Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Ехалі моўчкі. Стамбул занадта вялікі горад для таго, каб два чалавекі маглі праехаць праз яго ў адной таксоўцы, не зблізіўшыся той часткай душы, якая ніколі не маўчыць, нават калі вусны не размыкае ніхто з суразмоўцаў. Мы ехалі і набліжаліся адно да аднога, я ўпотай падглядаў за маёй спадарожніцай. Гэта — адзінае месца ў тэксце, дзе я паспрабую яе апісаць. Не, я не буду казаць пра чорныя валасы, пра высакародныя рысы твару, пра доўгія вузкія далоні — усё гэта вы пабачыце ў тэкстах, якія нас вымушалі чытаць у школе. А калі не пабачыце, злавіце якога-небудзь памука. Чым яна была адметнай, адрознай ад усіх тых жанчын, якіх я бачыў дагэтуль і якіх бачыў апасля? Перш за ўсё — упартыя, сціснутыя вусны. Я не бачыў іх формы, аднак магу здагадацца, што калі яна засынала і яе заўсёдная напруга спадала, вусны размыкаліся, і апыналася, што ў верхняй цікавая, нават экзатычная кромка, з падвоенай вяршынькай ды маленькай лагчынай пасярэдзіне, у падноссі. Гэтая раскоша — толькі для тых, хто быў узнагароджаны хаця б раз у сваім жыцці пабачыць яе ў ціхамірным сне. Я не бачыў.

Па другое — падбароддзе. Вострае ды ганарліва ўзнятае, як у той каляровай Неферціці, што мілуецца сабой у цішыні берлінскага музея. Некалькі разоў быў там пасля нашай сустрэчы — заўсёды заходзіў у егіпецкую залу, каб адчуць той імгненны ўкол пазнавання, які заўсёды змяняўся расчараваннем больш пільнага погляду — не! Не яна!

Ну і трэцяе, што варта адзначыць абыякаваму чытачу, які ніяк не ўцяміць, пра што наогул гэты аповед, дзе ягоны нерв? Зараз, зараз, міленькі! Зараз будзе табе нерв! Дык вось, трэцяе. Яна была вельмі далікатная асоба. Гнуткая і нібы бязважкая. Там, у таксоўцы, я шустрыў вачыма па тонкім стане, па шыі, якая была настолькі вытанчаная, што яе з прычыны эканоміі прыгажосці, якую дэвальвуюць занадта частыя погляды, заматалі ў чорны шалік. Шыя была схаваная ад агрэсіўнага наваколля так, як хаваецца за шэрай тканінай помнік, якому яшчэ не час быць прэзентаваным гледачу. Але! Колькі неверагоднай моцы адчувалася ў яе постаці! Колькі свавольнай энергіі! Колькі годнасці! У гэтым пяшчотным целе жыў такі дух, што побач з ёй я адчуваў сябе непаўнагадовым ёлупнем, застуканым дарослай прыгажуняй-сяброўкай за спампоўваннем парнухі з Сеціва.

Яна маўчала, яна назірала за горадам, бачным праз шкло ды вільгаць бясконцага дажджу. Я адчуваў сябе побач з ёй, нібы на цудоўнай субмарыне капітана Нэма, адна яе прысутнасць гарантавала магію нават самым пазаштатным момантам быцця. Я не быў бы ёлупнем, калі б не сапсаваў чысціню нашай агульнай цішыні пратакольным пытаннем:

— А як цябе завуць?

— А цябе? — узнялася яна на паверхню з тых дзіўных светаў самасці, у якіх была хвіліну таму.

— Мяне завуць Джон.

— А мяне Гартэнзія.

— Вельмі прыемна, Гартэнзія, — я працягнуў руку і быў узнагароджаны правам патрымацца за яе палкую далонь.

І вось, мабыць, тая рытуальная сур’ёзнасць, з якой я выканаў гэты абмен пазыўнымі, вымусіла яе пырснуць: у першы раз за ўвесь час яна не проста ўсміхнулася, яна зарагатала ўголас! Смех у яе быў вельмі зазыўны, як пах вакол KFC для таго, хто нічога не еў увесь дзень.

— Гартэнзія!

Я не бачыў падставы для рогату і ўспрыняў гэта як праяву добрага настрою, задаволенасці тым, што мы нарэшце даведаліся, як завемся. Я падтрымаў яе рогат усмешкай і дадаў:

– І ты любіш мастацтва?

Гартэнзія зарагатала яшчэ грамчэй:

— Чаму ты так лічыш?

— Ну, ты йшла на выставу Шагала…

Зноў выбух рогату. Гартэнзія нават некалькі разоў паўтарыла: «Люблю мастацтва». Нібы ёй гэтая мая здагадка падалася вельмі смешнай. Выглядала, што мастацтва яна не любіла.

— Давай цяпер я буду рабіць здагадкі, — прапанавала яна. — Ты — амерыканец.

— Дакладна! А як ты здагадалася?

— Белая цішотка пад блакітнай кашуляй.

— А так хіба што толькі амерыканцы…?

— Ды нават без гэтага… Дыснееўскі мультфільм, які першым узгаданы у сувязі з лятучым дываном. Зварот да суразмоўцы на інгліш без традыцыйнага «do you speak…?» Правільна! Навошта пытацца? Увесь свет размаўляе на тваёй мове! Парыж і Барселона — правінцыя Штатаў, бо там ведаюць тваю мову не найлепшым чынам і балбочуць на ўласных дыялектах. Тваё абурэнне, калі зразумеў, што я ехала на метро — а там жа так жудасна! Гэта ж такая bad area! Ну і Гартэнзія… Ты мяне прабач… Гартэнзія — самае смешнае…

— Ды што такое?

Я ўсё не мог зразумець.

— Гартэнзія — гэта ж інтэрнацыянальнае слова, hortensia, ну! Гэта расліна! Ай, ну як табе растлумачыць! Ну не можа быць у чалавека такога імя! Як геранню ці кактусам звацца!

— А, прабач… То ты не Гартэнзія?

— Не, — яна пасур’ёзнела. — Я Чазенія.

— Вельмі прыемна, Чазенія, — зноў я працягнуў сваю далонь, употай спадзеючыся, што будзе яшчэ адна нагода легальна дакрануцца да яе…

— Які ж ты легкаверны! Які ж! — Яна пахітала галавой. — Чазенія — гэта назва вялікага літаратурнага твора! Не ведаў?

— Не. Я наогул літаратурай не сапсаваны…

— Як! Ты не чытаў «Чазенію» Германа Мелвіла?

— Гэта пра кіта? — ажывіўся я.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы