– Ты чакала, што сярод лужын не будзе куды стаць? Не,
Яўгенія Канстанцінаўна ўжо збіралася перасунуцца за татухнам, але спахапілася: яна ледзь не ўпячаталася туфлікам у галоўны доказ, які брудна барвовеў у міліметры ад яе – менавіта тут нядаўна ляжаў нябожчык. Чамусьці невялічкая лапіна гэтая мела куды большае значэнне, чым усе ўяўныя крывавыя рэкі і акіяны. Панна Пракшына зрабіла некалькі глыбокіх удыхаў ды загадала сабе трымацца годна, не хапала яшчэ з-за празмернай уражлівасці сапсаваць мейсца злачынства. Каб не засяроджвацца на думках аб уласна трупе ды не перашкаджаць татухну, яна зірнула ў акно, але, як на злосць, позірк натрапіў на калёсы, з якіх сцягнулі радно ды зараз мясцілі агромністы лёдавы куб. Губернскі сакратар роспачна трос рукамі ды намагаўся ў нечым запэўніць сваіх бязглуздых памагатых. Быццам у насмешку гэтаму пазбаўленаму ўсякай радасці відовішчу з-за хмар вызірнула бледнае сонца.
Усё ж лепей было разглядаць раскіданыя рэчы, ацэньваючы, наколькі яны пасавалі да характарыстык зброі, чым зараз і займаўся Канстанцін Мікалаевіч. Скупыя промні, прабіваючыся праз трохі пыльныя шыбы, выхапілі некалькі дошак на падлозе, і ў шчыліне паміж імі прабегла іскрачка.
– Мяркую, шукаць прыладу забойства трэба недзе ў іншым месцы, – падвёў вынік татухна. – Хадзем, тут мы больш нічога не…
– Пачакай,
– Ну-ка, ну-ка, – татухна, насуперак сваім перасцярогам, падабраў нож для паперы ды падкалупнуў штучку.
На далоні ў пана Пракшына з’явіўся невялічкі бліскучы кругляк.
– Гэта што – золата? – працягнула Яўгенія Канстанцінаўна, немаведама навошта панізіўшы голас.
– Віншую, Джынні: здаецца, ты знайшла прычыну забойства. Аднак цяпер я ўвогуле нічога не разумею.
Панна Пракшына пытальна ўскінула бровы.
– Паглядзі ўважліва, – з дакорам прамовіў татухна, працягваючы дачцы манету.
Акрамя спорту і англаманства ў Канстанціна Мікалаевіча была яшчэ адна высакародная жарсць – калекцыянаванне. Татухна вельмі захапляўся рознымі гістарычнымі артэфактамі і не толькі паспеў абсталяваць у менскім доме ўласны
– Гэта дукат. Бачыш вось тут лічбы – «1592»? Гэта год, калі ён быў адчаканены. А вось на гэтым баку – «SIGIII», імя ўладара, відаць – Зыгмунта III.
– А, дык гэта польскі кароль? – страпянулася панна Пракшына, зірнуўшы на фігурку ў панцыры іншымі вачыма. – Але адкуль у Штэйна такая старажытная манета?
– Вось гэта мяне і цікавіць. Малападобна, каб наш Людвіг Восіпавіч быў аматарам нумізматычнай навукі. Дый падобныя
– Выбачай мне,
– Слушны аргумент, Джынні, – пагадзіўся татухна. – Аднак я папрашу цябе пакуль не спяшацца з высновамі. Відаць, тут усё зусім не проста. Падазраю, гэта не адзіная манета, што мае дачыненне да справы. Спадзяюся, размова са Штэйнам дазволіць нешта высветліць.
Канстанцін Мікалаевіч ужо разважаў, ці высушыла кароткачасовае з’яўленне сонейка размоклую дарогу, каб патрапіць у Ашмяны сёння, аднак, калі яны выйшлі з флігеля, на вуліцы зноўку сыпаў дробны дождж. Вырашыўшы, што яго дачка дастаткова загартаваная, каб не марнаваць час на непатрэбныя перачаканні на мейсцы злачынства, пан Пракшын скамандаваў зрабіць невялічкую прабежку да маёнтка, дзе іх мусіла чакаць утульная гасцёўня з працепленым камінам. Калёсы разам з натапыраным Дзятлікавым і яго памагатымі якраз ад’язджалі з двара.