Читаем Сцюдзёны вырай полностью

Пасля таго, як мяне ўзялі, я — разгубленая, здранцвелая, выдаткавала шмат часу на тое, каб пільна прачытаць «вырай». Я чытала яго, як нейкую святую кнігу, як Біблію, Каран ці Бхагавадгіту, чытала, шукаючы адказы на ўсе адразу пытанні, якіх зрабілася так шмат. Усё пахіснулася ў галаве, была нават думка, што мяне ўпаляваў той самы Вілаў, на твары якога я ясна бачыла, што ён мухі не пакрыўдзіць. Ну бывае так, што вяснушчаты хлапчук, які носіць кветачкі да дзяўчынкі ды п’е яе гарбатку, калі радакоў няма дома, да якога яна так прасякнулася пачуццямі, што нават уласную некранутасць падараваць гатовая — хопа! — і ператвараецца ў рабаўніка, які запрашае яе ў сінема, а сам з сябрукамі хуценька пыласосіць хатку ад залатых ювелірнасцяў. І на судзе, якім урэшце сканчаецца тое, што мелася скончыцца ў ЗАГСе, ёй больш за ўсё крыўдна за ўласную цнатлівасць, якая так і засталася недатыкальнай. А яна ж была гатовая ўсё золата зямлі, нават бацькоўскія пярсцёнкі — яму, каб толькі ён яе ўжо хутчэй сапсаваў!

Я спрабавала ўяўляць Вілаў такім вось паскуднікам і не атрымоўвалася. Бо не такі твар. Я б яго нават калі б на першым допыце ў КДБ у шэрым лабсердаку пабачыла, не паверыла б, сказала, хэй, хопіць тут выпендрывацца, не можаш ты быць з імі, не такі ты, Джонік! Але ўсё лагічна падштурхоўвала да таго, каб пагадзіцца з тымі лагічнымі нагрувашчваннямі, якія былі прапанаваныя Пільняком. Бо — у першую чаргу — той, хто пісаў «Сцюдзёны вырай», — усё ведаў. Ну наогул усё. Ён ведаў пра нашыя размовы, пра тое, як я там запараноілася, пра тое, як мы пазнаёміліся… Як так можа быць? Як такі тэкст мог скласці нехта іншы, не Вілаў?

Але чым больш учытывалася ў пераказы нашых размоваў, тым больш дзівілася: як Вілаў — сапраўдны ці не сапраўдны, здолеў праз столькі год (тры гады прайшло? Чатыры?) так дэталёва выкласці нашую камунікацыію. Вы ўявіце сабе — мы паразмаўлялі, пасля гэтага чалавек нібы паехаў у Бостан, жыў там, кантактаваў з палякамі, беларусамі, пасябраваў з Франачкам, потым з Бостану ірвануў у Вільню, вывучыў мову настолькі добра, што змог напісаць такі даўгі тэкст, і вось, калі сеў яго пісаць, раптам з дакументальнай дакладнасцю ўзнавіў па-беларуску размову, якая адбылася яшчэ ў Турэччыне! На ангельскай мове!!! Як такое магчыма? Чытала і дзівілася літаральнасці пераказаў і перакладаў, бо — тое, што недзе называлася «калонай» («калумн»), тут выдавалася як «калона», а не «слуп». Калі б я паспрабавала пераказаць нашую камунікацыю, засталося б некалькі шчырых размоваў, кшталту таго моманту, калі мы высветлілі, што ён сам — з-пад Навагрудку, што ён — нашчадак людзей, якім належаў маёнтак. Аднак жа гэтыя размовы былі б выкладзеныя маімі ўласнымі словамі, бо ніводная памяць не можа такі працяглы час утрымліваць столькі дэталяў.

Я ўчытвалася ў тэкст і пазнавала кожнае сказанае слова, кожную паўзу, кожную ўласную інтанацыю: гэта было падобным да таго, як быццам я сустрэла чалавека, якога ведала выключна па старым чорна-белым здымку, і вось ён раптам паўстаў менавіта ў тым выглядзе, у якім быў схоплены на гэтым здымку, без скажэнняў, якія накладае на нашае аблічча час. Гэта было дзіўнае пачуццё, і менавіта яно вымусіла мяне некалі сунуцца ў пастку, прывабіла відавочнай спрычыненасцю аўтара тэкста да нашага з Вілаў сусвету, да адвэнчуры ў Стамбуле. Але гэтая дакладнасць, якая зацягнула мяне ў лабірынт, дазволіла цяпер знайсці Мінатаўра.

Мяне працяў той момант, дзе я звяртаюся да Вілаў і прапаную яму: «Запомні слова: „Ха-ля-ва“!» Я вучыла яго «kha-lia-vа», а ён не мог запомніць, як не мог запомніць стратэгічна важныя для яго ў той момант — і не толькі ў аповедзе Пільняка — «вусны». Галава ў Джоніка была дзіравая, але чалавек добры. Дык я не аб тым, момант з «ха-ля-вай» сапраўды здарыўся ў грымоткім трамваі, аднак хто мне патлумачыць, як амерыканец узгадаў гэтае слова праз тры гады? Ніхто не мог яму дарадзіць, «халява» — не «вусны», на якія можна проста паказаць. Дык як ён даведаўся? Запытваўся ў віленчукоў, «як гэта будзе па-беларуску, калі едзеш у трамваі без квіткоў»? Дык сказалі б — «едзеш зайцам»…

А вось яшчэ адно: у тэксце дасканала, з коскамі ў тых месцах, дзе я рабіла паўзы, выкладзена маё разважанне пра «грымотную, сцюдзёную дзяржаву», якая пабудаваная на «падмурку агрэставых карпусоў, цёплага ды халоднага». Вас не здзівіў гэты выраз? Мяне ў першую чытку здзівіў, але не было часу ды жадання засяродзіцца. Зачапілася вачамі, падумала паўхвіліны ды пабегла далей. Цяпер, калі ў мяне раптам зрабілася да халеры часу, я мэтаскіравана паспрабавала ўзгадаць «агрэставыя карпусы». Бо не памятую, каб пра нешта такое казала. У рэшце рэшт, упёрлася ў гэтае ўдакладненне — «цёплы і халодны» ды зразумела. Ну канечне! Там, у Стамбуле, я казала не пра «агрэставыя карпусы», а пра два «карпусы Акрэсціна». І такім чынам, перадаючы нашую размову, нехта замяніў «Акрэсціна» на «агрэставыя».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кредит доверчивости
Кредит доверчивости

Тема, затронутая в новом романе самой знаковой писательницы современности Татьяны Устиновой и самого известного адвоката Павла Астахова, знакома многим не понаслышке. Наверное, потому, что история, рассказанная в нем, очень серьезная и болезненная для большинства из нас, так или иначе бравших кредиты! Кто-то выбрался из «кредитной ловушки» без потерь, кто-то, напротив, потерял многое — время, деньги, здоровье!.. Судье Лене Кузнецовой предстоит решить судьбу Виктора Малышева и его детей, которые вот-вот могут потерять квартиру, купленную когда-то по ипотеке. Одновременно ее сестра попадает в лапы кредитных мошенников. Лена — судья и должна быть беспристрастна, но ей так хочется помочь Малышеву, со всего маху угодившему разом во все жизненные трагедии и неприятности! Она найдет решение труднейшей головоломки, когда уже почти не останется надежды на примирение и благополучный исход дела…

Павел Алексеевич Астахов , Павел Астахов , Татьяна Витальевна Устинова , Татьяна Устинова

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики / Боевик / Детективы