!

– І мы падыдзем да шапіка з марозівам і купім пяць эскімо ў шакалядзе?

– А потым сядзем за столікі ў летняй кавярні! Я замоўлю вам ліманад і крэм-бруле, а сабе вазьму куфаль халоднага піва!

– І ўсе будуць зайздросьціць нам і шаптацца: якая цудоўная па

ра!..

– Так, так…

– Паразыт!!! Крывасмок!!! Падонак!!! Ды ў цябе ж белая гарачка!!! – раптам закрычала Сьвета. – Табе ж далі грошы на боты і пакупкі! Дзе гэтыя грошы?

– Вось! Яны тут! – Андрэ паказаў пальцам уверх.

Сьвета налілася чырваньню і, выкаціўшы вочы, залямантавала:

– Ты што, ідыёт?!! Аддаў чатырыста восемдзесят эўра за гэтую дрэнь?!!

– Не перабольшвай! Гэта ня дрэнь! Прыўкрасны прускі шалом. Між іншым, у добрым стане!

– Як ты мог пасьля гэтага прыперціся сюды?!! Ты мусіў сам утапіцца ў Шпрэе разам са сваім Хведарам і Герасіма на шыю павесіць! – з гэтымі словамі жонка схапіла чырвоны бот і запусьціла ім у Андрэ. Бразнуўшы абцасам аб шалом, бот адляцеў ад яго галавы. Тады Сьвета кінулася з кулакамі, але, балюча стукнуўшыся аб клыкі Валенрода, адскочыла і, схапіўшыся за руку, села на канапу.

– Тое, што ты алькаголік, крэтын, прыдурак, я ведаю! Але аднаго не магу зразумець… Растлумач, навошта ты гэта зрабіў? Чаму на апошнія грошы купіў гэтае паскудзтва? Скажы, які, ну які ў гэтым сэнс?

– Ён ёсьць, гэты сэнс! Дзе ён? Што ён? Сядзець усё жыцьцё ў вас пад абцасам? Хопіць!!! Дастала!!! Надакучыла!!! Не жадаю!!! Замест вашых абцасаў я купіў свой

абцас! Вялікі абцас! Залаты абцас! На ўсю галаву абцас! Аб чым не шкадую. І я не зьбіраюся яго ніколі здымаць! Чуеш?!! Ніколі!!! На злосьць вам усім ні-ко-ліне-зды-маць!!!

– Вымятайся з маёй хаты!!! Крэтын!!! Ладна я – хоць бы пра дачок падумаў! Хто іх возьме замуж з бацькам-ідыётам, які цягаецца па Магілёве з абцасам на галаве?! Правальвай да д’ябла!!! І ня ўздумай заяўляцца сюды, пакуль у цябе гэтая хрэнь на галаве!!! Прэч!!! Паўдурак на белым кані! Прэч!!! Крывасмок! Прэч адсюль!!! Геній недароблены!

Апошняя Сьветчына фраза разьбілася аб ягоную галаву ўжо ў пад’езьдзе. Парцалянавая ваза бразнулася аб шалом і са звонам рассыпалася па пляцоўцы. Стрэсшы з плечаў аскепкі, распасьцершы перапалоханых Сьвятаполка і Валенрода, Андрэ ў ганарлівым маўчаньні выйшаў з дома.

Прыехаўшы ў майстэрню, Андрэ раскінуў на падлозе матрац і заснуў. Наступнага дня ён мусіў рана ўзьняцца і пайсьці ва ўнівэрсытэт на заняткі. Тое, што казала Сьвета пра званкі з катэдры, было праўдай. Зьязджаючы ў Нямеччыну, ён дамовіўся, што напрыканцы верасьня зьявіцца на працы. Але ён затрымаўся на тыдзень, таму калегі ўжо некалькі разоў тэлефанавалі, каб даведацца, ці зьбіраецца ён сёлета пачынаць заняткі.

Што праўда, працу гэтую ён ня надта любіў, аднак залежаў ад яе – ня столькі ў сэнсе мізэрнага заробку, але хутчэй праз майстэрню, якая апошнімі гадамі заставалася ягоным галоўным сховішчам, дакладней, бомбасховішчам у Магілёве. Гадзінаў ва ўнівэрсытэце Андрэ вёў нямнога і выходзіў на заняткі толькі па аўторках, серадах і пятніцах. А заўтра якраз была серада, таму ён мусіў нарэшце паўстаць перад студэнтамі – будучымі пэдагогамі ў вясковых школах.

Раніцай Андрэ накіраваўся на працу. Ягонае зьяўленьне ва ўнівэрсытэце мела эфэкт узарванай бомбы. Яркіх падзей у жыцьці гэтай невялікай правінцыйнай установы здаралася няшмат, таму прыход выкладчыка на заняткі ў прускім шаломе выбуховай хваляй разьнёсься па аўдыторыях, кантузіўшы многіх студэнтаў і стаўшы галоўнай тэмай размоваў, здагадак і плётак гэтага дня.

Спачатку кантузія напаткала вучняў ягонай групы. Яны памлелі ў здзіўленьні, але ня маючы адвагі спытаць, проста кмыхалі і крывілі рожы ў яго за сьпінай падчас першай гадзіны заняткаў. У перапынку, калі Андрэ выйшаў на вуліцу папаліць, за ім вываліў цэлы натоўп разявак – падыхаць сьвежым паветрам ды падзівіцца на блакітнае неба: ці не ляціць у яго глыбіні новая эскадрылья юнкерсаў зь нямецкім дэсантам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза