Читаем Шалом полностью

Адказаў, што меў адкрыцьцё: зьявілася Панна Марыя, наказала надзець шалом і ніколі больш не здымаць. Потым паглядзеў на яго і кажу: не хвалюйцеся, я пажартаваў, на самай справе гэта поп мяне ў віна-гарэлачным валёнкам агрэў, з таго часу і не здымаю. Тады ён спытаў, якой я канфэсіі? Ці часта хаджу ў царкву? Адказаў, увогуле не бываю і папоў не люблю. Пацікавіўся, дзе ўзяў шалом. Кажу, атрымаў грант германскага генштабу. Спытаў, што такое грант? Я растлумачыў. У адказ участковы паведаміў, што любую матэрыяльную дапамогу з-за мяжы я павінен зарэгістраваць у адмысловым камітэце і атрымаць дазвол на выкарыстаньне. А яшчэ неабходна падаць дэклярацыю ў падатковую інспэкцыю і заплаціць мыта дзяржаве.

На пачатку, калі міліцыянт прыйшоў, я імкнуўся быць ветлівым, але тут зусім выйшаў зь сябе і сказаў, што чхаць хацеў на іх камітэт і падатковую інспэкцыю, што мне сёньня пажраць няма за што купіць і ўжо тым больш я не зьбіраюся плаціць ніякага мыта! Ён вельмі раззлаваўся, пачаў пагражаць адказнасьцю перад законам. Я сказаў, што ён мяне дастаў! Калі мае нешта канкрэтнае, няхай прыходзіць з панятымі й ордэрам на ператрус ды шукае свае навалачкі. У іншым выпадку хай правальвае з майстэрні, а то львоў спушчу. Гэта пакуль не акупаваная, гэта яшчэ мая тэрыторыя.

Пасьля сыходу ўчастковага думаў, дзе здабыць грошай. Учора стрэльнуў адно нейкую дробязь. Зусім горад зьбяднеў, нават спытаць няма ў каго. А знаёмыя ўсе – галота: мастакі, пісьменьнікі ды паэты! У галаву прыйшла ідэя з вазком. Але тут спрабаваць ня хочацца. Пакіну яе на скрайні выпадак. Выйшаў на прыпынак, купіў літар піва. Выпіўшы, выправіўся ў катакомбы пад унівэрсытэтам. Хачу прыхаваць тут частку барахла. Трэба знайсьці ціхае месца і прыдумаць, як у яго прабірацца не праз майстэрню, а з вуліцы.

8 кастрычніка. Нядзеля. Дзевяць дзён да выгнаньня

Пасьля абеду выправіўся ў горад. Надвор’е выдатнае. Сонца быццам ашалела. Напасьледак хоча даць усім пагрэцца перад доўгай зімою. У тралейбусе натрапiў на кантралёрку. Сказаў, грошай няма і штраф плаціць ня буду. Хацела высадзіць, але, пакуль кудахтала, даехалі да патрэбнага мне прыпынку. Выйшаў, спусьціўся да Дняпра й пайшоў блукаць па беразе. Нечакана знайшоў цікавае месца пад мастом на праспэкце Пушкіна. У галаве круціцца нечаканая думка: а калі плюнуць на ўсё й пераехаць туды? Глупства, канечне. Але і напрошвацца на кватэру ні да кога ня хочацца. Ды й няма да каго. Як высьветлілася, і сяброў, апроч Яўгена, тут не засталося. Усё знаёмцы адныя. Будуць як на хворага глядзець і бухцець: здымі шалом, здымі шалом. Трэба нешта з кватэрай хутчэй прыдумаць.

Увечары зайшоў да Яўгена. Дамовіліся, што сёетое каштоўнае перавязу да яго. Вельмі спачуваў, што мяне з унівэру выкінулі. Намаўляў пайсьці да Фадзея пакаяцца. Сказаць, што, маўляў, чорт паблытаў, прасіць назад узяць. Пазычыў дзесяць тысяч. Больш, кажа, няма. Людзі на вуліцах азiраюцца. Міма пройдуць, а потым спыняцца й усьлед глядзяць. Ідыёты! А месца пад праспэктам Пушкіна цікавае! Заўтра туды зноў наведаюся.

9 кастрычніка. Панядзелак. Восем дзён да выгнаньня

Ізноў быў пад мостам. Вывучыў усё дасканала. Гэта першы пралёт з боку Вялікай Грамадзянскай. Месца тамака ціхае, а галоўнае, разьмешчанае на ўзгорку. Выпадковыя разявакі туды не даходзяць, бо трэба па бэтонавым адхоне залазіць. Атрымліваецца нешта накшталт гнязда пад мостам. Калі нахабна агароджу ды вялікую скрыню паставіць, то ў спальнiку нават начаваць можна. Над галавой, праўда, увесь час тралейбусы езьдзяць, але гэта нічога: яны мне не замінаюць. Пад шаломам ізноў усё сьвярбіць, трэба да Яўгена схадзіць памыцца.

На рагу бульвару Няскораных каля гастраному два аблезлыя п’яныя каты прычапіліся. Тры кварталы за мной па вуліцы беглі, усё прасілі шалом даць памераць. Потым адзін набраўся нахабства й палез сваімі ручанятамі паганымі сам здымаць. Давялося пхнуць яму паміж ног, а пакуль ён курчыўся, я другога за валасы – і мордай аб дрэва ляснуў. Вось табе, кажу, курва пралетарская! Добра, што міліцыі побач не апынулася.

Увечары нечакана ў майстэрню цешча заявілася. Пачала ўгаворваць шалом з галавы зьняць, адумацца і ў сям’ю вярнуцца. Прасіла пра дзяцей падумаць. Сказала нават, што даруе мне боты ды іншыя грахі мае. Я ёй у адказ:

«Што ж гэта вы, Цешча Марыя, сабораваць мяне прыйшлі, што грахі даруеце? Думаеце, я ўжо паміраць сабраўся?» А яна: «Ты ў гэтым шаломе, напэўна, у канаве згніеш, як той прусак, што ў першую сусьветную сюды ў ім прыпёрся!» А я ёй: «Ну што ж, матухна, гэта вайна, а ў акопах мы ўсе рана ці позна згніем. А калі памру, пахавайце мяне ў маім баявым боце, я зь ім франтавымі шляхамі ад Бэрліну да самага Магілёву дайшоў!» З гэтымі словамі я дастаў чырвоны цешчын бот на высокім абцасе, зь цяжкасьцю нацягнуў яго на нагу і пад цюгаканьне выродцаў, што разьвесяліліся на паліцах, пачаў скокаць па пакоі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза