Читаем Сцюдзёны вырай полностью

І тут усё пачало складацца. Па-першае, відавочна, што Вілаў — ці то жывы, ці то падстаўны, не мог бы ўзгадаць у тэксце такую дэталь, абапіраючыся выключна на ўласную памяць ці на вольны пераказ нашых размоваў. Бо ён быў павінен спачатку запомніць слова «Акрэсціна», потым вывучыць мову, потым зноў узгадаць «акрэсціна» ды адшукаць падабенства ў мове і прыйсці да высновы, што адзінае, на што падобнае гэтае «акрэсціна» — на «агрэст». Увесь гэты час, усе гады, побач са слоўцам «халява» ў яго павінна была жыць яшчэ адна нетлумачанка — «акрэсціна». Фізічна немагчыма для мемуарыста, які змяніў мову, але цалкам магчыма для чалавека — зусім іншага чалавека, які займаўся расшыфроўкай, ці, як яны кажуць, «дакументаваннем» аўдыёзапісаў, здабытых падчас нашай камунікацыі з Вілаў. Вядома ж, мой айфон увесь гэты час працаваў і спраўна дастаўляў афіцэрыкам у Беларусь нашыя з Вілаў словы.

Атрымаўшы аўдыёзапіс Янка Пільняк — а няма ніякага сумневу ў тым, што гэта быў менавіта ён, бо самастойнае дакументаванне дапамагло яму лепей зразумець герояў ягонай «аповесці» — натыкнуўся на гэтае «Акрэсціна». Што з ім рабіць? — мільганула думка ў маленькім мазгу. Дык трэба было прыбраць наогул! Ці замяніць чым-небудзь! Аднак Янка думаў, што чалавек памятае ўсе размовы, якія вёў гады таму. І ён не прыбраў. «Але ж як пакінуць „акрэсціна“? — зноў зіхацеў той ягоны орган, які адказны за сімуляцыю думак. — Амерыканец жа не можа ведаць гэтага слова! „Акрэсціна“ — яго, бадай, ні ў водным слоўніку няма! Яна здагадаецца! Не, трэба замяніць „акрэсціна“ на нейкі іншы выраз». Так паўсталі гэтыя «агрэставыя карпусы», якія якраз і дазволілі мне схапіцца рукой за пільняковыя яйцы. Далей я ўжо руку не расціскала і бачыла ўсё больш доказаў таго, што «Сцюдзёны вырай» паўстаў на глебе аўдыёзапісу нашых размоваў.

«Глыбы і слаі», якія прыйшлі «ў зрух» на маім твары, калі Вілаў пабачыў на ім прыкметы параноі, а Пільнячок пачуў сваім вострым вушкам, што Вілаў гэтыя прыкметы пабачыў — файнае азначэнне, калі не браць да ўвагі, што менавіта так, «Глыбы і слаі», называўся нарыс беларускай літаратуры, што зрабіў Багдановіч у 1911 годзе. Той самы нарыс, якому прысвечаны дыпломны праект Янкі, дыпломны праект па спецыяльнасці «гісторыя беларускай крытыкі» — бачыце, як шмат можна даведацца пры пільным чытанні «Срут. бай»!

«Наперад!» — усклікаю я, запрашаючы ў той трэм, у якім з’явілася «ха-ля-ва». І «я — чытач» сапраўды пазнаю ўласны вокліч, які некалі зрабіла як «я — герой» тэкста. «Наперад, бо вандровак у мінулае не можа існаваць! Улічваючы хуткасць, з якой мы рушым, калі мы сыйдзем адсюль, будзе ўжо значна пазней, чым калі мы ўзышлі на борт!». І усё так, як было сказана, гэта — ламанае, не перадавальнае на паперы вуснае маўленне, якое Ян спрабуе запіхнуць у «літаратуру» без скажэнняў, бо на скажэнні патрэбная фантазія, якой у яго ніколі не было. «І заўваж, — дадаю я. — Ніякай магіі! Адно навука! І тэхніка!» І я сапраўды казала пра «ніякай магіі», але ж «навука і тэхніка» з’яўляецца вычварэнскай прылепкай, няўклюднай спробай Яніка прадэманстраваць здольнасць жартаваць, не казала я таго! І гэта, як «глыбы і слаі» — яшчэ адна дэманстрацыя «культурнага пласта» аўтара. Менавіта так, «Наука и техника» называўся дзіцячы савецкі часопіс, на якім гадаваўся наш падлючок. Можна ўявіць сабе, як будучы гандляр чалавечай воляй, сядзіць над схемкамі ды робіць ліхтарык з алоўка, лямпачкі, правадкоў ды чырвона-сіняй, падобнай да бруску марозіва, батарэі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы