Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Ат, нам драбяза не трэба, — упэўнена адмахнуўся Эдзік. — Сойку вышуквай, дзятла…

Але ні сойкі, ні дзятлы на вочы не трапляліся. Блукалі на лесе, пастрэльваючы зрэдку з рагатак на галасы нябачных птушачак. Калі з гушчару лістоты пасля стрэлу спуджана вылятаў трапяткі камячок і знікаў у кроне суседняга дрэва, Эдзік, цвыркнуўшы слінай, канстатаваў:

— Паміраць паляцела.

Хадзілі ўжо з гадзіну. Урэшце прыселі на выварацень, Віцька дастаў лусту хлеба, разламаў, тое ж зрабіў з агурком.

— Пакуль тая смажаніна, з голаду адурэем…

Хрумсталі гурком, калі недзе далёка ўбаку пачуўся рэзкі сарочы трэск.

— Во! Слухай! — Эдзік аж падскочыў, павярнуўся на гук. — Сарокі!

— Ну, сарокі, — паціснуў плячыма Віцька. — А сарок ядуць?

— А яны што, не з мяса? — агрызнуўся Эдзік. — А чучала сарокі не менш прыгожае… Слухай, калі яны так стракочуць, значыць — там гняздо! А ў гняздзе — птушаняты. Ужо вялікія будуць, лета сярэдзіна. Пайшлі!

Віцька, на хаду глытаючы ваду з бутэлькі, паспяшаўся за Эдзікам у гушчар. Гняздо сарок знайшлі, калі ўжо здранцвелі шыі ад напружання і неабходнасці трымаць галаву задзёртай к небу, каб аглядаць верхавіны дрэў. Яно, гняздо, было на невысокай хвоі, і, здавалася знізу, далезці да яго — нічога цяжкага.

У гэтай сухой кучы галінак, пераплеценых між сабой, сапраўды нешта было, бо дзве дарослыя сарокі, калі хлопцы спыніліся пад хвояй, распачалі адчайны лямант.

— Так, ану, беглым па гэтых гадах — агонь! — закамандаваў Эдзік і пачаў хутка, каменьчык за каменьчыкам, закладваць у рагатку.

Віцька паспяшаўся зрабіць тое ж.

Сапраўдны залп атрымаўся! Адзін каменьчык трапіў у цела высока ляцеўшай птушкі, яна спуджана крыкнула, рэзка змяніла накірунак палёту, знікла ўбаку.

— Ага! Бачыў, як я пацэліў! — Эдзік зноў нацягваў гуму рагаткі. — Страляй па гэтай! — і каменьчык паляцеў у бок другой птушкі, што стракатала, седзячы каля гнязда.

— То я пацэліў! — запярэчыў нясмела Віцька, але спыніўся — якая розніца, цяпер не час высвятляць.

— Так, гэтую мо не прагоніш, а трапіць знізу немагчыма, хаваецца за сукамі, — спыніўся Эдзік. — Давай, лезь на хвою.

Віцька хутка пачаў узнімацца па суках, якія раслі прама ад ствала, бы спецыяльна, каб па іх лазілі.

Сарока рэзка сакатала недзе над галавой Віцькі. Перад самым яго тварам быў вялізны камяк скручаных, зблытаных неймаверна галінак. У глыбіні іх было бачна нешта стракатае.

— Птушаняты ёсць! — гукнуў Віцька.

— Выдатна! Кідай хутчэй! — закамандаваў знізу Эдзік.

— Ага! Ты паспрабуй залезь! — агрызнуўся Віцька, раздзіраючы голле гнязда.

Здаецца, накіданы былі галінкі абы-як, а ні адной не выцягнуць! Ды яшчэ і не ломяцца. А тут сарока над самай галавой стракоча, здаецца, вось-вось у твар кінецца.

Сяк-так расхістаў гняздо, разварушыў голле, трымаючыся адной рукой за ствол сасны. Ірваў, выдзіраў другой сухія галінкі, залазячы ўсё глыбей і глыбей да таго, што нерухома замерла ў глыбіні ў прадчуванні смерці.

Нарэшце рука дацягнулася, пальцы намацалі цёплае, жывое.

— Ого! А яны ўжо вялікія! — выгукнуў Віцька, выцягнуўшы адно сарачанё з гнязда. — Хутка б паляцелі.

— Кідай долу адно! Пабачым! — заёрзаў пад дрэвам ад нецярпення Эдзік.

Віцька паслухаўся.

Сарачанё, няўмела, бязладна ўзмахваючы крыламі, стукаючыся аб сучча хвоі, стракатым камяком упала на зямлю. Падхапілася, пабегла, трапечучы крыламі, падскокваючы.

— Куды! Куды, гадзіна!? — са злым азартам крычаў Эдзік, закладваючы каменьчык у рагатку. — На!

Каменьчык зашыўся ў ігліцу. Эдзік бег за сарачанём, страляў яшчэ, яшчэ, пакуль каменьчык не трапіў у спіну птушаняці, прыбіў яго да зямлі.

— Гітлер капут! — радасна закрычаў Эдзік. — І зблізку, паднёсшы рагатку да самага ўздрыгваючага бела-чорнага цельца, расцягнуў з усяе моцы гуму і стрэліў.

— Во даў! Віцька! Я яму мазгі выбіў, а камень у чэрапе засеў! — зарагатаў у захапленні Эдзік. — Кідай яшчэ адно!

— Дудкі! — гукнуў Віцька. — Я буду кідаць, а ты — страляць? Я таксама пастраляць хачу.

— Ну, добра, я не буду больш страляць. Кідай!

— Не, я з сабой вазьму. Тут усяго трое засталося, — адказаў Віцька, выцягваючы чарговае птушаня, якое раптам усчало рэзкі, непрыемны крык. Сарока зверху застракатала, бы загаласіла, нябачная, пагрозліва блізкая.

Трэцяе птушаня, якое Віцька клаў за пазуху, балюча клюнула яго ў палец, пабліскваючы чорным, бліскучым вочкам.

— Ну, ты, халера, за гэта адкажаш, — прыгразіў Віцька, моцна сціснуўшы птушаня. Так моцна, што адчуў, як пад пальцамі рукі затрымцела хуткімі-хуткімі ўдарамі сэрца птушкі.

— Слухай, а сэрца б’ецца, бы маторчык працуе, — Віцька злез з хвоі, прытрымліваючы рукой птушанят за пазухай. — Жывот падрапалі. Так, першы пайшоў, ты мяне клюнуў! — Віцька выцягнуў птушаня, кінуў на зямлю.

Птушка нечакана падскокнула, адчайна забіла крыламі, і яны ўзнялі яе цела на метр, вышэй, вышэй. Сарачанё паляцела, ці то з перапуду, ці то ад радасці, голасна закрычаўшы.

У наступнае імгненне яно стукнулася прама ў ствол дрэва, аглушанае, упала на ігліцу.

— Агонь! — залемантаваў Эдзік.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза