Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Вядома ж, Пільняк першапачаткова — рускамоўны, рускафільскі празаік мог стварыць адно рускацэнтрычнага героя, такога, як няісны «Вілаў», што працуе на «русские спецслужбы». Вілаў, які быў выгадаваны на піянерскіх зарніцах, еў печаную бульбу ў піянерскіх летніках ды чытаў рунет. Вядома ж, Пільняк трыюмфальна «выкрыў» Вілаў, абвінаваціўшы ў наяўнасці ў ягонай мове тых рускіх шаблонаў, якія здолеў заўважыць уласнавоч (іх там значна болей). Але ж нагадаю прынцып: той, хто грамчэй за ўсіх абвінавачвае іншага ў супрацы з расейскімі спецслужбамі, сам працуе на спецслужбы беларускія. Так было заўсёды. І як толькі Пільняк пачаў ляпіць у «Спробе апраўдання», што Вілаў супрацоўнічае з Лубянкай, трэба было з разуменнем пляскаць у далоні: яшчэ адзін агенцік адшукаўся.

Ды дадам ад сябе наконт яго казановістасці. Дакладна вядома, што ў Яна Пільняка толькі аднойчы быў кантакт з жывой жанчынай: размова ідзе пра старэйшую на пятнаццаць год прадпрымальніцу, што гандлявала кніжачкамі на ВДНХ. Нейкім чынам — можа, гіпнозам якім, Пільняк запэўніў тую, што з’яўляецца выбітным прадстаўніком літаратуры, з якой жанчына кармілася. Некалькі месяцаў у Янкі быў раман, яго актыўна абмяркоўвала ўся беларуская літаратурная суполка. Аднак вельмі хутка жанчына яго пагнала, бо, мабыць, сэксуальныя ўласцівасці паганца апынуліся яшчэ меней пэўнымі, чым літаратурныя. Больш жывая жанчына побач з Пільняком заўважана не была. Гэта на тэму ягоных глыбокіх ведаў жаночай прыроды.

«Срут. бай» адзначае, што «асноўнай адметнасцю пільняковай прозы з’яўляецца клінічная адсутнасць фантазіі. Складаючы раманчыкі пра зомбі ды Брэжнева, ён карыстаўся канонам, які на гэты момант склаўся настолькі дэталёва, што раманы можна пісаць па шаблоне — дадай толькі імёны і прозвішчы ў пустыя радкі. Ад ягоных апавяданняў, вершаў ды нават артыкулаў, надрукаваных у часопісах, хочацца пазяхаць». Менавіта таму так уражваюць моманты кшталту планавання майго затрымання, якія кантрастуюць з усім астатнім, што спароджана ягонай фрыгіднай фантазіяй. Дык сапраўды планаванне майго жыцця і лёсу было, сапраўды збіраліся маўклівыя суворыя мужчыны над маналітным драўляным сталом, на якім налепкамі пазначаліся этапы майго жыцця і знаёмства з рэальным Вілаў! Аднак адбывалася гэта ні на якой ні на Лубянцы, але ж тут, у краіне, у адным з велічных барочных будынкаў, у якіх вызначаюцца лёсы, воля ды свабода шмат якіх упэўненых у тым, што белае павінна быць названа менавіта белым, а не шэрым ці стракатым у фіялетавую крапінку.

Ён кажа пра тое, што той «Вілаў», з якім ён сустрэўся, каб атрымаць замову на тэкст, не меў схільнасці да лішняе вагі, быў сухарлявым ды чарнявым, нібы італіец? Людцы, Вілаў — той добры, збянтэжаны хлопец, якога я напаткала ў Стамбуле — выглядаў як сапраўдны беларус з-пад Навагрудку, які гадаваўся не на бульбе з грэчкай, а на «МакДональдсе» з «Бургер Кінгам». Валасы колеру сена, блакітныя вочы — ніякіх паралеляў з пільнякоўскай «мідзітэраніяй». Больш за тое, Вілаў у тым выглядзе, які пададзены ў пасляслоўі Пільняка, больш за ўсё нагадаў мне самога Пільняка — таго сухарлявага чарнявага адсоса, якога я некалі бачыла на прэзентацыі. Вось там сапраўды нейкі прысмак усхода, мабыць, бацька ягоны быў цыганам. Яму не хапіла фантазіі, каб выдумаць злодзея, і Яначак не змог знайсці нічога лепшага, як намаляваць у якасці злодзея самога сябе. Файны крэатыў!

Тое ж самае можна сказаць пра Іванова — той дзядуля, які падсунуў мне атручаную каву, быў адзін да аднаго падобны да народжанага Пільняком «спецслужбоўца». Тая ж вірлівасць у паводзінах, ён тры разы запытаўся, ці для мяне кава. Гэткая зухаватасць, якая межавала з непрафесіяналізмам. Малая расамаха магла глынуць у мяне з кубачка, яна заўсёды так і робіць, не запытваючыся, дык што, мяне б разам з Крэйзі вывозілі на «хуткай»? А яе куды? Па галаве і ў канаву? Ці змясцілі б у суседнім пакоі? Фантазіі мудачыны хапіла хіба што на акуляры Іванова, якіх на дзядку не было, усё, сканчаю, бо дамаўляліся аб гэтым не ўзгадываць, так, гэта парушэнне першага пункта дамовы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы