Читаем Шалом полностью

– Як – ня можаш зьняць? Ты што, яе да галавы прыклеіў? – Яўген усё больш і больш пачынаў заводзіцца. – Назаві мне хоць адну прычыну, па якой ты яе зьняць ня можаш!

– Проста не хачу!

– І ўсё? І гэта твая прычына? Толькі адна тупая ўпартасьць?

– Можаш так лічыць! Дастала! Не жадаю! Не хачу! Не здыму!

– І наступны раз на заняткі ў ёй пойдзеш?

– Так, у пятніцу пайду ў ёй на заняткі!

– Так… – Яўген запаліў цыгарэту. – Ну, дачакаесься, значыць, непрыемнасьцяў на сваю галаву! Хаця ў чымсьці, стары, я цябе разумею. Часам так усё дастане, што хочацца паслаць усіх да д’ябла, сысьці ў лес, залезьці на самую высокую хвою…

– Паслухай, – перапыніў яго Андрэ, – я хацеў пазычыць у цябе крыху грошай. Заўтра ў мяне будзе кліент, адразу аддам.

– А ты ня думаў, што Сьвета на самай справе можа здаць цябе ў псыхушку? Як жонка, яна мае права. Накатае паперу, прыедзе брыгада з дурдому, і ведаеш, нешта мне падказвае, што яны ёй павераць!

– Дык як наконт грошай?

– Слухай, стары… – Яўген крыху замяўся, – з бабкамі зараз цяжка! Магу даць толькі тысяч дваццаць.

– Нармалёва! І за гэта дзякуй!

Дапіўшы піва, Андрэ падняўся і накіраваўся да выхаду. Разьвітваючыся, Яўген сказаў:

– Андрэй! І ўсё-ткі падумай! Ня можаш жа ты з усім сьветам ваяваць! Мо, здымі на хрэн ты гэты шалом?

– Дзякуй за грошы! Я хутка вярну!

Раніцай наступнага дня ў майстэрні нечакана зьявіўся пажарны. Андрэ вельмі зьдзівіла ягоная цікаўнасьць да памяшканьня, у якое той не зазіраў ужо гадоў восем. З важным выглядам пахадзіўшы ад сьцяны да сьцяны, ён уважліва агледзеў усіх прысутных выродцаў, і нарэшце прамовіўшы: «Вельмі прыгожа, я б так ня здолеў. Такі талент даецца ня кожнаму», – пачаў даваць указаньні па тэхніцы бясьпекі.

У адным з кутоў ён знайшоў стос старых нумароў «Советской Белоруссии» і сказаў:

– Непарадак, трэба прыбраць! Калі здарыццца пажар, яны першыя загарацца.

У іншым месцы параіў рассунуць дзьве шафы, маўляў, калі запалае адна, то агонь хутка перакінецца і на другую. І ўвогуле, шафы – заўсёдная небясьпека: ніколі ня ведаеш, якой чартаўшчыны ад іх чакаць. Потым ён доўга разглядаў ванну з глінай, але тут так і не прыдумаў, да чаго б дакалупацца. Старая канапа з разадраным матрацам таксама выклікала ў яго занепакоенасьць. Але больш за ўсё ён абурыўся, калі зазірнуў у каморку і знайшоў там саламянага чалавека. Сказаўшы, што гэта ўжо форменная бесталковасьць, параіў неадкладна выкінуць яго на сьметнік. Андрэ, праўда, пацікавіўся, у якім сэнсе гэта бесталковасьць – мастацтва альбо пажару. На што той адказаў: «У абодвух», – і, запаліўшы, сеў на канапу.

Аднак, як толькі пажарны зьявіўся на парозе, Андрэ адразу зразумеў, што ягоная цікаўнасьць выкліканая не саламяным чалавекам у каморцы, ня стосам старых газэт, а ім самім, ці дакладней, яго шаломам. Зрабіўшы пару зацяжак і крыху павагаўшыся, пажарны нарэшце спытаў:

– Можна пацікавіцца? А што гэта ў вас на галаве?

– Як што! Вы ж бачыце – пажарны шалом!

– Вельмі добра! Ухваляю! Надта прадбачліва! – пажарны ажывіўся.

– Ну нарэшце, прабачце, як вас па бацьку?

– Пётр Яўлампіевіч.

– Нарэшце, Пётр Яўлампіевіч. Вы першы чалавек у гэтым горадзе, які ўхваліў мяне! – Андрэ таксама прыпаліў цыгарэту.

– І няўжо вы сапраўды ўвесь час у ім ходзіце? – працягваў цікавіцца Пётр Яўлампіевіч.

– Што вам адказаць, вы ж ведаеце, Пётр Яўлампіевіч, у які пажаранебясьпечны, нават, не пабаюся гэтага слова, выбуховы час мы жывем! Гэта як на вайне – пажар можа выбухнуць у любую мінуту! Вось нядаўна ў Маскве электрычку ў мэтро ўзарвалі! Ехаў сабе чалавек, ехаў і лясь! – а вакол пажар!

– Так, так, маеце рацыю. Часы небясьпечныя! Месяц назад у нас у Чавускім раёне сьвінафэрма ўначы згарэла! Дык усе сьвіньні як адна жыўцом падсмажыліся!

– О, жах! А вось яшчэ нядаўна ў газэтах пісалі. У Менску нейкі чалавек прыйшоў голы да помніка Перамогі і сеў ля Вечнага агню! Міма вэтэран вайны праходзіў, хацеў спытаць яго, што, маўляў, здарылася? Паклікаў. Той маўчыць. Яшчэ раз паклікаў. Цішыня. Тады дзед падышоў бліжэй і за плячо яго крануў. А гэты голы ўскочыў, як вар’ят, схапіў дзеда і кінуў у вечны агонь! Уяўляеце, Пётр Яўлампіевіч, вэтэрана – і проста ў Вечны агонь! Ну рыхтык чорт нейкі!

– Сапраўды, кашмар! – пажарны зусім ужо прасякнуся даверам да Андрэ. – Ці вось сядзім мы з вамі на канапе, палім. А калі б п’яныя былі, ды раптам бычок вось у гэтую дзірку ў канапе, з якой спружына тырчыць… Матрац загарэўся, а побач шафа, а за ёй яшчэ адна шафа, а за той куча газэтаў. І вось усё ўжо палае! Вы бегчы, а тут ванна на праходзе. Спатыкнуліся, замарудзіліся – а вакол агонь! Пакуль падняліся, кінуліся да выхаду, а там саламянае пудзіла з каморы падпаленае на вас падае!

– Або вось яшчэ выпадак! Нядаўна ў Менску ажно цэлыя тры паверхі архіву Міністэрства ўнутраных справаў згарэла!

– Што вы кажаце! А я і ня чуў!

– Праўда, гэта быў толькі сон! Дрым, як кажуць, мары й летуценьні!

– Ааа, разумею. Але тое, што вы да пажару гатовыя, я ўхваляю!

– Заўжды гатовы! – выгукнуў Андрэ піянэрскае прывітаньне і прыставіў руку да шалома.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза