Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– У нас адна бяда не ходзіць, няшчасці з розных бакоў нападаюць на чалавека так, што ўсё з рук валіцца і няма надзеі калі-небудзь адпачыць пасля цяжкае працы. Мой сын, жывучы цэлую зіму ў горадзе, зарабіў дзесяць срэбных рублёў. За гэтыя грошы я цяпер у Полацку купіў насення. Дзякуй Богу, маю што пасеяць. Але хто будзе араць ніву? Хто пойдзе на паншчыну? У сям’і толькі тры мужчыны робяць, аднак я сам мушу кожны год выжыльвацца, бо сыноў маіх пасылаюць недзе далёка зарабляць грошы, ад якіх хата не мае аніякага прыбытку. Не ведаю, ці змагу сёлета сам працаваць, бо здароўе дрэннае і сіла слабее, а наняць парабка – не маю грошай.

– Не ведаю, адкуль гэтая хцівасць завялася ў нашым краі, – сказаў дзядзька. – Паны хочуць мець усе выгоды, а на гэта грошай ніколі не хопіць. Я заўсёды паўтараю ўсім: зямля задаволіць усе патрэбы. На яе павінны звяртаць мы ўсю нашу ўвагу, яе павінны старацца палепшыць. Жылі б, як нашы добрыя гаспадары: з аборы і з поля маюць невычэрпны скарб, жывуць добра і людзям дапамагаюць. Даўней не было звычаю пасылаць людзей у далёкія краі зарабляць грошы, бо кожны пан меў дукаты ў скарбонцы, і ў сялян было шмат талераў, плацілі падаткі, мелі ўсяго досыць і жылі спакойна.

– Так і наш стары пан паўтараў часта, каралеўства яму нябеснае, уся воласць яго забыць не можа. Ведаў ён пра кожнага гаспадара ў сваім маёнтку, як хто працуе, як хто рупіцца пра зямлю; дбаў пра сваіх сялян, заўсёды думаў, як палепшыць ім жыццё. Тады кожны меў увесну столькі насення, колькі яму трэба.

У гэты момант пачалі брахаць сабакі на панадворку і нехта моцна пастукаў у браму. Дзядзька адразу паслаў парабка адчыніць.


АРГАНІСТЫ АНДРЭЙ


Адчыняюцца дзверы, заходзіць у пакой Андрэй, увесь зацярушаны мокрым снегам. Атрасаючы шапку і адзенне, кажа:

– Пахвалёны Езус Хрыстус! Мір гэтаму дому.

– На векі вякоў. Аман. І таму, хто гаворыць. Але, відаць, пане Андрэй, – сказаў дзядзька, – што на дварэ няма спакою.

– Няхай Бог бароніць, што там дзеецца: дождж, снег, вецер, завіруха; едучы праз лес яшчэ паўбяды было, але як выехаў у поле, згубіў дарогу і загінуў бы, пэўна, калі б не ўбачыў таго ліхтара, што свеціць цяпер над брамаю пана Завальні. Убачыўшы гэтае святло, дзякаваў Богу, што блізка ўжо порт, дзе можна схавацца ад буры.

– Я ўдзячны, што не забываеш пра мяне, – сказаў дзядзька. – Гіне зімовая дарога, хутка прыйдзе той час, калі буду жыць тут як пустэльнік: рэдка хто мяне адведае.

У часе гэтае размовы падарожныя і парабкі – усе разам – пайшлі ў чалядны пакой.

– Я перапыніў прыемныя забавы, пэўна, госці апавядалі пану Завальню розныя цікавыя гісторыі.

– Няхай ужо адпачываюць, – сказаў дзядзька. – Вецер шуміць на падворку – цяжка пачуць спеў пеўня, а можа, ужо і поўнач.

– Яны ехалі па возеры? Думаю, лёд яшчэ моцны. Я цяпер вяртаюся дахаты і заўтра таксама буду ехаць цераз Нешчарду.

– Лепей іншай дарогаю, хоць гэта і далей, але бяспечней, бо на самы бераг ужо цяжка выехаць. Конь у гэтых падарожных уваліўся ў ваду, ледзь выцягнулі яго ўсе разам. Аднак падарожнаму трэба сагрэцца і пад’есці. Янка, папрасі панну Мальгрэту, каб згатавала госцю вячэру. У мяне ёсць выдатная рыба. Сёння прынёс рыбак Родзька, добры чалавек, не забывае пра мяне.

– Я чуў, нібыта Родзька чараўнік; пра гэта такая гісторыя ходзіць між людзьмі.

Недалёка ад Гарадзецкай гары, дзе рэчка ўпадае ў возера, Родзька часта перад захадам сонца закідваў нерат і заўсёды з поўным чоўнам рыбы вяртаўся дахаты. Адзін рыбак, які жыў там недалёка, пазайздросціў ягонаму шчасцю, паскардзіўся, што Родзька ловіць рыбу ў чужой частцы возера, і такім чынам забараніў яму плаваць блізка каля тых берагоў. Родзька прыгразіў, што пакарае зайздросніка так, што той не толькі ніякае карысці ад возера мець не будзе, але і такое ўбачыць страхоцце, што давеку не забудзе. Так і выйшла. Той рыбак пасля захаду сонца ў ціхае і яснае надвор’е выплыў на возера і закінуў нерат. Цягне яго з вады, цешыцца і думае, што злавіў добрую чараду ляшчоў, і тут бачыць у нераце жахлівых пачвар: велізарныя галовы, вогненныя вочы, з піскам і крыкам б’юць скуранымі крыламі па вадзе, а некаторыя ўзляцелі ў паветры і лётаюць над яго галавой. Задрыжаў рыбак, валасы ўздыбурыліся, крычаў як непрытомны. Пэўна, выпаў бы з чоўна і патануў, але суседзі, пачуўшы крык, паспелі яму на ратунак.

– Не вер, пане Андрэй, такім плёткам, гэта – відавочная хлусня. Родзька добры і пабожны чалавек, я маю пэўныя доказы: ён новым нератам не пачне лавіць рыбу, аж пакуль ксёндз свянцонаю вадою не пакрэпіць. У святы дзень заўсёды бывае ў касцёле, у Гарбачове і ў Расонах. Калі адбываліся набажэнствы падчас Юбілею, Родзька як найлепей сябе паводзіў і быў на святой споведзі. Акрамя таго, вядома ўсім, як ён не любіць асташоў – вось гэта ўжо сапраўды бязбожныя чараўнікі.

Пасля дзядзька апавядаў пра сяброўства асташоў са злым духам і пра ўсё тое, што чуў пра іх ад Родзькі. Пакуль закончылася размова, сабралі на стол.

Павячэраўшы, Андрэй сказаў:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы