Читаем Шалом полностью

Надвор’е за сьценамі майстэрні стаяла пахмурнае, але дажджу не было. Ён любіў такі настрой у прыродзе, калі ўсё вакол завісала ў задуменным спакоі. Не было ні празьмернай весялосьці сонца, ні дажджлівай нуды, а былі цішыня і нявызначанасьць, быццам паўза перад непазьбежным фіналам.

Тралейбус, што падасьпеў неўзабаве, павёз Андрэ ў цэнтар. Ехаць было нядоўга, усяго дзесяць хвілінаў, і, магчыма, каб ён выйшаў з майстэрні пазьней, злы рок праехаў бы міма. Аднак ён сеў менавіта ў гэты тралейбус, накіраваўшыся ў рукі лёсу, што чакаў яго праз пару прыпынкаў.

Тое, што гэта пастка, Андрэ зразумеў не адразу. Тралейбус спыніўся, і ў адчыненыя дзьверы адразу з трох бакоў увайшлі кантралёры. Гэтая акалічнасьць крыху напружыла Андрэ. Квітка ў яго, натуральна, ня мелася, але ён адно з раздражненьнем падумаў, што давядзецца выйсьці ды пачакаць наступнага транспарту.

Абдымаючы галаву глінянага выродца, ён стаяў на задняй пляцоўцы. Паміж ім і кантралёрам – цёткай гадоў пяцідзесяці з грувасткім шыньёнам – заставалася некалькі пасажыраў. Нарэшце, праціснуўшыся да Андрэ, яна строга спытала:

– Ваш квіток?

Да таго моманту пары этэру ў яго галаве яшчэ не пасьпелі зноў ператварыцца ў чыгун. Настрой быў лірычны, лаяцца ні з кім не хацелася, таму, весела гледзячы кантралёршы ў вочы, ён прамовіў:

– Мадам! У мяне няма квіточка! І штраф мне няма чым плаціць!

Мадам таксама адразу павесялела і крыкнула камусьці ля іншых дзьвярэй:

– Зіна! Тут заяц нейкі з кап’ём у галаве! А штраф плаціць ня хоча!

– Вывадзі на вуліцу! Хай Макарыч разьбіраецца! – рыкнула з другога канца салёну Зіна.

– Пачакайце, мадам! Вы мяне з кімсьці зблыталі! Па-першае, я ня заяц, а леў! Па-другое, за што адразу Макарыч? – Андрэ адчуў нешта няладнае і крыху занэрваваўся.

– Я вам не мадам! А вы мне ня леў, а заяц! Заяц, выходзьце! Фу, як перагарам нясе! – баба з валасатай вежай замахала перад носам рукамі, як вэерам.

Андрэ зірнуў за дзьверы. На прыпынку стаялі два Макарычы і чакалі зайцоў з тралейбуса.

– Давайце, давайце! Выходзьце! Не вымушайце вас за вухі выцягваць! У вас і так адно засталося!

Андрэ зразумеў, што пярэчаньні тут ня маюць сэнсу і зь нядобрым прадчуваньнем накіраваўся да выхаду.

– Во гэты! Кажа, што леў, а ў самога квітка няма і штраф плаціць ня хоча! – крыкнула з-за сьпіны мадам міліціянтам на вуліцы.

– Ня хоча? Прымусім! Грамадзянін, прайдзіце ў аўтобус! – гыркнуў мент, і тут Андрэ заўважыў, што побач з прыпынкам стаяў маленькі пазік, у які пакавалі ўсіх даўгавухіх без праязных аўсвайсаў. Ён зразумеў, што гэта была не звычайная праверка, а сур’ёзная аблава.

– Паслухайце, лейтэнант, у мяне сапраўды няма грошай! – Андрэ зьвярнуўся да старэйшага па званьні.

– Разьбярэмся, грамадзянін! Праверым дакумэнты. Паглядзім, які вы леў. Пратакол складзем. Прайдзіце! – мент узяў яго пад руку і суправадзіў да дзьвярэй пазіка.

У аўтобусе ўжо знаходзілася некалькі перапалоханых зайцоў і Макарыч у форме капітана, які складаў за сталом пратаколы. Апусьціўшыся на карычневае дэрмантынавае сядзенне, Андрэ прыняўся чакаць у чарзе.

Нітрагліцэрын да таго часу ўжо канчаткова даў у галаву, і Андрэ з жахам заўважыў, што ягонае цела, рухі, жэсты, мова сталі раптам фрагмэнтавацца, развальвацца на аскепкі. Эўфарыя зьмянілася станам п’янога атупеньня, і сьвядомасьць пачала ўспрымаць сьвет дзіўнымі незьвязанымі ў адно цэлае шматкамі. Паміж імі ўтварыліся пустэчы – чорныя дзіры, якія цягнулі яго ў нейкую цёмную каламуць. У галаве ўсё гуло, плыло, мяшалася. Гіпсавыя статуі, шафы пад мостам, праязны аўсвайс, тралейбус, баба з шыньёнам, аднавухі заяц, канапа з спружынамі, раніца, бюст касавокага мужыка ў руках, мент, што складае пратакол.

Раптам ён адчуў сябе ўжо ля стала. Фуражка з кукардай. Два вокі пад чорнымі густымі бровамі. Пухлыя сіняватыя вусны варушацца і нешта яму гавораць.

– Як жа так: леў, а без квіточка езьдзіце?

– Разум-меец-це, я не з з-заапа-арку, я толькі-і Ін-наке-енція хаце-еў аддве-езьці…

– Глядзі, Макарыч, дык ён жа п’яны!

– Бач ты, ледзь на нагах трымаецца!

– Выкліч машыну! У пастарунак яго!

– Ня трэ-эба… у пастару-унак…

– Трэці, трэці, выклікае пяты! Клетку нам на прыпынак! Заяц тут у жопу п’яны папаўся. Мы на праспэкце Міра на рагу Касманаўтаў… Давай. Чакаем…

– Начаальнік… ня трэ-эба касмана-аўтаў… я н-не марсіянін… ня трэба кле-етку… не ха-ачу… у заапа-арк…

– Пасадзі-ка яго ў крэсла, а мне наступнага давай…

Перад вачыма зноў карычневая, абцягнутая дэрмантынам, лава… Баба перад чалавекам у фуражцы… Зайшлі два мянты.

– Вось гэты… Забірайце яго..

Жалезная клетка ўазіка… Збоку маленькае акенца за кратамі… Насупраць вузкае сядзеньне для аднаго чалавека. Пляснулі дзьверы. Кудысьці вязуць. Трасе на купінах. Паварот… Ізноў паварот… Клетка адчыняецца.

– Выходзь! Прыехалі!

Нейкі пакой. Стол. Драўляная лава. Сьцены, абабітыя ДВП да паловы. Далей фарба. Салатавая.

– Што гэта за галава ў цябе ў руках?

– Ін-накенцій Пятровіч… Мой тво-ор…

– Ты што, мастак?

– Скульптар…

– Давай яго сюды! А то разаб’еш.

– Ня дам… адпусьціце мяне…

– Куды гэтага з галавой?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза