Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Калі цяжкі гадзіннік, які нерухома стаяў на падлозе, нібы ўзброены «трохлінейкай» чырвонаармеец-вартавы, агалосіў залу звонавым пералівам, і яшчэ, і яшчэ (працавалі шостую гадзіну), аднаго з іх падштурхнула прагледзець спіс уласных рэчаў Насты («вопіс заплечніка па стане на 18 студзеня … году»). «Што гэта за руіна на яе дзіцячым фота?» — пацікавіўся маладжавы, але ўжо непапраўна цынічны афіцэрык. Паглядзелі ў тлумачальную цыдулку. «„Чазімцява“, маёнтак, належаў Вярбіцкім, нашчадкаў не засталося». Так «незнаёмец», які стаў «Джонам», ператварыўся ў «Джона Вілаў»: на Post-It яны напісалі «уладальнік руіны з дзіцячага фота», мабыць, накідалі яшчэ дэталяў знешнасці, кшталту той самай «схільнасці да лішняй вагі», каб амерыканец быў не проста амерыканцам, але ж тыповым амерыканцам.

Я ўяўляю сабе кастынг «амерыканскіх» прэтэндэнтаў ды якую-небудзь падобную да Насты псіхалагічна і фізіялагічна дзяўчыну, якая працавала «дарадцай па ўспрыманню»: пільна ўглядалася ў твары, камандавала ў мікрафон — «павярніся», «прыспусці штаны», «пакажы ногі», «спой што-небудзь». Тыя, хто «прэтэндаваў» на «ролю», разгублена ды спужана пазіралі навокал у цьмяным пакоі без вокан, па-сабачаму аддана выконвалі абразлівыя, прыніжальныя загады. Аднаму Богу вядома, што прыцягнула цікавасць да іх з боку дзяржбяспекі, на якія скасаваныя крымінальныя абвінавачанні яны абмянялі ўласную дапамогу ў выпраўленні Настынага лёсу. Ці так быў Абраны «Джон Вілаў» у сваёй першай, Стамбульскай, рэдакцыі? Той Джон Вілаў, які расчуліў Насту? Ці лёсы цяпер вызначаюцца як-небудзь яшчэ?

Але ж адыйдзем ад маіх фантазій пра тое, як будаваўся гэты сюжэт, і вернемся да сюжэту як такога. Любога чуллівага чалавека гэтая сітуацыя — калі на чужыне, стоячы адной нагой на іншым кантыненце, ты сустракаеш асобу, што паходзіць з табой з аднаго дзяцінства, узрушыла б да дрыжыкаў. Планоўшчыкі разумелі, што кранаючы тую руіну, тую копанку, той дэндрар, да якіх цяпер ані фізічна, ані метафізічна не дацягнуцца (бо іх няма не толькі ў арэале дасягальных Настай краін, але ж і ўвогуле ў рэальнасці, бо зруўнавана ды спілавана), можна лёгка падштурхнуць яе да нелагічных крокаў.

Што робіць Наста? Яна пераглядае ўласныя планы, якія вялі яе ў бяспеку і якія безумоўна б выратавалі яе ад той гаротнай долі, якую яна напаткала з-за гэтага «літаратурнага эксперыменту». «Вілаў», «маёнтак», «забытая мова» — гэтыя тры складнікі падштурхоўваюць да таго, што наша гераіня не з’язджае ў Амерыку, але ж накіроўваецца ў памежжа. Узважым: ці можна было гэта прадказаць? Здаецца, так. Ці мог чалавек, які пачуў усё тое, што пачуў ад Насты — у тым ліку — пра абвяшчэнне яе ў вышук, дазволіць ёй вярнуцца? Ці ўсё чалавечае ў ім павінна было затрымаць дзяўчыну (заўважце, з яго гісторыі вынікае, што ён не надта намагаўся таго)?

Далей. Джон з вартым жалю пафасам апісвае, як яна не з’явілася на спатканне, і прапануе нам лічыць, што быццам справа была ў тым, што ён пераблытаў мячэць са Святой Сафіяй. Але ж ці былі вы ў Стамбуле? Ведаеце, якая панарама адкрываецца з пляцоўкі ля ўваходу ў Hagia Sofia? Адтуль бачны велічны далягляд, над якім дамінуе Блакітная мячэць. Султан Ахмет зрабіў гэта ў сямнаццатым стагоддзі наўмысна, каб тыя «няверныя», якія ўсё ж такі прыходзілі пакланіцца некалі галоўнай святыні хрысціянскага свету, траплялі вокам на велічны абрыс мячэці з яе мінарэтамі ды купалам. Калі б Наста сапраўды прыйшла не туды, аднаго позірку ёй было б дастаткова, каб выправіць памылку Вілаў. Калі не выправіла, калі не рушыла туды, дык, значыць, не ў тым была справа. Давайце пагодзімся: не збіралася Наста да гэтага «Вілаў», бо адчула подых небяспекі, які ішоў ад яго. Яна развіталася з ім назаўсёды (заўважце — не сказаўшы, дзе жыве!) ды толькі ягоная фанатычная ўпартасць у «ператварэнні ў беларуса» — упартасць, якая была выдуманая, як доказ неангажаванасці Настынамі ворагамі, вымусіла дзяўчыну перагледзець свае адносіны ды сунуцца ў пастку.

Далей у тэксце нас сустракае «віленская частка», у якой занадта ж шмат словаў. Калі б тут не казалася пра рэчы, балючыя для кожнага свядомага беларуса (прызнаюся, што спрычыніўся тут не толькі да рэдагавання, але ж і ўласнаруч дапісаў трохі, з-за чаго тэкст заззяў прыгажосцямі, якія былі слушна адзначаныя на цырымоніі), яе б трэба было скараціць утрая. Асноўнай інтрыгай гэтай часткі з’яўляецца расповед пра збродлівую Асту, якая ледзь не сапсавала ўласным цынізмам ды жывёльнасцю нашага блакітнавокага беларускага хлопчыка. «Аўтар» сцвярджае, што ўключыў гісторыю пра другую дзяўчыну ў тэкст дзеля таго, каб папрасіць прабачэння ў Насты, каб, прымаючы рашэнне, сустракацца ці не, яна ўзважыла ў тым ліку і ягоную загану.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы
Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза