Читаем Ноч Цмока полностью

Насця Грыцук была зарэгістраваная толькі ў адной сацыяльнай сетцы, дакладней, на сайце знаёмстваў. У гісторыі браўзера больш не знайшлося ніякіх анлайн-сэрвісаў. Як я і спадзяваўся, пароль быў захаваны ў браўзеры, і сам ноўтбук не запатрабаваў пароля для ўваходу. Сайт знаёмстваў Насця скарыстоўвала адно для асабістай перапіскі, больш ніякай актыўнасці не праяўляла. У яе анкеце быў толькі адзін фотаздымак, звычайны, без ценю нейкай эратычнасці, бы фота на пашпарт. Паведамленняў ад розных наведвальнікаў было дастаткова многа, недзе за сотню, але перапіска з усімі заканчвалася з ініцыятывы Насці на другім-трэцім лісце. Па шчырасці, я пачаў ужо страчваць надзею знайсці хоць штосьці значнае: больш за дзве траціны прагледжаных ліставанняў не далі і каліва патрэбнай інфармацыі. Але неба пачула мае малітвы: з адной жанчынай Насця перапісвалася літаральна з першага дня рэгістрацыі — больш за год, як паказваў профіль, і амаль кожны дзень.

Паўдня я чытаў перапіску Насці з дзяўчынай з імем Руслана. Так, Насця Грыцук была мёртвай, але Руслана заставалася жывой, і інтымная перапіска дзвюх закаханых жанчын, шчымліва-шчырая, выклікала ў мяне пачуццё агіды да самога сябе і сваіх дзеянняў. Старонка за старонкай — мо за пяць соцень паведамленняў — адкрывалі перада мной нязвыклы, незразумелы мне свет лесбійскіх адносінаў. Упершыню ў жыцці я чытаў лісты, у якіх была сапраўдная пачуццёвасць, якія адрасаваліся толькі каханаму чалавеку і таму былі напісаныя з бязмежнай шчырасцю. Лісты ўтрымлівалі сэксуальныя і фізіялагічныя падрабязнасці, ад якіх мне рабілася сорамна. Усцешвала адно: як вынікала з перапіскі, жанчыны не сустракаліся ў рэальным жыцці, іх адносіны заставаліся віртуальнымі, а значыць, мне не трэба будзе шукаць гэтую Руслану і прызнавацца ёй: я чытаў яе лісты да забітай — лісты, напоўненыя такімі пачуццямі, што і не ведаю, як бы я размаўляў з жанчынай наяве. І пра што б яшчэ пытаўся. Чытаў амаль па дыяганалі, але не мог прапусціць ні радка — абавязак патрабаваў…

Сорам пёк. Я хаваўся ад яго за шчыт прафесійнай неабходнасці, вышукваў у тэкстах самыя нязначныя дэталі, якія б маглі мець дачыненне да смерці Насці, і тым ратаваўся. Уздыхнуў з палёгкай, калі дайшоў да апошніх паведамленняў. Адзначыў: жанчыны перапісваліся ў апошні вечар жыцця Насці. Вельмі істотна…

У перапісцы засталіся без адказу тры паведамленні ад Русланы, апошняе, учарашняе — поўнае горкай роспачы: чаму Насця не адказвае? Разлюбіла? Я стрымаў сябе, каб не адказаць: Насці няма сярод жывых, адказвае следчы пракуратуры.

Не, не трэба, няхай застаецца, як ёсць. Бязгрэшнае няведанне часта лягчэйшае за святую праўду…

Цікавага для справы ў перапісцы было нямнога. Па-сапраўднаму мяне ўзрушыў толькі адзін сказ у паведамленні Насці: «Я павінна нарадзіць цмока.» Але больш нідзе не было ні слова пра цмока, абавязак і цяжарнасць, і я зазлаваў на невядомую Руслану: чаму яна не стала распытваць пра такое ў Насці? Чаму замест пытанняў — каму абавязаная, які там цмок незразумелы, калі павінна нарадзіць, ад каго — яна прыдуркавата пытаецца, ці не кіне яе Насця пасля выканання свайго абавязку? Вось жа логіка ў жанчын. Зрэшты, як быццам зразумела: цмок у маім разуменні — той, які смокча кроў. Значыць, дзіця, якое насіла Насця, насамрэч было для яе абавязкам, цяжкай працай, у нечым і пакутай. Вось чаму — цмок.

Другую палову дня патраціў на аператара мабільнай сувязі. Я паведаміў кіраўніцтву салона, што ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы з пракуратуры ўжо накіраваны афіцыйны запыт на дазвол атрымання неабходнай інфармацыі, але абставіны патрабуюць неадкладных дзеянняў. Згоду я атрымаў адразу. Святлана, гаспадыня салона, маладая цяжарная жанчына, пачала раздрукоўваць і перадаваць мне аркушы паперы. Я папрасіў усю інфармацыю аб актыўнасці Насці Грыцук за перыяд, калі яна стала абанентам аператара — трошкі больш за год. І як жа быў здзіўлены, калі мне раздрукавалі ўсяго тры аркушы!

Тут жа запрасіў звесткі пра ўсіх абанентаў, з кім камунікавала Насця. Не здзівіўся, калі пабачыў: практычна ўсе званкі — яе і да яе — датычыліся толькі некалькіх чалавек. Найчасцей, як я і прадчуваў, Насця размаўляла са старэйшай медсястрой, яшчэ некалькі абанентаў — санітаркі з хірургічнага аддзялення, — усе яны былі падключаныя на карпаратыўны тарыф бальніцы.

Толькі адзін тэлефонны нумар, за якім стаяў абанент, імя і прозвішча якога мне нічога не казалі, выклікаў цікавасць. Званкоў было толькі два: адзін уваходны — атрыманы дзевяць месяцаў таму, — і адзін зроблены самой Насцяй на гэты нумар — з тыдзень таму.

Поўная нечаканасць была прыхаваная ў канцы: Насця атрымала дванаццаць эмэмэсак ад розных абанентаў на працягу адной гадзіны чатыры дні таму вечарам. Адзін абанент быў знаёмы — той самы невядомы мужчына, які тэлефанаваў дзевяць месяцаў таму. Прозвішчы астатніх невядомыя. Мужчыны, жанчыны.

— Відавочна, яе віншавалі з нараджэннем дзіцяці, — выказала слушную думку Тамара, калі я расказаў ёй пра свае здабыткі. — Супадае дакладна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка
Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка

Я думала, что уже прожила свою жизнь, но высшие силы решили иначе. И вот я — уже не семидесятилетняя бабушка, а молодая девушка, живущая в другом мире, в котором по небу летают дирижабли и драконы.Как к такому повороту относиться? Еще не решила.Для начала нужно понять, кто я теперь такая, как оказалась в гостинице не самого большого городка и куда направлялась. Наверное, все было бы проще, если бы в этот момент неподалеку не упал самый настоящий пассажирский дракон, а его хозяин с маленьким сыном не оказались ранены и доставлены в ту же гостиницу, в который живу я.Спасая мальчика, я умерла и попала в другой мир в тело молоденькой девушки. А ведь я уже настроилась на тихую старость в кругу детей и внуков. Но теперь придется разбираться с проблемами другого ребенка, чтобы понять, куда пропала его мать и продолжают пропадать все женщины его отца. Может, нужно хватать мальца и бежать без оглядки? Но почему мне кажется, что его отец ни при чем? Или мне просто хочется в это верить?

Катерина Александровна Цвик

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Детективная фантастика / Юмористическая фантастика
Душа акулы
Душа акулы

Тьяго всегда думал, что он такой, как все. Да, у него нет родителей, но что с того? В остальном он ничем не отличается от своих сверстников. Как же он ошибался! Оказалось, что на самом деле Тьяго вовсе не обычный подросток. Лишь наполовину человек, он умеет превращаться… в тигровую акулу, самого опасного хищника на земле! Как же справиться с этой новостью? А главное – как научиться жить со своими сверхъестественными способностями? Чтобы понять это, мальчик поступает в школу «Голубой риф», где учатся такие же дети, как он. Но захотят ли другие оборотни видеть рядом с собой акулу? Какие испытания ждут Тьяго? И какие вызовы ему придётся принять?Продолжение популярной серии «Дети леса».Бестселлер по версии престижного немецкого журнала Spiegel.

Игорь Антошенко , Катя Брандис

Зарубежная литература для детей / Детективная фантастика / Детская фантастика / Книги Для Детей