Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

Непрыгожая маладзіца кіўнула, з усьмешкай пазіраючы на бледных мужчын і жанчын, што хапалі ратамі паветра, як рыбіны. Босая падышла да акна, задаволена прымружылася і шпаркім крокам рушыла да дзьвярэй.

«Что с нами будет?!! — залямантавала зьнянацку жонка бурклівага мужчыны. — Мужчины, что вы смотрите? Сделайте что-нибудь!»

Ніхто не зварухнуўся. Босая спынілася і падышла да жанчыны. Усе з апаскаю праводзілі позіркамі Фалічны Сымбаль у яе голых руках. Рукі трымалі Сымбаль цьвёрда, як камень трымае зямную вось. Пад уважлівым позіркам Босай жанчына змоўкла, як і не было нічога.

«Што будзе? — прамовіла Босая. — Пабачым. А пакуль што… Пакуль што Замак у стане аблогі. Не хвалюйцеся, гэта зь ім ужо здаралася, і ня раз. Скажу, каб вам прынесьлі зьнізу каву і нешта перакусіць».

І ўсе неяк адразу супакоіліся. Толькі ў пажылога адстаўніка напяліся вены на руках ды вочы наліліся крывёй. Аленькаму Цьвяточку давялося досыць груба тыцнуць руляй свайго Фалічнага Сымбаля у ягоную сьпіну, каб той паслухмяна паклаў тэлефон на стол, а за тэлефонам рукі, вялікія, пакрытыя сівым валосьсем і суворымі татуіроўкамі.

«Ну, не сумуйце тут», — сказала Босая, думаючы пра сваё, і выйшла, і яшчэ доўга было чуваць, як грукаюць па сходах абцасы яе туфляў.

6. Кропкi над Б

Дырэктарка замкавага комплексу Галіна Вітольдаўна Бабец займала ў ім такую стратэгічную пазыцыю, якой пазайздросьціў бы любы фэадальны военачальнік.

Яе кабінэт мясьціўся ў правай замкавай вежы: адсюль, падышоўшы да аднаго з вузкіх і высокіх вокнаў, яна магла бачыць, як на далоні, усё навакольле — і ад яе пільнага, падведзенага сінім вока ня здольны быў схавацца ніводзін рух. Скасіўшы другое бяссоннае, як запаленая газьніца, вока долу, Галіна Вітольдаўна мела магчымасьць назіраць і за тым, што дзеецца ў замкавым двары. Выдатная пэрспэктыва.

А ў двары магло адбыцца што заўгодна. Ці ня зладзілі яе супрацоўніцы злачыннага перакуру? ці не размалёўваюць дзеці спакусьліва белыя сьцены ўнутраных, псэўдаантычных порцікаў канца ХVIII стагодзьдзя? ці не фатаграфуюцца экскурсанты ў занадта непрыстойных позах? А галоўнае, ці не пралез за чырвоныя замкавыя муры нейкі журналісьцік, каб напісаць пра іх штосьці разьвязнае і хлусьлівае?

Апошняе асабліва злавала Галіну Вітольдаўну: даручаны ёй аб’ект яна любіла аддана і палка, і нават думала пра яго зь нейкім прыдыханьнем, бо думкі, як вядома, таксама ўмеюць дыхаць — і пакідаць запацелымі вочы таго, хто наважваецца іх думаць. Кожная мысьль матэрыяльная, не стамлялася паўтараць Галіна Вітольдаўна сваім падначаленым, а значыць, усё, што вы падумалі, пакідае дзесьці свой сьлізкі сьлед. А выціраць — нам. І калі нейкая непісьменная маладая курыца… нейкая стрыжаная недавучка… нейкая прышчавая школьніца лічыць, што яна мае права пісаць пра Замак што захоча, што яна мае права мець пра Замак нейкія ўражаньні, усяго толькі і зрабіўшы ў жыцьці, што выпіўшы кавы ў замкавым бістро — дык Галіна Вітольдаўна лічыла сваім абавязкам супрацьстаяць гэтаму.

Для таго яе тут і паставілі — супрацьстаяць і абараняць.

Гэты дэвіз Галіна Вітольдаўна Бабец напісала б на сваім фамільным гербе, калі б ён у яе быў. Але гербу ў яе не было. Быў стол, на якім тырчаў нягнуткі, нягеглы сьцяжок, побач са сьцяжком паблісквала шкляная мадэль сярэднявечнага замка, падарунак калег з Аўстрыі. А над сталом вісеў партрэт прыгожага вусатага мужчыны, дзяржаўнага мужа. Вісеў і глядзеў у кампутар, на экране якога аднойчы…

Так, у той дзень Галіна Вітольдаўна з раніцы сядзела і злавалася, пазіраючы на кубак з толькі што запаранай гарбатай, тот самый чай, на паверхні белая выспачка пены — быццам хто плюнуў. Журналістачкі. Крыўда дырэктаркі была яшчэ сьвежая, як тынк на сьценах. Адна сталічная штучка — хітрая погань, прыкінулася звычайнай турысткай — прабеглася тут нядаўна, нарабіла здымкаў і напісала пра Замак такое, што валасы на галаве ўсталі дуба. Галіна Вітольдаўна не адразу паверыла, што гэта здымалі ў яе Замку. Гэтая, прасьціце за выражэніе, журналістка зьляпіла нейкі паскудны пасквіль, яе, бачыце, не зацікавілі ні калекцыя зброі, ні мэбля, якой, між іншым, дзьвесьце гадоў, ні партрэты, кожны зь якіх абышоўся міністэрству культуры ў круглую суму. На фота былі толькі нейкія вуглы, шпалеры, унітазы, скуластыя твары супрацоўніц, скамечаныя пакеты… А подпісы якія пахабныя. Калі ўсё гэта зьявілася на сьвет божы, Галіна Вітольдаўна знайшла ў сеціве выяву гора-журналісткі, загадала раздрукаваць і раздаць усім супрацоўнікам. Пры апазнаньні — затрымаць. Дырэктарка патэлефанавала ў газэту, ёй сказалі, што тая дзевачка — звычайны фрылансэр.

«Я так і думала, — горка і зларадна пасьміхнулася Галіна Вітольдаўна. — Што і трэба было даказаць. Правяралі б, каго бераце на работу».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы