Читаем Шалом полностью

– Праўда! Гэта Амэрыка ім такія каскі выдае! Каб бы яны па ўсім сьвеце езьдзілі і нашу краіну ганьбілі! Гэтыя яшчэ горш за спэкулянтаў! А галоўны ў іх – Пазьняк!

– Не, гэта каго ён тут сабакам назваў?!

– Калі вош блыху пакрые, вось і будзе табе вашывая блыха! Ха-ха-ха!

– А вось нядаўна ў «Камсамолцы» пісалі, што ў Маскве пацукі-людажэры завяліся! Памерам са сьвіньню і жывуць у мэтро! Дык яны, кажуць, ужо трох машыністаў і дваццаць пасажыраў зьелі! Уяўляеце, вось та-а-кіх памераў і злыязлыя!

– Так, так, я пра гэта таксама чуў! Кажуць, туды пад зямлю цэлую дывізію снайпэраў выправілі, каб пацукоў гэтых зьнішчыць! Але нічога пакуль зрабіць ня могуць! Ім усім таксама такія каскі выдалі! Таму што пацукі гэтыя самі першыя на людзей скокаюць! Уяўляеце, ён ідзе па тунэлі, а гэтая сьвіньня на яго зьверху скок! Таму ім ня простыя, а каскі з шпрыцамі на канцы далі, каб пацукі на іх як на шампур нанізваліся!

– Калі там завяліся, то хутка і ў нас аб’явяцца! Можа, і гэты з Масквы? Прыехаў да нас абарону ладзіць!

– Гэй! Вы браць што-небудзь будзеце?

– Так! Бутэльку «Белай Русі» і два сыркі «Дружба».

Андрэ кінуў бутэльку ў заплечнік і выйшаў з крамы. Апошняя пачутая ім фраза: «Не, я не понял! Гэта каго ён сабакам назваў?» – належала аднавокаму, які стаяў, як здранцьвелы, утаропіўшыся адзінай зрэнкай у нейкую невідочную кропку. Толькі тып у шэрым касьцюме ўвесь гэты час маўчаў. Выходзячы, Андрэ зноў сустрэўся зь ім позіркам, ад якога патыхала такой злавеснасьцю, што спрытныя вашывыя блохі ды жвавыя блышыныя вошы пабеглі па яго скуры.

На вуліцы Сьвярдлова ён павярнуў налева і накіраваўся ў бок плошчы Леніна. Дзіўны цяжкі погляд не даваў яму спакою. Пачуцьцё трывогі заставалася. Яму па-ранейшаму здавалася, што зласьлівыя вочы сочаць за ім. Збочыўшы на Маркса, ён прайшоў мэтраў дзьвесьце і азірнуўся.

Вуліца была цёмная і даволі пустынная. Некалькі чалавек сядзела за столікамі на тэрасе кавярні «Грунвальд», дзьве парачкі шпацыравалі пад ліпамі, у рэстаране палацу Шашак і Шахматаў грала музыка, з напаўпадвальнай карчмы выйшлі п’яныя хлопцы зь дзяўчатамі, але агулам усё выглядала спакойна.

Крокаў празь дзьвесьце Андрэ зноў азірнуўся. Усё па-ранейшаму выглядала прыстойна. Толькі ўдалечыні, мэтраў за трыста зьявіліся два сылюэты, якія рухаліся ў ягоным напрамку.

«Чорт ведае што! Зноў нейкая параноя!» – падумаў Андрэ, але ўсё ж вырашыў збочыць на больш сьветлую і шматлюдную вуліцу. Дайшоўшы да Камсамольскай, ён павярнуў на яе і рушыў у бок праспэкту. Народу тут у гэты час было досыць многа. На лаўках бульвару пад помнікам Жалезнаму Фэліксу сядзелі вясёлыя кампаніі й пілі піва з паўтарачак. Часам вуліцу агалошваў іх дружны паганскі рогат. Каля пітных установаў мільгалі дзеўкі ў кідкіх прыкідах.

Перад палацам Дзяржаўнай бясьпекі Андрэ павярнуў на праспэкт Незалежнасьці і накіраваўся ў бок вуліцы Леніна. Але на рагу ён зноў азірнуўся. Два сылюэты з вуліцы Маркса, збочыўшы на Камсамольскую, працягвалі йсьці сьледам. Непрыемнае прадчуваньне кальнула ў сэрца. «Параноя! Ня можа быць! Проста супадзеньне!» – але на ўсякі выпадак ён прысьпешыў хаду.

На Незалежнасці рэстаранаў, кавярняў і пітных установаў мелася болей. Пад масіўнымі рымскімі вітрынамі аціраліся п’янаватыя гуны. Занятыя сваімі размовамі, яны, у прынцыпе, не зьвярталі на чалавека ў імпэрскім шаломе ніякай увагі. Аднак на рагу вуліцы Леніна Андрэ зноўку, на ўсялякі выпадак, паглядзеў назад, і… О жах!!! – тыя два тыпы па-ранейшаму ішлі за ім!!!

Ён імкліва нырнуў у падземны пераход і праз хвіліну быў на іншым баку Незалежнасьці. Абмінуўшы ўнівэрсам «Цэнтральны», «Макдональдс» зь вясёлымі хмяльнымі падлеткамі, ён апынуўся на Кастрычніцкай плошчы і ўжо думаў быў пайсьці ўніз па вуліцы Энгельса да Інтэрнацыянальнай, каб тамака кароткім шляхам праз парк на Чырвоную, але, сьцяміўшы, што ісьці ў такіх варунках празь бязьлюдны парк для яго небясьпечна, рушыў далей па праспэкце.

Хутка праскочыўшы праз Кастрычніцкі пляц, ён зноў азірнуўся. На плошчы было поўна народу. Кампаніі вялікіх плюшавых мядзьведзікаў прагульваліся пад гіганцкімі калюмнамі палацу Рэспублікі, трымаючы ў руках вялізарныя пляшкі зь півам. Аднак два цені з вуліцы Маркса нязьменна крочылі за ім! Жах і паніка ахапілі Андрэ! Ён пасунуўся далей па праспэкце, але цяпер ён ужо ня йшоў, а амаль бег. Абмінуўшы шыкоўныя ляпныя калюмнады палацу Прафсаюзаў, палац Афіцэраў і яшчэ нейкі пануры палац бяз назвы й шыльды, ён выскачыў да калізэю Цырку. Тут пачынаўся парк Горкага і вядомая ўсяму гораду блядзкая стомэтроўка, на якой зь дзевяці вечара да самага ранку круціліся путаны. Андрэ пачуў, як адна зь іх паклікала яго сьмяшлівым галаском:

– Гэй! Глядыятар! Мэдсястра не патрэбная? Аднак яму было не да жартаў. Паніка гнала яго ўсё далей і далей. Наперадзе ўжо віднелася плошча Вікторыі. Да яе заставалася ўсяго некалькі соцень мэтраў. Не зьвяртаючы ўвагі на людзей, што шпацыравалі паўзь яго, на путанаў пры дарозе, ён у жаху нёсься ўздоўж бясконцай ляпной балюстрады зь вялікімі белымі вазамі ў напрамку трыюмфальнай калюмны, што стаяла на плошчы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза