Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Я паспрабаваў пазнаёміць вас, няхай сабе вельмі павярхоўна і недасканала, з маёй канцэпцыяй паэтычнага прынцыпу. Я ўзяў сабе за мэту паказаць, што хаця сам па сабе гэты прынцып наўпрост выяўляе чалавечае імкненне да незямной прыгажосці, праяўляецца ён заўсёды ў нейкім узнёслым узрушэнні душы, цалкам незалежным ад жарсці, якая ёсць ап'яненнем сэрца, і ісціны, якая ёсць задавальненнем розуму. Бо жарсць, на жаль, схільная прыніжаць, а не ўзвышаць душу. Любоў жа, наадварот, — сапраўдная любоў, боскі Эрас, Венера Уранійская ў адрозненне ад Венеры Дыянейскай*, несумненна, ёсць самай чыстай і самай правільнай паэтычнай тэмай. Што да ісціны, то, безумоўна, калі мы, спрабуючы яе дасягнуць, здабываем яшчэ і незаўважаную да гэтага гармонію, мы адразу перажываем і сапраўднае паэтычнае пачуццё; але гэтае пачуццё варта прыпісаць выключна гармоніі — і ні ў якай ступені ісціне, што паслужыла ўсяго толькі выяўленню гэтае гармоніі.

Аднак мы здолеем хутчэй атрымаць дакладнае ўяўленне пра тое, чым ёсць сапраўдная паэзія, проста пералічыўшы некаторыя з самых простых яе элементаў, якія нараджаюць паэтычнае пачуццё ў душы самога паэта. Ён пазнае амброзію, якая ўскормлівае яго душу, у яркіх свяцілах, што ззяюць у нябёсах, у бутонах кветак, у зарасніках нізкага кустоўя, у хвалістых нівах, у прыхіленых высокіх усходніх дрэвах, у шызых горных далячынях, у караванах аблокаў, у зіхценні ледзь бачных ручаёў, у бляску срэбных рэк, у спакойных самотных азёрах, у зорах, што люструюцца ў глыбокіх калодзежах. Ён чуе яе ў птушыным спеве, у гуках Эолавай арфы, у шэпце начнога ветрыку, бурклівым голасе лесу, у жальбах прыбою, у свежым дыханні гаёў, у водары фіялкі, у салодкім паху гіяцынту, у тых духмяных павевах, што так шмат яму гавораць і якія прыносіць яму вечаровая пара з далёкіх і невядомых нікому выспаў, што ўзвышаюцца за цьмянымі акіянамі, бясконцымі і нязведанымі. Ён здабывае яе з усіх высакародных думак, усіх высокіх пабуджэнняў, усіх святых парыванняў, усіх рыцарскіх, шчырых і самаахвярных дзеяў. Ён адчувае яе ў харастве жанчыны, у яе грацыёзнай хадзе, у ззянні яе вачэй, у музыцы яе голасу, у яе ціхім смеху, у яе ўздыхах, у гарманічным шоргаце яе строяў. Ён глыбока адчувае яе ў чароўнай пяшчоце, у яе палкім захапленні, у яе ласкавай мілажальнасці, у яе ціхмяным і цнотным цярпенні — але больш за ўсё, о, больш за ўсё ён пазнае яе, укленчвае перад ёй, багоміць яе, увасобленую ў вернасці, чысціні, сіле і ў напраўду боскай велічы яе кахання.

Дазвольце мне пры канцы прачытаць яшчэ адзін кароткі верш, які вельмі адрозніваецца ад усяго астатняга, згаданага вышэй. Ён напісаны Мазэрвелам* і мае назву «Песня вершніка». Мы з усімі нашымі сучаснымі і цалкам рэалістычнымі ўяўленнямі пра бессэнсоўнасць і бязбожнасць вайны наўрад ці здольныя ў поўнай меры спачуваць выяўленым у ім пачуццям і, адпаведна, ацаніць усе выключныя яго вартасці. Дзеля гэтага нам трэба ў сваім уяўленні атаясаміць сябе з душой старога вершніка-воя.

Дзе ваша зброя? Сёдлы дзе?Па конях, малайцы!
Нас слава з гонарам вядзе,Загубы пасланцы.Мы не заплачам, не ўздыхнем,Узяўшы ў рукі меч,I на каханых не зірнем,Калі паскачам прэч.
Хай баязліўцы б'юць адбой —Ім шал вайны чужы.Мы пойдзем як героі ў бой,Загінем як мужы.

Пераклала Ганна Янкута

Каментар

Апавяданні


Марэла

Прэсбург — старая назва сталіцы Славакіі Братыславы. У Прэсбургу знаходзілася шмат навучальных установаў, у тым ліку найстарэйшы ўніверсітэт на тэрыторыі Славакіі — Істрапалітанскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1465 годзе.

Як Гіном стаў Геенай

— назва біблейскага пекла — Геена — паходзіць ад назвы даліны Энома (па-габрэйску Ге-гіном), ці даліны сыноў Эномавых, адной з дзвюх далінаў побач з Ерусалімам.

Перасяленне душы — маецца на ўвазе містычнае вучэнне піфагарэйцаў, паводле якога душа перасяляецца ў цела чалавека ці жывёлы і перажывае шэраг такіх перасяленняў, пакуль не заслужыць права вярнуцца на нябёсы.

Вучэнне Шэлінга пра тоеснасць — Фрыдрых Вільгельм Шэлінг (1775-1854), нямецкі філосаф, аснову поглядаў якога складала вучэнне пра тоеснасць, паводле якога суб'ект і аб'ект, паняцце і сузіранне, канечнае і бясконцае, ідэальнае і рэальнае супадаюць у сваім духоўным пачатку.

Джон Лок (1632-1704) — ангельскі філосаф; згаданая думка адсылае да працы Лока «Досвед пра чалавечы розум» (1690).

Пестум — горад у Італіі, які ў старажытнасці быў знакаміты ружамі, што квітнелі ў яго ваколіцах. Пра ружы Пестума, якія двойчы квітнеюць, згадваў Вергілій у «Георгіках».

Тэосец — маецца на ўвазе старажытнагрэцкі паэт Анакрэонт (570/559-485/478 да н. э.), які нарадзіўся ў горадзе Тэасе ў Іёніі (Малая Азія). У сваіх вершах Анакрэонт апяваў віно і каханне.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия