Читаем Ведзьміна тоня полностью

Маці за сталом напачатку коратка расказвала аб сваіх праблемах: гэта звыкла, у школе праблемаў заўсёды хапае. Бацька слухаў, еў, ківаў галавой. Жэнька пакуль цярпліва чакала. Яна ведала — бацька яе падтрымае. А маці? О, маці будзе супраць, дакладна супраць. Добра б было, каб Віцька быў з хлопцамі. Але ж як склалася: з Віталем пасварыўся, з Сяргеем пабіўся і з гэтым гарадскім Эдзікам нешта не сустракаецца. Таксама кошка чорная паміж імі прабегла, ці што? Віцька сядзеў за сталом хмуры — як і два апошнія дні. Маці была пыталася ў яго, што здарылася, але больш за тое, што Віцька расказаў аб сутычцы на возеры, ён не расказваў.

— А ў мяне вось якая навіна, — бесклапотна пачала Жэнька, калі ўсе свае праблемы маці выказала. — Віталік Аўдзееў увесь год марыў адшукаць тайну астравоў Ведзьмінай тоні — думае, што астравы штучныя і хаваюць нейкую тайну. І хоча пабываць на ўсіх астравах.

— Там жа балота! — усклікнула маці. — Як ён пройдзе?

— Потым, слухайце далей, — працягвала Жэнька. — Той самы Зойчын Сяргей, які лавіў рыбу, каб карміць сваю сястрычку, таксама зазбіраўся на Ведзьміну тоню лавіць там. І збіраўся разам са сваёй сястрычкай. Васіль Карота на гэтых астравах у час вайны са сваімі сябрамі-партызанамі ратаваўся ад блакады. І там, недзе ў балоце, загінула тады чацвёра партызан. І дзед захацеў на сконе жыцця наведаць гэтыя мясціны…

— Чакай, чакай, — раптоўна пасур’ёзнеў бацька. — Алена, — звярнуўся ён да маці, — ты ж яшчэ застала той час, калі дырэктарам у школе была Ганна Дзмітрыеўна?

— Рагоза? — удакладніла-перапытала маці.

— Вось, сярод тых чацвярых вяскоўцаў — яе бацька!

— Ты што?

— Праўда.

— Дык што далей, Жэня?

— А далей, як вы здагадаліся, тры розныя жаданні аб’ядналі трох розных людзей — і задача не стала такой складанай. Яны збіраюцца зрабіць плыт і па возеры наведаць усе астравы. І я з імі хачу, мам, — закончыла яна з плаксівай просьбай, з надрывам нават, так шчыра і нечакана, што маці адхіснулася.

— Куды ты хочаш? — перапытала яна, быццам не зразумела, якое жаданне выказала дачка.

— Я хачу плыць на плыце па Ведзьміной тоні, начаваць каля кастра і… напісаць аб гэтым! І сфатаграфаваць. Гэта будзе сапраўдны матэрыял! Ну, мам? — зноў у канцы заплаксівела Жэнька.

— Што — «мам»? А бацьку пытаць не трэба? — схітрыла маці.

— Напачатку ты!

— Чакай, дачка, — падаў голас бацька. — Тут справа сур’ёзная. Гэта не на копанку схадзіць. І не толькі таму, што небяспекі на балоце і на вадзе хапае, — цвёрда сказаў бацька і нечакана спытаў: — А ты, сын?

Віцька, які за сталом не сказаў ні слова, здрыгануўся, але нічога не адказаў.

— Андрэй, — папярэдзіла маці бацьку, — не загарайся, як хлапчук. Што табе да дзіцячых гульняў?

— Гульняў? — ціха, з напружаннем перапытаў бацька. — Жаданне старога партызана — гульня? Лавіць рыбу, каб купіць сабе і сястры хлеб — гульня? Гульня — гэта… — ён прыпыніўся.

Віцька сцяўся ў чаканні слоў: «гэта — расстрэльваць з рагатак сарачанят», хоць бацька не мог ведаць аб іх «паляванні». Ды бацька толькі махнуў рукой, нічога не сказаўшы.

Абед закончыўся ў маўчанні. Жэнька не стала больш дапытвацца — разумела, што сёння не той настрой у бацькоў.

Частка 13

Ну чаму, чаму ўсё ў гэта лета складваецца не так і не ў той бок?

Віцька перачытваў «Таямнічы востраў», але прачытанае не лезла ў галаву. Ён адгортваў старонку, спрабаваў засяродзіцца на прыгодах каланістаў, а бачыў копанку, скручанага ад болю Сяргея, чуў роспачны крык малой Нэлы. «Як яна яго любіць!» А потым узнімалася на знявечаных лапках сарачанё, шырока разяўляла сваю дзюбу ў адчайным крыку да прагі жыцця, а маленькія вочкі птушкі свідравалі свядомасць.

Дзве ночы запар Віцьку сніцца сарачанё. То вось такое, у перадсмяротнай агоніі, а то жывое, хітраватае, ускоквае на яго тумбачку ля ложка, зварочвае галаву набок і цікуе адным вокам: спіць Віцька ці не спіць… Не, Віцька не стаў бы трымаць дома птушку, ён бы занёс сарачанё да Нэлы — яна б вельмі радавалася такому падарунку. Тым больш, ні сарока не ўмее гаварыць, ні Нэла… То вучыліся б разам….

Нічога не атрымліваецца, як магло б атрымацца. Ну чаму? Што не так робіць Віцька? Чаму ён, разумнейшы за Віталя (Віталь дыктант без Віцькі не напіша, факт), аказаўся ў цені свайго сябра ў пачатку года? Гэта ж аб Віталі гаварыла ўся школа, калі старшыня калгаса Зарэмба на першай лінейцы дзякаваў многім хлопцам і дзяўчатам за дапамогу, а Віталя — асабіста за зробленую карту. А маглі б разам зрабіць… Вось і цяпер маглі б разам паплысці па Ведзьмінай тоні — а пасварыўся з Віталем і да таго Сяргея і не падыдзеш… А яны во паплывуць, знойдуць нешта — і будзе аб іх гаварыць вёска і школа… Хацелася зрабіць такую добрую справу — чучала хоць якой птушкі прынесці ў кабінет біялогіі, а ўрэшце так агідна ўсё выйшла…

Што ён не так робіць?..

Віцька зірнуў на гадзіннік — пара ісці ў школу. Сёння ў кабінеце маці трэба пераставіць мэблю, каб потым фарбаваць падлогу. Той мэблі небагата, адно што камп’ютэр трэба адключыць і зноў падключыць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза