Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Вілаў растлумачыў мне, як працаваць з тэкстам: першая яго частка павінна была быць меней дасканалай у стылістычным плане, утрымліваць больш памылак нават пасля рэдагавання ды карэктуры, каб прадэманстраваць, як ён выказаўся «паступовае ўзыходжанне аўтара па прыступках валодання мовай» (штыль!). Я выпраўляў ліст за лістом, дасылаў яму, ён часцей за ўсё бясспрэчна пагаджаўся — вось тут была яшчэ адна прыкмета таго, што гэты тэкст напісаны не для літаратуры, што гэты тэкст — адна суцэльная спецаперацыя, бо ніколі аўтар не пагаджаецца маўкліва з тым, як хірургічна ўдасканальвае рэдактар ягоны шэдэўр. Вілаў жа спрачаўся толькі тады, калі размова заходзіла пра дэталі, прынцыповыя не для літаратуры, а для таго сцэнару, у які быў убудаваны гэты тэкст. Памятаю нашую доўгую палеміку аб тым, ці варта пакідаць дэталёвае апісанне вуліцы, на якой ён жыве, даваць такія шматлікія, аж да анёлу над варотамі, указанні, як яго расшукаць: я не разумеў, што ўсё гэтае было прынадай, вабай, якую ён рассейваў па тэксце на той выпадак, калі ахвяра спужаецца прамога запрашэння на спатканне ды будзе шукаць яго ўпотай (трэба разумець, што і ў «хаце» «Вілаў» яе таксама чакалі, як чакалі і ў кнігакавярні, у акадэміі мастацтваў — выглядае, што ў Вільні прапісалася значная частка «чакатараў»: які размах палявання, не па-беларуску шырокі размах, ці не так?

Я пакінуў у тэксце фрагменты нашай камунікацыі з аўтарам. На момант публікацыі яны мне падаваліся цікавымі рысачкамі да новаспечанага шэдэўра. Цяпер яны разумеюцца найперш як доказ, як партрэт сцежак, па якіх блукала яго мысленне падчас працы над пасткай. Усе яго «неразуменні» ды моўныя «няздольнасці», якія выйшлі на паверхню, былі пабачаныя публікай, выглядаюць як выпадкова пакінуты на месцы тэракту чарцёж выбухоўкі, чарцёж, па якім можна зразумець нешта пра асобу смяротніка. Давайце ж возьмемся за фрагменты нітак, пакінутых Тэсеем у Лабірынце, ды паспрабуем прайсці па іх да Мінатаўра. Я спыняю расповед уласна пра знешнасць ды паводзіны Вілаў і пераходжу да аналізу гэтага паршыўца на больш тонкім узроўні — на ўзроўні тэкстуальным.

Карціць даць у друк чарнавік, аналізаваць не выпраўлены тэкст, а менавіта першапачатковы вырыянт, кудлатасці якога больш яскрава пацвердзяць усё тое, пра што я павяду размову. Але калі я зраблю так, мае зайздроснікі папракнуць мяне, што я сам прыдумаў моўныя хібы, пра якія пішу. Таму фундаментам для аналізу будзе надрукаваны ў «Ахрэме» тэкст, у якім ніхто нічога дзіўнага, здаецца, не пабачыў.

Спачатку сюжэт. Недзе на ўскрайках Стамбулу да Насты, якую шукаюць усе д’яблы Пекла, падыходзіць чалавек, які робіць выгляд, што ён гэтаксама, як яна, заблытаўся ў пошуках музея, у якім выстаўлены Шагал. Чалавек мае схільнасць да лішняе вагі і павінен выглядаць тыповым амерыканцам (яшчэ адзін чыннік адпрацоўваць віленскую ды стамбульскую часткі аперацыі двума рознымі «акторамі» — таго, першага, англамоўнага, прыйшлося б вучыць беларускай мове, а не факт, што ён быў да яе здольны!). Я правяраў праз Сеціва: у той год, калі паўсюль слухалі «Кросфайрз» Флаўэрса, сапраўды ў Стамбуле праходзіла выстава Шагала. Але ж гэта было залішнімі высілкамі з майго боку, бо сапраўднасць выставы пацвярджалася хаця б тым, што Наста маўкліва пагадзілася з тэкстам, у якім выкладалася менавіта такая гісторыя іх знаёмства, адрэагавала, прыехаўшы ў Вільню.

Ці можам мы паверыць, быццам проста так супала, што Вілаў трапіў у тое ж «Гюстэпа», што і Наста? Што два чалавекі ў адзін і той жа час, па хвілінах ды секундах, апынуліся ў адным і тым жа — няправільным — месцы? Што яны памыліліся ў адным і тым жа кірунку? Ці, хутчэй, выглядае, што за ёй сачылі ды проста выкарысталі яе памылку як нагоду для таго, каб падкінуць ёй Вілаў? Ці нават стварылі гэтую памылку з дапамогай «выпадковага» «дарадцы», які накіраваў яе не туды? Тэкст сцвярджае, што Вілаў наблізіўся да яе таму, што ў яе далонях быў запрашальнік на выставу. Хто і дзе ёй яго даў? Ці не прадстаўнік усёй гэтай гоп-кампаніі? Дарэчы, для чалавека, які знаходзіцца ў вышуку, які збег з радзімы ды павінен хаваць свае планы, даволі ненатуральна цікавіцца жывапісам. Тым больш, гойсаць па горадзе з запрашальнікам у далонях. Не веру! Чамусьці цяпер я ўяўляю сабе наступную сцэнку: Наста, пад паркай, згорбіўшыся, каб толькі не пазналі, выходзіць з падземкі ды сутыкаецца з доўбнем, які выглядае безабароннай істотай, і гэта ў Вілаў у далонях — запрашальнік, гэта Вілаў запытваецца ў яе, як прайсці, бо ён так згубіўся!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы
Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза