Читаем Шалом полностью

– Вось і цудоўна! Другі муж мяне з трыма дзеткамі ўзяў. Прыстойны чалавек! Таксама служывы – тутака на мытні працуе. Старэйшы за мяне, праўда, нашмат, але хто ж яшчэ з трыма возьме? А ў маім становішчы выбіраць не даводзіцца. Ён прапанаваў, я і пайшла. Не, не, вы не падумайце! Вельмі добры чалавек! Але ж і я, ведаеце, калісьці была! У Пецярбурзе гімназію з чырвоным дыплёмам скончыла! Рускую літаратуру ў школе выкладала. Але, знаеце, ад першага мужа звычку нядобрую я займела. Не, ня карты! Пачала гарэліцу папіваць. Ну, разумееце, безграшоўе, галеча, на нэрвах усё. Так я перакулю шкляначку, бач – ужо і лягчэй. Адным словам, прыліпла я да гэтай заразы! І ведаю, што дрэнна гэта, але нічога не магу з сабою зрабіць! Нібыта чарвяк, які мяне знутры згрызае! Вось бачыце, як зьеў паразыт – зусім схуднела!

– Ты й раней як швабра была! – данеслася з бакоўкі.

– Бач ты, ведзьма! Вы глядзіце, як яе разьнесла. Ды яна ж у дзьверы пралезьці ня можа. А ўсё таму, што сумленьня ў яе няма! Бо сумленьне і ёсьць той чарвяк, што зьядае чалавека. Калі ён унутры сядзіць і граху на табе многа, то ён жарэ цябе, жарэ, жарэ, пакуль адно пустая абалонка не застаецца. А гэтая шалава, бач ты, штодня дзьве сеткі адсюль прэ, ды яшчэ калыміць. Надоечы гадзіньнік ёй заклала. Дык што вы думаеце, колькі яна мне дала? На тры штофы «Радзівіла» нават не хапіла. А яе ўсё прэ і прэ! Хутка ўжо і бокам у дзьверы не пралезе! Трэба будзе праз акно яе адсюль выцягваць!

Дама, наліўшы яшчэ паўшклянкі чырвонага, выпіла, узяла сасіску з талеркі Андрэ і, макнуўшы ў сальніцу, адкусіла палову. Толькі цяпер ён заўважыў, што на штофе мудрагелістай каліграфічнай вязьзю было напісана: «Скарб Радзівілаў».

– Ну, сука Лебязятнікаў! Дык вось, ваша мосьць, што я скажу! Спачатку другі муж мне грошы даваў. Самі разумееце, сям’я. Ён на службу, а я па гаспадарцы – у краму схадзіць, абед яму і дзецям прыгатаваць… А сама па дарозе зайду ў шынок… адзін раз, на зваротным шляху – яшчэ раз. Далей болей. Дайшло да таго, што стала я заробак ягоны ўвесь прапіваць. Ён прынясе са службы, а праз колькі дзён глядзіць – нічога няма. Зразумеў ён гэтую праблему, пачаў сам усё купляць. А мне так, драбязу нейкую кіне. А потым і зусім перастаў даваць. А я ж нідзе не працую. Самі разумееце – трое малых. Дык стала я пакрыху рэчы з хаты выносіць. Бывае, прыйдзе ён з працы, сядзе на канапу і кажа: «Каця, а дзе гэтая вазачка, што тут учора стаяла?» А вазачкі, васпане, ужо даўно нямашака! Дык ён мяне па воку – хрась! Іншым разам прыйдзе ды запытае: «А дзе гэта наш прас падзеўся?» І тут жа бэмсь! – кулаком мне ў нос! Адным словам, шаноўны, стаў ён біць мяне. І слушна! Я ж разумею, што сука я няўдзячная. Але нічога не магу з сабою зрабіць. А аднойчы прыйшоў ён са службы, сеў на канапу тэлевізар паглядзець, зірнуў – а тэлевізара і няма!

Каця паклала ў рот другую палову сасіскі і, уздыхнуўшы, прамовіла:

– Карацей, стала я ўсё з кватэры выносіць. Кнігі, бялізну, сэрвізы, Дастаеўскага поўны збор твораў, фіранкі з вокнаў зьняла, нават чаравікі ягоныя прапіла. А часам, васпане, ён б’е мяне ды прыгаворвае: «Вось табе, сабака маскальская, за вазачку! Вось табе за прас! Вось табе за галадамор! А гэта табе за Хведара Міхайлавіча!» А муж мой другі таксама, ведаеце, ня з простых. І прозвішча ў яго – Сапегаў. У Менску на ўнівэрсытэце вучыўся. А калі межы зьявіліся, яго на мытню працаваць запрасілі. А часы цяпер самі ўяўляеце якія. Так ён на службе і выгляду не падае. А з працы прыйдзе, радыё да вуха прысуне, ды ўвесь вечар на кухні «Свабоду» слухае ды прыгаворвае: ну маскалі, ну акупанты паганыя, прыйдзе час – зраблю я вам другую Оршу! А радыё тое ён кожны раз з сабой на службу забірае, баіцца, што і «Свабоду» ягоную з дому зьнясу.

Дама замоўкла, узяла ў Андрэ цыгарэту і, запаліўшы, спытала:

– Скажыце, васпане, а ці даводзілася вам пяць содняў начаваць на брэсцкім вакзале?

– Неяк Бог літаваў!

– А я вось пятыя содні! Адным словам, вынесла я з кватэры ўсё! Так што выносіць ужо не было чаго. А пятага дня пайшоў ён на працу ў канцылярыю, а я апошняе, што заставалася, – парадны віцэ-мундзір ягоны зь вешалкі зьняла й заклала! Не, вы не падумайце, ня тут! У іншай пяльменнай, на Краснафлоцкай. Гэтая мандавошка мне за яго столькі б не дала.

– Гэта я мандавошка? Ну-ну, прыйдзеш ты да мяне яшчэ пахмяляцца! У нагах валяцца будзеш! Я табе мандавошку прыгадаю! – таўстуха ў абурэньні вылезла ўсім корпусам з бакавога пакою, схапіла анучу і стала нэрвова і неяк бязладна праціраць ліпкія сталы ў залі. Наблізіўшыся да століка, за якім стаялі даўгалыгі жардзіна з тэлескапічным п’яніцам, яна грозна зірнула на першага і прараўла:

– А ты чаго лыбісься? Рот закрый, ідыёт, а то муха заляціць! – з гэтымі словамі таўстуха выхапіла ў яго пусты плястыкавы куфаль і як бы незнарок усім корпусам пхнула тэлескопа. Той паваліўся на падлогу і, цяжка замычаўшы, пачаў рабіць нязграбныя рухі канцавінамі, быццам вялікі рак, якога перакулілі на сьпіну.

– Ну што ж, трэба ісьці! – прамовіў Андрэ і дапіў апошні глыток піва з куфля.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза