Читаем Палескiя рабiнзоны полностью

Машына завярнулася налева і паляцела ўздоўж берага. А бераг быў такі цудоўны. Усюды зеляніна, асабліва вызначаліся пальмы. Сам бераг нізкі, пясчаны, скрозь бялеюцца прыгожыя дачы. І безліч народу на беразе.

— Вось дзе пабыць бы, пакупацца, — сказала Святлана.

— Паспрабуем, — адказаў Светазар.

Машына апусцілася на адну з дарог, якія ішлі ўздоўж берага. Некалькі дзесяткаў чалавек былі напалоханы і здзіўлены такой з'явай, але Светазар шпарка паехаў наперад, сведкі засталіся ззаду, і далей ужо людзі маглі звярнуць увагу толькі на нейкі «навамодны» аўтамабільчык — і больш нічога.

Дзе ж прыпыніцца? Два разы яны спыняліся ў простых людзей, і кожны раз былі непрыемнасці. Ці не спыніцца цяпер сярод паноў? Можа, іх не здзівіш арыгінальнай машынай. І падарожнікі пад'ехалі да багатага прыбярэжнага атэля.

Іх сустрэлі слугі і прапанавалі паставіць машыну ў гараж.

— Што ты робіш? — зашаптала Святлана. — Мы ж не выберамся адсюль.

— А ты задзяры нос, як вялікая пані, і табе ніхто не адважыцца перашкаджаць, — сказаў брат. Ен папрасіў, каб машыну не зачынялі, а паставілі пад паветкай. — Каб нам лягчэй было ўцякаць, — шапнуў ён на вуха сястры.

Потым яны зайшлі ў нейкае памяшканне і селі за асобны столік на верандзе, адкуль відаць былі мора і пляж.

— Каб не падумалі, што мы простыя людзі,— сказаў Светазар, — давай выдумляць самыя панскія стравы.

— Я хачу марожанага, — сказала Святлана.

— Што ты, што ты! — замахаў рукамі Светазар. — Гэта ж самая простая рэч. Калі мы будзем заказваць такія стравы, то нас палічаць за бедных і прагоняць у шыю.

— Добры дзень, маладыя людзі! — пачуўся голас за суседнім столікам.

Брат і сястра аж падскочылі, нібы дакрануліся да электрычнасці.

Тады да іх падсеў чалавек гадоў за сорак, з вясёлым і лагодным круглым тварам.

— Я так і думаў, што вы з Савецкага Саюза, — сказаў чалавек. — Жывучы на чужыне, сэрцам пачуеш свайго чалавека.

— А вы… вы… — прамовілі ашаломленыя Светазар і Святлана.

— Я савецкі консул у Новым Арлеане, — ласкава сказаў чалавек. — Дарэмна вы не звярнуліся да мяне. Мой абавязак — дапамагаць сваім. А тут вам, я думаю, не вельмі зручна. Паглядзіце, што робіцца вакол вашай машыны. — Усе трое паглядзелі ў той бок і ўбачылі каля яе цэлы натоўп разявак. — А машына вельмі цікавая, арыгінальная, — казаў далей чалавек, — мусіць, такой і ў Амерыцы няма. Глядзіце, як яны разглядаюць, фатаграфуюць яе. Вы ўпэўнены, што ніякага сакрэту яны не адкрыюць?

— З выгляду не адкрыюць, — адказаў Светазар.

— А ці падумалі вы, што можа быць і горш? — таямніча прашаптаў чалавек, падсунуўшыся бліжэй. — Яны могуць украсці яе, каб пераняць усе сакрэты. Ад капіталістаў усяго можна чакаць, я іх добра ведаю.

— Калі яны ўкрадуць, — засмяяўся Светазар, — то ім самім горш будзе: машына… можа ўзарвацца і загубіць цэлы горад.

— Я гэта ведаю, — спакойна адказаў консул, — і баюся не таго, што яны адкрыюць наш сакрэт, а таго, што могуць знішчыць каштоўную рэч і загубіць тысячы невінаватых людзей. Таму я прапаную вам спыніцца ў нашым консульстве — спакайней і выгадней будзе.

Ен даў знак афіцыянту і коратка сказаў:

— Рахунак!

— Шэсцьдзесят шэсць долараў,— сказаў афіцыянт, падаючы квіток.

— А ў нас толькі пяцьдзесят! — усклікнула Святлана і зараз жа ўбачыла грозны позірк брата, ды яшчэ адчула штуршок нагой. Яна зразумела, што яе словы былі недарэчы, і пачырванела.

А консул узяў рахунак і выняў з кішэні грошы.

— Вы што думаеце рабіць? — спытаў Светазар.

— Заплаціць, вядома, — адказаў консул, адлічваючы грошы.

— Не трэба, не трэба! — занепакоіўся Светазар. — Нам не хапае толькі шаснаццаці долараў. Калі вы такі ласкавы, то пазычце іх. Мы вам зараз жа адашлём.

— Вам не трэба непакоіцца, — мякка сказаў консул.

Хлопчык і дзяўчынка адчулі ўдзячнасць да консула.

— Ну, дык паедзем у консульства, — сказаў чалавек, устаючы з крэсла.

Светазар зірнуў на сястру.

— Як ты думаеш?

— Не ведаю, — адказала яна. — Адпачыць крыху хацелася б. — Святлана няпэўна паглядзела на брата.

Консул падхапіў яе пад руку і шчыра сказаў:

— Едзем, едзем, у Новым Арлеане цікавей, чым тут. Я вам пакажу горад. Вы там сустрэнецеся з нашай калоніяй. У нас там куток Савецкага Саюза. Там з жанчынамі і дзецьмі вы будзеце, як дома. Адтуль вам лепей будзе рабіць экскурсіі. Вы можаце пакінуць машыну дома, а на вас адных ніхто не будзе звяртаць увагі. Вам не будуць перашкаджаць, як цяпер. Адтуль пашлем прывітанне на Радзіму.

Яны пайшлі да машыны.

— А вы можаце ўзяць з сабой пасажыра? — спытаў консул, зірнуўшы ў кузаў.

Там, замест сядзенняў для пасажыраў, былі нейкія трубкі, шчыты, ручкі. Але ў крайнім выпадку чалавек непатрабавальны сяк-так уціснуцца мог бы. Гэта адразу заўважыў консул і сказаў:

— Калі дазволіце, я магу і тут прытуліцца. Ехаць жа доўга не прыйдзецца.

Гаспадары машыны збянтэжана паглядзелі адно на аднаго, не ведаючы, што сказаць.

— У чым справа? — перапытаў консул. Светазар адказаў:

— Бачыце, на трэцяга пасажыра машына не разлічана. Не ведаем, ці возьме яна.

— Што вы кажаце! — засмяяўся консул. — Ваша машына можа, як маланка, насіцца па ўсяму свету, а вы гаворыце, што яна не возьме трэцяга чалавека!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник
Наследник

Ты всего лишь обычный человек? Твоя жизнь тиха, размеренна и предсказуема? Твой мир заключен в треугольнике дом-работа-тусовка?Что ж, взгляд на привычное мироустройство придется немедленно и резко пересмотреть благодаря удивительному наследству, полученному от дальней родственницы, жившей одновременно в XX и IX веках и владевшей секретом удивительных дорог, связывающих эпохи древности и день настоящий.Новый роман А. Мартьянова – классический образец «городской фантастики», где читатель встретится со своими современниками, знаменитыми историческими персонажами, загадочными и опасными существами и осознает важнейшую истину: прошлое куда ближе, чем всем нам кажется.Получи свое наследство!

Андрей Леонидович Мартьянов , Андрей Мартьянов , Илья Файнзильберг , Н Шитова , С. Захарова , Юрий Борисович Андреев

Фантастика / Приключения / Приключения / Исторические приключения / Альтернативная история / Попаданцы