Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

Завірылася вада, і рака, нібыта падаючы з высокіх гор, пачала змываць імкліваю плынню берагі. Паваліўся асілак, як скала, падмытая вадою. Скарыўся і папрасіў літасці.

– Ты хто? Навошта, жывучы тут адзін, забараняеш хадзіць іншым? – спытаўся Алешка.

– Тут недалёка мяжа царства Вялікага Чарнакніжніка. Я Пруд, яго лёкай, вартую гэтую рэчку, каб ніхто не пераплываў яе. А цяпер хачу служыць табе.

– Устань, можаш лавіць рыбу ў гэтай рацэ, але не чапай вандроўнікаў, не забараняй пераплываць на той бераг, а нешчаслівым дапамагай. А цяпер пакажы мне брод.

Калі так сказаў, супакоілася вада, а Пруд перакінуў вус на другі бераг. Алешка прайшоў па ім, нібыта па плывучым мосце, падняўся на высокі бераг і рушыў далей.

Неўзабаве ўбачыў ён перад сабою вяршыні велізарных гор, што ўздымаліся над усёй зямлёю, нібыта хмары перад рабінаваю ноччу. Падышоў бліжэй і ўбачыў асілка, які быў мацнейшы і страшнейшы за Дубіну і Пруда. Гэты магут збіраў горы і скалы ў адно месца і, стаўляючы іх адна на адну, будаваў мур, які быў ужо вышэй за аблокі. Убачыўшы вандроўніка, ён закрычаў страшным, бы грымоты, голасам так, што задрыжала ўся ваколіца.

– Куды ідзеш, небарака? Не пералятае праз гэтае месца ні арол, ні сокал, і воблакі далей не плывуць. Загінеш, як нікчэмны чарвяк.

– Я не баюся тваіх пагрозаў, – адказваў Алешка і ўзняў кій у неба.

Абваліліся скалы і горы, скаланулася зямля. Перапалоханы асілак зваліўся на дол і папрасіў літасці.

– Ты хто? Каму ты служыш, носячы гэтыя скалы і горы на плячах? Навошта трэба гэтая сцяна, вышэйшая за аблокі?

– Я Гарыня, лёкай Вялікага Чарнакніжніка. Тут мяжа яго царства. Ён не любіць птушак, хмар і ветру, хоча патушыць на небе сонца і зоркі, каб была вакол толькі цемра, але табе само неба спрыяе, ты мацнейшы за майго гаспадара, а таму я хачу кінуць гэтую цяжкую працу, служыць табе і ісці туды, куды ты пашлеш.

– Хадзем у царства Вялікага Чарнакніжніка, будзеш мне паказваць дарогу.

І вось бачыць Алешка перад сабою смутную краіну, дзе знямела ўся прырода; ані звера, ані чалавека. На пагорках узвышаліся руіны старых замкаў, а ў далінах відаць былі нейкія скамянелыя постаці, падобныя да жабракоў у сумным одуме, дзе-нідзе ў тумане стаяць на грудах ніцыя бярозы, а над зацвілаю вадою – самотныя вербы. У некаторых мясцінах былі чорныя лясы, але аніводная птушка не абзывалася ў тых лясах, толькі паўсюль лёталі крумкачы.

Чорныя птушкі сабраліся ў чараду і віселі над лесам, нібы чорная хмара. Цёмны туман з усёй прасторы аддаляўся ўсё далей і далей, і з яго ўтвараліся дзіўныя і страшныя постаці – нібыта войска на конях плыло ў паветры і, як дым, гінула воддаль.

– Што гэта за здані? – спытаўся Алешка.

– Гэта сілы Вялікага Чарнакніжніка, якія слабеюць ад ветру, што блукае па свеце.

– Што гэта за нямыя камяні, якія здалёк нагадваюць скамянелых людзей?

– То жыхары гэтае зямлі, ніцыя бярозы і вербы над вадою – іх жонкі, маткі і сёстры. Ты моцаю свайго кія можаш адчараваць іх.

Алешка падняў кій у неба – павеяў лагодны ветрык, неба распагодзілася, разлілося вясенняе святло, зашумеў лес, ажылі дрэвы, зазелянелі пекнымі барвамі; нечакана ў паветры і ў гушчарах загучалі птушыныя песні, людзі, што былі падобныя на камяні, уздымалі рукі і вочы да неба. Ніцыя бярозы ды вербы на берагах рэчак перамяніліся ў прыгожых кабет і хадзілі па квяцістых лугах, звінелі крыніцы, рэкі ды азёры свяціліся, як люстэркі, вёскі ды замкі напоўніліся людам.

Хутка ўвесь гэты край заквітнеў.

Алешка пасяліўся там, ажаніўся з прыгожай і багатаю князёўнаю. Было гучнае вяселле ў палацы, які свяціўся золатам і срэбрам. Сабралася шмат князёў, графаў і іншых знакамітых гасцей. Некалькі дзён і начэй гучала музыка, і я там быў, мёд, віно піў і весела гуляў.

– Добрае апавяданне, – сказаў Завальня. – За тры талеры, ахвяраваныя жабракам, вызваліў увесь край ад няшчасця і сам стаў шчаслівы. Але яшчэ не поўнач, можа, што раскажа нам і чацвёрты ваш таварыш?


ГАСПАДАРЧЫЯ КЛОПАТЫ


– Рады быў бы расказваць пану да ўзыходу сонца якія апавяданні або гісторыі, калі б на душы было спакайней. Не мінулае, а прышласць кранае мне сэрца, толькі гэтым думкі і занятыя, і цяжка гаварыць пра нешта іншае.

– Мусіць, чакаеш нейкае бяды, калі так маркоцішся, – сказаў дзядзька.

– Ужо сакавік. Блізка вясна, а гэтая пара года ў нашым краі не ўсіх цешыць, сяму-таму і ўначы спачыну не дае.

– Увесну не адзін гаспадар дбае, каб падчас сяўбы было чым сеяць. Пэўна, і твае клопаты пра гэта.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы