Нурджахад
— маецца на ўвазе «ўсходні» раман «Гісторыя Нурджахаду» (1767) ангельскай пісьменніцы Фрэнсіс Шэрыдан (1724-1766), маці Рычарда Брынслі Шэрыдана.Дэмакрытаў калодзеж
— Дэмакрыту (каля 460-370 да н. э.), старажытнагрэцкаму філосафу, прыпісваюць выслоўе «ісціна жыве на дне калодзежа».Двайнымі зорамі Леды...
— маюцца на ўвазе дзве яркія зоркі ў сузор'і Блізнятаў, што носяць імёны Кастора і Палукса. У грэцкай міфалогіі Кастор і Палідэўк — браты-блізняты, сыны Леды і Зеўса.Побач з буйной зоркай у сузор'і Ліры...
— маецца на ўвазе зорка Вега ў сузор'і Ліры. Двайная зорка гэтага сузор'я мае назву эпсілан-Ліра.Сатурнавы свінец
— у алхіміі і ў даўнейшай хіміі свінец называўся сатурнам.Азраія
— у мусульманскай міфалогіі анёл смерці.Чарвяк там трыюмфуе...
— У першую публікацыю апавядання (1838) верш «Чарвяк-пераможца» не ўваходзіў; ён быў апублікаваны асобна ў 1843 годзе. Упершыню быў уключаны По ў апавяданне ў публікацыі 1845 г.Луксор
— горад у Егіпце на правым беразе Ніла на месцы старажытных Фіваў, дзе знаходзяцца руіны знакамітага храма бога Амона.
Маска Чырвонае Смерці
«Эрнані
» — рамантычная драма Віктора Гюго (1802-1885).
Вільям Вільсан
Ў. Чэмберлен
(1619-1689) — ангельскі паэт, пра жыццё якога амаль нічога не вядома. «Фараніда» (1859) — яго паэма ў пяці тамах.Геліягабал, альбо Элагабал
(204-222) — рымскі імператар з дынастыі Севераў які ўвёў у Рыме культ сірыйскага бога сонца Эль-Габала, знакаміты сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.Праходзячы цёмнай далінаю...
— Пар.: «Калі я пайду далінай смяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах — яны супакойваюць мяне» (Псалтыр, 22:4; Біблія цытуецца ў перакладзе Васіля Сёмухі).«Прыўкрасны час, жалезнае стагоддзе!
» — цытата ўзятая з верша Вальтэра (1694-1778) «Свецкі чалавек» (1736).19 студзеня 1813 года
— 19 студзеня нарадзіўся сам По. У розных рэдакцыях «Вільяма Вільсана» год нараджэння героя змяняўся — По называў і 1811 год, і год свайго нараджэння — 1809.Пераірадзіў Ірада
— Шэкспір. «Гамлет». Дзея III, сцэна 2.Ірад Атык
(каля 101 — каля 177) — грэцкі аратар, які нарадзіўся ў вельмі багатай сям'і: яго дзед быў у свой час самым багатым чалавекам у Грэцыі. Таксама, паводле легенды, ён знайшоў у сваім доме схаваны скарб.
Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам
Месмерызм
— ад імя Фрыдрыха-Антона Месмера (1734-1815), аўстрыйскага лекара, які атрымаў шырокую вядомасць сваімі доследамі лекавання хваробаў з дапамогай «жывёльнага магнетызму», у аснове якога ляжала гіпнатычнае ўздзеянне.«Валенштайн
» — драматургічная трылогія Фрыдрыха Шылера:«Лагер Валенштайна
» (1798), «Пікаламіні» (1799) і «Смерць Валенштайна» (1799).Джон Рэндалф
(1773-1833) — амерыканскі палітык. Карыкатурысты часоў По малявалі яго з доўгімі павучынымі нагамі.
Элеанора
Раймунд Лулій
(1235-1315) — гішпанскі паэт, філосаф і місіянер.Нубійскі географ
— у сваёй паэме ў прозе «Эўрыка» Эдгар По нубійскім географам называе Пталямея Гефестыёна, хутчэй за ўсё маючы на ўвазе Клаўдыя Пталямея (87-165) — старажытнагрэцкага астранома, матэматыка, тэарэтыка музыкі і географа.Мора цемры
— лац. Mare Tenebrarum, так еўрапейцы называлі Атлантычны акіян. Мора цемры пачыналася за мысам Бажадор, які доўгі час у Еўропе лічылі скрайнім пунктам свету. Пачынаючы ад яго дзьмулі такія вятры і цяклі такія цячэнні, што пераход за Бажадор лічыўся немагчымым. Упершыню Бажадор перасягнуў партугальскі мараплавец Жыл Эанэш у 1434 годзе.Геспер
— вечаровая зорка, паводле старажытнагрэцкага міфу — сын альбо брат Атланта і бацька Гесперыдаў.Шыразскі паэт
— маецца на ўвазе Саадзі (1184-1291), персідскі паэт, які нарадзіўся ў Шыразе, горадзе на поўдні сучаснага Ірана.Элізіюм, ці Элізій
(Елісейскія палі) — у грэцкай міфалогіі месца, дзе жывуць пасля смерці праведнікі.
Д'ябал пярэчання
Фрэнолаг
— паслядоўнік фрэналогіі, папулярнай ў XIX ст. псеўданавукі пра сувязь псіхікі чалавека і будовы яго чэрапа. Заснавальнікам фрэналогіі з'яўляецца аўстрыйскі доктар і анатом Франц Ёзаф Галь (1758-1828).Ёган Каспар Шпурцгайм
(1776-1832) — нямецкі фрэнолаг, сябра Ф. Ё. Галя, якому ён дапамагаў пісаць працу «Анатомія і фізіялогія нервовай сістэмы».
Калодзеж і ківач
Якабінскі клуб
— палітычны клуб часоў Вялікай французскай рэвалюцыі, названы так паводле месцы сустрэчы яго сябраў — залі былой бібліятэкі манахаў-якабінцаў (дамініканаў).Антуан Ласаль
(1775-1809) — французскі генерал, які ўдзельнічаў у заваяванні ў 1808 годзе Напалеонам Гішпаніі. Апроч усяго іншага, знакаміты фразай, звернутай да жонкі: «Маё сэрца — табе, мая кроў — імператару, а маё жыццё — гонару».
Цішыня