Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Я магу ўявіць сабе, як планавалася гэтая аперацыя. Як у вялікім пакоі пад абразамі тых, хто не ведаў абразы, сабралася шмат людзей з надзвычайнымі выразамі на тварах. Як яны, нібы здані, шамоцячы кіцелямі, згрудзіліся над сталом, старамодным драўляным сталом, лак якога меў чарнавата-барвовае адценне засохлай крыві. У пакоі было смуродна, свяціла настольная лямпа пад зялёным каптуром, але ж не музейны экспанат ленінскіх часоў, а навадзел. Такіх лямпаў, з літаральным падабенствам да алейных інтэр’ераў з Дзяржынскім, апошнім часам шмат стала ў крамах, нібы прамысловасць стала афарбоўваць у фізічна наяўныя рэчы чыесьці ўспаміны ды прадаваць гэтыя фрагменты калектыўнай памяці зніклага пакалення па прывабных коштах у ГУМе. Не выключаю, кожнаму чэкісту, нават з аддаленых гарадоў, прыемна мець у кабінеце новаствораны сімвал той эпохі, своеасаблівае пацверджанне пераемнасці традыцыяў ды адроджанай атмасферы тых часоў.

Запавесы на вокнах былі напаўспушчаныя, па тварах мітусіліся цені: гэта нагадвала ўрачыстую цырымонію, зладжанаю патаемным згуртаваннем эпохі рамантызму («Філаматы і філарэты»), кожнаму з іх было прыемна быць яе часткай. На стале, на зялёным сукне, у шэраг былі налепленыя звычайныя жоўценькія паперкі «Post-it», на іх выпісваўся лёс Насты, які меў цяпер абрыс шыхту з маленькіх аркушыкаў. Першы быў падпісаны «незнаёмец», далей ішлі «сустрэча», «збліжэнне», «сяброўства», «каханне?» (са знакам пытання, бо ў такіх тонкіх матэрыях ніколі няможна быць упэўненымі, што пастка спрацуе ажно да пяшчоты, ажно да таго, што ў гэтым ведамстве называецца «рамантычнымі пачуццямі»). Далей ішлі яшчэ паперкі, якія вызначалі, як разгарнецца гэты сюжэт, і мы не можам быць упэўненымі, што адразу тут з’явілася «Вільня», не выключаю, першапачаткова план скрадання быў зусім іншым.

Жрацы ўзяліся за лініі Настынага лёсу і пачалі іх мяняць. Яны адчувалі ўласную магутнасць, бо ці не Боская гэта справа — умяшальніцтва ў чалавечае жыццё і чалавечую свабоду? Ці не Ён — адзіны, хто можа вымусіць нас кахаць? Ці не Ён — адзіны, каму вырашаць, каго нам напаткаць у віры лёсу?

Самы надзвычайны з іх адлепліваў ад стала першую паперку ды агалошваў: «вызначым незнаёмца». І здані прыглушанымі галасамі, па чарзе, агучвалі прапановы. Хтосьці заўважаў, што гэта павінен быць збеглы беларус з рэгіёнаў, што трэба знайсці кандыдатуру ды затрымаць па жалезабетонных абвінавачаннях, так, каб адразу 15 год у перспектыве. Пры гэтым шырока закінуць інфу ў медыі, каб хвалі пайшлі, пайшлі хвалі. Далей у астрозе папрацаваць з ім як след, зламаць, правесці трэнінг, парэпетаваць ды перакінуць да Насты. Вызначальныя рысы — павінен быць беларускамоўным, адданым справе адраджэння, прывабным, як мага больш прывабым (пры затрыманні не калечыць). Першы аркушык Post-It («незнаёмец») накіраваўся ў масіўную попелку з алтайскага крышталю ды быў падпалены. Замест яго шыхт узначаліла налепка «беларус, беларускамоўны», «уцякач» з караценькім пералікам тых, на каго гэты раптоўны лёс — лёс Настынай прынады — мог зваліцца ўжо ўвечары. Але ж надзвычайны пакруціў галавой ды парваў «беларускамоўную налепку»: «Не паверыць. Яна не дасць веры беларусу. Яна ж бачыць усіх гэтых сержукоў ды вітаўцікаў наскрозь. Гэта павінна быць істота з далёкага космасу, якая не мае дачынення да мясцовых дзікунскіх раскладаў і, да таго ж, унутраны свет якой не такі зразумелы для славяніна» (яны ўсе лічаць, што беларусы — гэта такія славяне, бо княства Полацкае, бо Ізяслаў з Рагнедай, але ж не будзем паглыбляцца…).

Так на месцы Post-It «незнаёмца» з’явіўся спачатку «амерыканец», потым, сыходзячы з аналізу яе магчымых пераваг у тым, што тычыцца мужчынскіх імёнаў (хуценькі аналіз зроблены дактарком-псіхаложцам, якога паклікалі з сенцаў: апынулася, што за масіўнымі дзвярамі цэлы бестыарый з малых дэманюкоў, гатовых далучыцца да агульнай справы), выявіў, што лепшае імя — «Джон». Потым нарадзіўся «Джон з беларускімі каранямі». Затык у грамады атрымаўся са «збліжэннем». Я магу ўявіць сабе, як гадзіну за гадзінай яны спрабавалі выдумаць, што можа выклікаць яе сімпатыі да хлопца. Што можа прымусіць прасякнуцца даверам ды адкінуць падазронасць. Усе традыцыйныя хады — «гарэлка», «кветкі», «сумесны паход на культурную падзею (выстава)?» ці не спрацоўвалі, ці не давалі гарантаванага выніку, бо надта ж ужо экзатычным фруктам была Наста з яе характарам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы
Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза