Читаем Ведзьміна тоня полностью

Свежае малако Нэла піла, апрануўшы калготы і кофтачку. Да сябе яна прыціскала невялікі вузельчык — «свой пасаг», як сказала цяпер і цётка Галя. Большы вузел цётка паклала на падлогу каля Сяргея.

— Тут паліто ёсць, трошкі велікаватае, праўда, куртачка, як дождж ці пахаладае, туфелькі, хоць падрапаныя, але цэлыя і сандалікі, каб босай не хадзіла.

Яна прысела за стол насупраць Сяргея, глянула з сумнай спагадай.

— П’е маці?

Сяргей уздрыгнуў. Ён і так адчуваў сябе ніякавата, не хацеў ён, каб нехта пытаўся ў яго пра маці, пра тое, што яны ядуць, дзе спяць, як праводзяць час. Але ў голасе цёткі было куды больш спагады і спачування, чым цікавасці. І хоць Сяргей не хацеў, каб яго шкадавалі, але вось цяпер, пасля работы, за сталом на ўтульнай, але чужой кухні, усведамляючы, што праз колькі хвілін яму вяртацца ў свой будан, а не класціся ў ложак, ён адчуў, што і ён, і Нэла пазбаўлены вельмі многага, і гэта многае варта шкадавання. І яшчэ ён адчуваў, што цётка Галя пытаецца не проста так. Здавалася, што з тых многіх вяскоўцаў, якія сустракаліся з Сяргеем і Нэлай, яна нейкім чынам ім бліжэй за ўсіх.

— Мы іх амаль не бачым. Ноччу гэтай шумелі.

— А дзе ж вы былі? — здзівіўся Аркадзь.

— Мы будан у садку зрабілі. Там і спім…

— Т-э-эк, — Аркадзь пакруціў галавой, палез па цыгарэты.

— Сябравалі мы з тваёй маці, — загаварыла цётка. — Ой, якімі сяброўкамі былі. І ў бацьку твайго, было, удваіх закахаліся, яшчэ дзесяцікласнікамі. Вой, маці твая прыгажуняй была, ну, а я… Мне вось гэта золата дасталася, — яна кіўнула на мужа.

— Чаму… Чаму мая маці п’е? — глуха запытаўся Сяргей.

Цётка Галя ўздыхнула.

— Каб ведалі адказ, то і п’яніц не было б. Як твой бацька загінуў, пачала яна выпіваць. Як пахавала твайго бацьку, цябе пакінула ў бабы, сама сышла на тыдзень. Думалі, ужо рукі на сябе дзе налажыла. У райцэнтры яе знайшлі. П’яную, малако ў грудзях перагарэла, захварэла. Тыдзень у бальніцы была… А прыйшла… Напачатку на тыдзень яе цвярозасці хапала, добра — баба, свякруха жывая была. Ды яна праз год памерла… А апошнія гады тры — няма прасвету.

— Навалач тую гнаць трэба было ёй! — ускрыкнуў Аркадзь.

— Цяпер ужо позна нешта казаць, — ціха прамовіла цётка.

— Ага, позна, — узвіўся раптам з-за стала Аркадзь, падбег да прыпечка, залапаў па паліцы, па сцяне. — Дзе тут запалкі?

Знайшоў запалкі, закурыў, зацягнуўся раз і другі.

— Позна і позна… То таго ідала позна ратаваць, а іх во? — ён нервова кіўнуў на Сяргея і Нэлу. — Позна? Гэта пры жывой маці і… — раптам стукнуў сябе ў грудзі, — і пры суседзях такіх харошых ідзе хлопец зарабляць адзёжкі для малой!

— Не крычы! — нервова адазвалася цётка. — Дзяцей напужаеш.

— Не бойся, Нэла ж дзядзьку не баіцца, праўда? — падміргнуў Аркадзь Нэле, а тая і праўда назірала за ўсім і слухала без страху на тварыку.

— От ты сяброўкай Зоі была, — зноў павысіў голас Аркадзь, стаў казаць з абвінавачваннем: — А ты сама не магла здагадацца, што трэба гэтаму дзіцяці? Не ведала, што Зойка…

— Мы пойдзем, — Сяргей узняўся з-за стала. — Не трэба з-за нас сварыцца. Я не маленькі. Мы галадаць не будзем. Нэла! — ён працягнуў руку.

— Чакай, чакай, — не мог астыць Аркадзь. — Ты хлопец разумны, але ж ты тут да восені. А далей, далей што?

— Я тут застануся. Працаваць пайду…

— Вучыцца табе трэба, заканчваць школу…

— Не трэба мне вучыцца. Я ўсё роўна… Мне навука не ідзе…

Сяргей падняў вузел, узяў Нэлу за руку.

— Дзякуй.

– І табе дзякуй, — Аркадзь падаў руку на развітанне, і Сяргей на гэты раз смела паціснуў шырокую далонь мужчыны.

— Значыць, пакуль мае вырастуць, я на цябе магу разлічваць у выпадку чаго, так? — прыжмурыўся хітравата Аркадзь.

— Разлічвайце, — кіўнуў Сяргей, і яны з Нэлай выйшлі з хаты.

Жонка Аркадзя з хвіліну маўчала, потым нерашуча сказала:

— А як скажуць, што ты хлопца за парабка трымаеш?

— А пайшлі яны ўсе!.. — Аркадзь раптам злосна, гучна мацюкнуўся. — Хлопца пабачаць! А меншую хто-небудзь бачыць? Ты бачыш?

Частка 10

Рыхтаваліся доўга, ажно два дні. У першы дзень майстравалі рагаткі. Эдзік прывёз з сабой у вёску здабыты недзе гумавы медыцынскі бінт. Во гэта рэч! Гэта не чорная гума з веласіпедных камер. Палоскі з гэтага бінту можна расцягваць на ўсю руку, а б’е рагатка — ні з чым не параўнаць. А трапнасць якая! Двух вераб’ёў Віцька збіў чатырма каменьчыкамі, а Эдзік злаўчыўся ластаўку на ляту падстрэліць. Не забіў, тая яшчэ жыла, пасадзілі яе на плот — няхай ачухваецца, бо ластаўка ўсё ж.

На другі дзень збіралі каменьчыкі. За вёскай будавалі дарогу, жвіру навезлі. У тым жвіры і корпаліся паўдня, пакуль не набілі кішэні «кулямі» — велічынёй з буйны арэх на ляшчыне каменьчыкамі.

К вечару назбіралі бутэлек, аднеслі ў кар’ер і там стралялі па іх. Але надта цікава не было — то ж не паляванне.

У лес збіраліся пайсці гадзін у 9 раніцы, на ўвесь дзень. Хлеба і агуркоў з соллю павінен быў набраць Віцька. Эдзік будзе несці ваду.

У лес увайшлі, калі сонца пачало ўжо адчувальна прыпарваць.

— Слухай, птушак процьма звініць, а ні адной, халера, няма! — пакруціў галавой па баках Віцька.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза