Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

— Усе фірмы і ўладальнікі новых машын плацяць нам за тое, што мы рэкламуем іх, а вы чамусьці задумваецеся. Тады я вам заплачу дваццаць пяць долараў за вашы адказы.

Светазар засмяяўся і зноў павярнуўся да сястры.

— Цікава выходзіць, — сказаў ён. — Нават зарабіць можна. Баюся толькі, што за мае адказы ён нічога не дасць. Але паспрабуем.

Светазар павярнуўся да карэспандэнта і сказаў:

— Прашу!

Карэспандэнт выняў з кішэні свой блакнот і задаў пытанне:

— Адкуль вы прыехалі? — затым, паказаўшы на прапелеры, дадаў:— Ці прыляцелі…

Тым часам вакол іх паступова спыняліся цікаўныя. Яны аглядалі машыну з усіх бакоў, краталі яе, зазіралі ў сярэдзіну, прыглядаліся да пасажыраў у дзіўных шапках. Народу збіралася ўсё больш і больш, натоўп пачаў перашкаджаць руху, з'явіўся палісмен…

Карэспандэнт спалохаўся, што не паспее зрабіць сваю справу, і зноў спытаў:

— Адкуль вы?

— З Марса, — быў адказ.

Карэспандэнт збянтэжыўся, а людзі вакол яго засмяяліся. Карэспандэнт нахіліўся да акенца машыны і ціха сказаў:

— Даю пяцьсот долараў, скажыце праўду.

Да кабіны падышоў палісмен.

— Я і кажу праўду. Вось глядзіце, як мы паляцім дадому.

Светазар і Святлана знялі свае шапкі і надзелі шлемы. Цяпер яны ўжо не разумелі, што казаў карэспандэнт, а за ім і палісмен. Хлопчык пусціў у ход машыну і да канца націснуў тормаз. Фантамабіль ціха, плаўна пачаў уздымацца ўверх…

Публіка аслупянела. Карэспандэнт з блакнотам у адной руцэ і аўтаручкай у другой, разявіўшы рот, глядзеў угару. Палісмен замёр, падняўшы ўгару сваю гумавую дубінку. Гэты знак, які палісмен зрабіў мімаволі, спыніў на вуліцы ўвесь рух. Усё жывое ў гэтым раёне стаяла, задраўшы галовы ўверх. А там, пабліскваючы на сонцы, ціхенька падымалася маленькая чырвоная машына… Раптам палісмен замахаў дубінкай і крыкнуў:

— Хутчэй рассуньцеся ў бакі: зараз сюды скінецца чалавек! Адыдзіце хутчэй.

На процілеглым баку вуліцы на семдзесят восьмым паверсе небаскроба ледзь вызначалася расчыненае акно, у якім відаць была постаць чалавека. Мала хто мог бы заўважыць на такой вышыні і акно і чалавека ды яшчэ меркаваць, што той зараз скінецца. Але спрактыкаваны палісмен ведаў, што казаў, ён не раз бачыў такія «нумары». Праз момант уверсе пачуўся далёкі, але жудасны крык — і чалавек паляцеў уніз.

Карэспандэнт хуценька нацэліў на яго свой фотаапарат, зрабіў некалькі здымкаў і ўсміхнуўся ад задавальнення: яму ўсё ж такі пашанцавала — такія цудоўныя здымкі зрабіў! За адну такую фатаграфію з подпісам «Самагубца ў паветры» можна будзе атрымаць сотню долараў, а мо і болей. Ен нават не зірнуў туды, куды пляснуўся чалавек. Ды і іншыя людзі не надта цікавіліся гэтым здарэннем — усе глядзелі ўгару. Але машына там раптам знікла, нібы растала ў паветры…

Светазар і Святлана бачылі, як кінуўся галавой уніз няшчасны чалавек. Яны закрычалі ад жаху…

Статыстычнае бюро Нью-Йорка зарэгістравала ў гэты дзень чацвёртага беспрацоўнага, які скончыў жыццё самагубствам. Колькі яшчэ было ў гэты дзень такіх выпадкаў — мы не ведаем.

У гасцях у фермера

А нашы «марсіяне» апусціліся на дарогу за многа соцень кіламетраў ад Нью-Йорка. Навакол была неабсяжная раўніна, засеяная пшаніцай, кукурузай. У адных месцах пасевы ішлі суцэльнымі палямі, у другіх месцах яны былі падзелены на невялікія ўчасткі і абгароджаны калючым дротам. Суцэльныя палі належалі кампаніям прадпрыемцаў, а паасобныя ўчасткі — фермерам, будынкі якіх былі параскіданы на значнай прасторы. Падарожнікі заехалі на адну з гэтых ферм, каб адпачыць, як сказала Святлана, ад нью-йоркскай мітусні.

Дом фермера быў на паўтара паверха: у ніжнім, цагляным, змяшчалася жывёла, паліва і розныя гаспадарчыя прылады. На другім паверсе жылі гаспадары. Побач яшчэ было гумно, за якім быў невялікі агарод. А перад домам сад з некалькіх пладовых дрэў, старых, напалову засохлых. Па ўсяму было відаць, што гаспадарка гэтая калісьці была добра ўпарадкаваная.

Насустрач выбегла шасцёра дзяцей ад чатырох да чатырнаццаці гадоў. Яны забыліся на ўсё, убачыўшы незвычайную машыну. Падышлі і бацькі — стомленая худая жанчына і сутулы чалавек гадоў пад сорак пяць. Яго доўгія дужыя рукі матляліся неяк бездапаможна, з-пад густых броваў палахліва глядзелі вочы, мяккія, добрыя, яны не адпавядалі яго магутнай постаці. Гаспадары глядзелі на прыезджых абыякава, нібы часта бачылі такіх падарожнікаў.

Светазар і Святлана адчулі сябе няёмка: чаго яны сюды заехалі? І гаспадары глядзелі на іх так, нібы задавалі гэтае ж пытанне.

— Ці можна будзе ў вас спыніцца? — спытаў Светазар, вылазячы з машыны.

— Калі ласка, — здзіўлена адказаў гаспадар. — Толькі для вас гэта будзе зусім не цікава. Трохі далей вы знойдзеце прыпынак куды лепшы, чым у нас, там зможаце падмацавацца, і машыну вашу дагледзяць.

— А нам нічога гэтага не трэба, — адказаў Светазар. — Мы проста хочам паглядзець, як добрыя людзі жывуць.

Гаспадыня паспяшыла адказаць:

— У такім разе вы не туды трапілі, дзеткі. Тут людзі не жывуць, а гібеюць.

А гаспадар сурова спытаў:

— Адкуль вы?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы
Новый Мир
Новый Мир

«Нет таких крепостей, которые не могли бы взять большевики». Так было сказано, и более двух десятилетий советские и немецкие коммунисты строго следовали завету Отца и Учителя. Теперь лишь одна преграда осталась между евразийским большевизмом и гегемонией на континенте, но последний враг стоит всех остальных вместе взятых. Ведь это Британская Империя, первая держава мира, страна, которая никогда не проигрывала. И вновь в штабах бессонными ночами склеивают километры карт, выходят из гаваней армады боевых кораблей. Вновь поднимаются в небо тяжелогруженые бомбардировщики и стремительные истребители, крестят дороги пыльными следами английские танки, немецкие «панцертраки» и советские артсамоходы. Британскому империализму и пролетарскому интернационализму тесно на одной планете, последнее и решающее сражение неизбежно, но кто начнет первым?..

Tom Hrust , Виктор Осмаров , Никита Шарипов , Никита Эдуардлвич Шарипов , Юрий Львович Киселёв

Фантастика / Приключения / Приключения / Детективы / Попаданцы