Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

Знячэўку здзіўляе ўсіх нечуванае дзіва: кот вырастае да сабакі і вые лютым сабачым голасам. Гаспадар і госці, уражаныя гэтым, акамянелі. Ад спалоху не маглі і слова вымавіць.

Адчыніліся дзверы, зайшоў Тамаш. Кот скочыў і з такім імпэтам сігануў у вакно, што зламаная рама ўпала за сцяною, шыбы разляцеліся на друзачкі, і ён знік у начным цемрыве.

Тамаш падышоў да гаспадара, і калі той глядзеў на яго як непрытомны, пачаў казаць чарадзейныя словы. І тут можна было ўбачыць яшчэ страшнейшае відовішча: з усіх адтулін з галавы пана суддзі выляталі пухіры накшталт мыльных бурбалак і, лопаючыся пад столлю, перамяніліся ў жахлівых пачвараў – тут і крылатыя гадзюкі, і цмокі, і іншая брыдота, падобная да спарахнелых шкілетаў. Усё гэтае страхоцце лётала над галовамі, на падлогу падалі косці і галовы нябожчыкаў. Ад жаху ўсе самі нагадвалі трупаў, што паўставалі з магіл. Нарэшце Тамаш махнуў рукою: усе тыя гадзюкі, цмокі і шкілеты зніклі – і ён сам выйшаў за дзверы, пакінуўшы гаспадара і гасцей анямелымі ад страху.

Праз выламанае вакно вецер кранаў полымя свечак на сталах, недзе ў далёка заспяваў певень, і гадзіннік выбіў поўнач. Гаспадар і госці пасля доўгага маўчання нарэшце апрытомнелі. Яны пабачылі на свае вочы цуды, ад якіх яшчэ бегалі ў іх па спінах мурашкі, і цяпер паверылі ў сілу Тамашовых слоў, якіх слухаюцца нават духі. Суддзя Дадэмуха са слязьмі на вачах прызнаўся, што ўсе яго намеры і вымогі былі несправядлівыя, і прысягнуў, што жыцьме з усімі ў згодзе і сяброўстве і не прымусіць болей сваіх бліжніх плаціць непатрэбныя выдаткі.

Тамаш шмат дапамагаў у няшчасці і простым сялянам. Немагчыма нават усё расказаць. Шкада толькі, што ён пакінуў нашу старонку і пайшоў у край далёкі.

– Якая прычына, – спытаўся Завальня, – што ён пакінуў сяброў і бацькаўшчыну?

– Розныя пра гэта засталіся думкі між людзей. Кажуць, нібыта некаторыя паны і вучоныя лекары даводзілі ўсім, што слова – вецер, які не можа ані дапамагчы, ані, таксама, пашкодзіць, што ўсе чалавечыя хваробы яны ўжо даследавалі, вывучылі і ў аптэках кожны знойдзе патрэбныя яму лекі, што такіх атрутных шкадлівых катоў на свеце няма, што Тамаш ашукваў усіх, творачы цуды, і карыстаўся з людское наіўнасці. Нарэшце дайшло да таго, што чараўніку пачалі чыніць розныя ўціскі. Ён уцёк і схаваўся ад непрыяцеляў.

Іншыя ж даводзяць, што быццам і сябры яго нават згадзіліся з думкаю вучоных галоў і крычалі: “Не словы нам патрэбны! Пакажы нам зёлкі, мы самі збяром іх і будзем сябе лячыць”. Тамаш ведаў моц кожнае травы і тым дагаджаў сябрам, што па лугах, балотах, берагах рэчак і азёр збіраў зёлкі, вучыў, якое з іх атрутнае, а якое – лекавае, расказваў, дзе якая трава расце і як яе карыстаць. Так, дбаючы пра сваіх прыяцеляў, у травені, калі весяліцца ўся прырода, спяваюць птушкі ў полі і ў гаях, задуманы Тамаш блукаў па родным краі, збіраючы травы і кветкі. На захадзе сонца на даліне сярод лёгкае, празрыстае смугі ён убачыў русалку незвычайнае прыгажосці; на галаве яна мела сплецены з кветак вянок, на валасах зіхацелі кроплі расы, сукенка, белая, як снег, была высыпаная размаітымі кветкамі. Яна, спяваючы чароўным голасам, забавіла Тамаша да сябе. Ён пайшоў за ёю і не вярнуўся дахаты.

– А ці з’яўляўся яшчэ дзе-небудзь той кот Варгін? – спытаўся дзядзька.

– З’яўляецца і цяпер. Нядаўна ў нашым маёнтку, калі паніч з людзьмі прыйшлі апоўначы да афіцыны, дык убачылі ў першым пакоі велізарнага чорнага ката. Дзверы і вокны былі зачыненыя, і ўсе дзівіліся, якім чынам ён туды залез. Калі хацелі яго злавіць і выкінуць, кот, ратуючыся, не зрабіў аніводнага шораху, а як лёгкі вецер пералятаў цераз сталы, шафы і канапы, нідзе не затрымліваючыся. Нарэшце сеў у куце і, калі яго акружылі, каб схапіць, – імгненна знік. Усіх агарнула трывога, і дрыжыкі пабеглі па целе.

Часам у навальнічную ноч, калі вецер вые за сцяною, можна пачуць жахлівае варкатанне таго ката, і цяжкая туга лажыцца на душу; бачаць сяды-тады апоўначы яго агнёвыя вочы, нібы дзве свечкі; трывожна тады на сэрцы. Але не ўсе даюць веры гэтым страхам. Толькі просты люд моліцца, просячы Бога, каб збавіў ад таго нячысціка.

– Бура на падворку, – сказаў дзядзька, – шуміць вецер за сцяною, замятае ўсе дарогі снегам, заўтра не паедзеце вельмі рана, ды і няма вам патрэбы спяшацца: хлеб і сена, дзякуй Богу, маю, дык можам яшчэ нейкі час пагаманіць, пакуль певень заспявае.

Што ж нам раскажа цяпер ваш трэці таварыш?


АПАВЯДАННЕ ЧАТЫРНАЦЦАТАЕ.

ДЗІЎНЫ КІЙ


Трэці падарожны быў яшчэ малады, вусы і барада былі ў яго кароткія і мяккія; твар паказваў на моцнае здароўе і добрую памяць. Пачаў ён так:

– Я нічога яшчэ не сустрэў у жыцці такога, што было б вартым асаблівае ўвагі, але чуў некалькі гісторый, якія апавядаюць у нас у доўгія зімовыя вечары; адну з іх – пра дзіўны кій – раскажу пану.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы