Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

Калісьці ў багатага чалавека служыў малады працавіты і пачцівы парабак Алешка. Быў ён дбайны, паслухмяны і стараўся ва ўсім дагадзіць свайму гаспадару. Гады тры праслужыў ён без усялякіх спагнанняў. На чацвёртым годзе за ўсю сваю працу атрымаў толькі тры талеры і пайшоў з імі шукаць іншае службы.

“Як цяжка жыць на свеце беднаму чалавеку, – думаў, ідучы. – О! Калі б я меў грошы, шмат на свеце добрага зрабіў бы; ёсць людзі, змучаныя старасцю і калецтвам, якія і працуючы не могуць зарабіць сабе ні грошай, ні хлеба. Я іх забяспечыў бы, каб маглі спакойна жыць да самае смерці”.

Калі гэтак падумаў, убачыў жабрака. Той быў без рукі, змучаны падарожжам і голадам. Алешка дастаў талер, даў бедаку і пайшоў далей.

Прайшоўшы крыху яшчэ, заўважыў сляпога, якому быў за павадыра дзесяцігадовы хлопчык. Сляпы просіць, каб злітаваўся над яго калецтвам. Алешка дастаў другі талер і аддаў жабраку.

Ідучы далей, убачыў трэцяга старца, зусім згорбленага, барада і валасы на галаве белыя як снег; успёршыся на кій, дрыготкім голасам прасіў той міласціну.

Алешка выняў апошні талер і, аддаючы яго жабраку, сказаў:

– Бяры мой апошні талер. Сёння ён мне не трэба, але не ведаю, які лёс выпадзе мне заўтра.

– Не турбуйся за заўтрашні дзень, – сказаў жабрак. – Аддаю табе гэты кій; ён служыў маёй старасці, і ты, калі будзеш мець якую-небудзь патрэбу, падымі да неба той канец кія, якім абапіраешся на зямлю, і адразу зробіцца ўсё, што ты захочаш.

Сказаўшы гэта, ён аддаў кій, а сам імгненна знік. Алешка доўгі час стаяў задуманы, разважаў пра дзіўную здань у вобліку беднага старца, пра таямнічую сілу кія, які трымаў у руках, і, агорнуты гэтымі думкамі, пайшоў далей.

Бачыць перад сабою лес, спавіты дымам – нібы густым туманам. Падыходзіць бліжэй: страшны пажар у пушчы, полымя, гнанае ветрам, запальвае галіны высокіх хвояў. Ласі і дзікія козы, ратуючыся ад агню, кідаюцца ў ваду і плывуць на другі бок возера, сяляне ў роспачы дарэмна спрабуюць утаймаваць імклівае полымя, якое ўжо дасягае палеткаў і пагражае паглынуць усе пасевы.

Алешка згадаў старцавы словы і падняў канец кія ўгору. Умомант пажар ачах, нібыта заліты вадою. Толькі чорныя клубы дыму падымаліся ў неба. Людзі здзіўлена глядзелі на гэта, а Алешка пайшоў далей.

Раптам пацямнела, схавалася сонца ў аблоках, з-за гор паднялася страшная хмара і засланіла палову неба, бесперапынна ўспыхвалі бліскавіцы, і стралялі адзін за адным перуны, падзьмуў вецер, жывёла ўцякала з пашы, страх ахапіў усіх сялян.

Алешка падняў кій да неба – клубы чорных воблакаў вецер разнёс у розныя бакі, і навальніца не ўчыніла аніякае шкоды.

Калі сонца выпаліла ў полі працу земляробаў, высахла трава на лугах і паплавах, Алешка чароўным кіем выклікаў з далёкіх краёў хмары, і шчодры дождж ажывіў зямлю.

Шмат ён дапамагаў бедным і нешчаслівым, і людзі дзякавалі лёсу.

Нарэшце Алешка пайшоў у далёкі край, дзе за лясамі, за водамі, за гарамі ёсць велізарная краіна, у якую страшны чарнакніжнік заслаў злых духаў і ператварыў яе ўсю ў жахлівую пустэльню.

Колькі дзён і тыдняў Алешка з кіем у руках ішоў далей і далей, мінаў вёскі і гарады, мінуў велізарныя з даўніх часоў не кранутыя сахою пусткі і прыйшоў на месца, дзе хавалася ў цёмных лясах утравелая дарога. Там ён убачыў велізарнага асілка. Найвышэйшыя бярозы ледзь маглі вершалінаю дастаць да яго шырокіх рамёнаў; ён адною рукою вырываў з зямлі стогадовыя дубы і, перанёсшы іх на новае месца, саджаў зноў у зямлю. Калі ўбачыў вандроўніка, пагрозліва закрычаў:

– Чаго ты прыцягнуўся ў гэтыя цёмныя лясы? Загінеш, як нікчэмны чарвяк.

– Я не такі палахлівы, як табе здаецца, – адказаў Алешка і ўзняў канец кія ў неба.

Зашумеў лес, і ў міг вока ўпалі велізарныя дрэвы, вырваныя з зямлі, нібыта прайшла па іх страшная бура. Сам асілак, пакараны незразумелаю сілаю, паваліўся, як стогадовы дуб, на дол і папрасіў літасці.

– Хто ты і што робіш у гэтай глухой пустэльні? – спытаўся Алешка.

– Тут недалёка мяжа царства Вялікага Чарнакніжніка, – сказаў асілак. – Я Дубіна172

, яго лёкай, вартую гэтыя цёмныя лясы, а цяпер хачу служыць табе.

– Устань і вартуй лясы, але не нападай на вандроўнікаў, а дапамагай ім.

Сказаўшы так, Алешка пайшоў далей.

Ідзе праз цёмныя бары, бачыць перад сабою толькі хвоі, а над сабою – неба, сустракае толькі дзікага звера, часам адзываецца здалёку пугач. Калі прайшоў цёмныя пусткі, нечакана адкрылася яго воку велізарная даліна, пасярод якой плыла шырокая рака, зарослая па берагах густым чаротам, і, бегучы з розных бакоў, уліваліся ў яе ручаіны. На высокім беразе сядзеў асілак, падобны да велізарнае скалы. На яго галаве раслі такія цвёрдыя валасы, што вецер не мог варухнуць іх. З-пад носа тырчалі велізарныя вусы; ён закідаў іх на самую сярэдзіну ракі і выцягваў вялікія рыбіны, што былі яму за ежу. Калі гэтая пачвара ўбачыла Алешку, дык закрычала:

– Чаго ты прыцёгся сюды? Ані човен рыбацкі, ані дзікі звер не пераплывалі гэтае ракі. Толькі птушкі бяскарна могуць ляцець у той бок; загінеш тут праз сваю дурную смеласць.

– Я не баюся тваіх пагрозаў, – адказваў Алешка і ўзняў кій у неба.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы